Паралю'ш м. Параліч. Яе як паралюш разбіў, та яна яшчэ гадоў пяць ляжала, пакуль памярла. Скрынікі. Параманці'раваць зак. Адрамантаваць. Трэбо занясці параманціраваць абутак, мо дзеці ашчэ паходзяць, шкадую выкідаць. Гродна. Пара'нак м. Раніца, ранак. Паранак халодны, бяры бурку, а то так ні вытрываяш. Дарашэвічы. Паранак выдарыўсо тады цёплы, расісты. Дзекалавічы. Па'ранка ж. Параная бульба ў лушпінах. Дзісь матка паранку наварыла, з волякам будзямо есці, даўно ні елі. Верцялішкі. Парасо'н м. 1. Парасон. Хто той парасон меў, так хадзілі калісьці, дажджу ні баяліса. Лікоўка. 2. Прымітыўная засона з дзяругі ад непагоды або сонца. Помню, калісьці хлопцы на шашэ сядзелі пат такімі парасонамі i білі цэлымі днямі каменя на шчэбень, i якія там ім грошы плацілі. Зарубічы. Парахава'цца зак. 1. Зрабіць грашовыя падлікі, разлікі. Hi бойса, парахуемсо, ні пакрыўджу. Лікоўка. 2. Перан.: адпомсціць, адплаціць. Мы ашчэ з табой парахуемсо, табе тое ашчэ бокам вылезе. Лаша. Па'рка ж. Ма'та, вязаная пляцёнка з caломы для стрэх. Каб пакрыць хату, трэбо, звязаць дзесяць парак, ні менш. Балічы. Найлепей паркі вязаў адзін чалавек з Баброўнікаў, яго ўсе бралі вязаць, як хаты крылі. Кунцаўшчына. Парка'ль м. Паркаль, лёгкая баваўняна я тканіна. Учора купіла сабе паркалю на блюску, а то ні мела ў чым да людзей выйсці. Клачкі. Парка'н м. Паркан, агароджа. Снегам усё занясло, нават паркану ні відаць. Гарны. Па'ркасць ж. Парнасць, гарачае, вільготнае надвор'е. Паркасць косці ні ломіць /прымаўка/. Верцялішкі. Паркасць нека, пэўно, дождж будзя. Саломенка. Парні'к м. 1. Парнік. Некалі парнікоў на вёсцы ніхто ні знаў, a ціпер у кожнаго парнік, гурке разводзяць. Індура. 2. Металічны кацёл з падагрэвам, у якім парылі бульбу. У каго много свіней было, та бульбу ў парніках парылі, без яго ні абыдзешса. Квасоўка. Паро'сна прым. Паросная, цяжарная / пра свінню/. Німа што казаць, добра свіня, парасят навяла i зноў, мусі, паросна. Гожа. Паро'ўка ж. Малатарня, якая пры малацьбе змінае сцябло. Пры малацьбе пароўкай, гаспадар, ні зявай, ні coвай рук у барабан, а то пакалечысса. Лікоўка. Паро'ць незак. 1. Пароць, тыкаць вострым. Немяц ускочыў у адрыну i давай штыхом пароць салому, думаў, што там хто есць. Бандары. 2. Разразаць швы, распорваць. Наша Фядора та шыя, та пора /прымаўка/. Агароднікі. Парт м. Рэшткі спаленай парцяной анучкі /для крэсіва/. Возьмяш парту на крэмень i красаяш, пакуль ні ўпадзе іскарка на парт, загарыцца. Гушчыца. Парта'ч м. Бракароб, несумленны работнік. Хіба ж ён майстар? Партач дый годзі, за што ні возьмяцца, та ўсё спартоліць, запсуе. Віцькі. Паруба'ць зак. Пакалоць /пра дровы/. Мой Санька загадзя стараецца парубаць дрова, каб да зімы высахлі. Галавачы. Пару'ка ж. Парука, зарука, гарантыя. Першы раз Казюка на паруку ўзялі, як сядзеў пры паляках ў цюрме, уняслі дзвесця злотых. Зарубічы. Парушэ'нец м. Парушэнец, шматгадавая травяністая расліна з паўзучым сцяблом i ружовымі кветкамі. Парушэнец расце на балоці, хто цяшко што падымя, сярэдзіну зрушыць, та яго парылі i пілі. Лугавая. Па'рхі мн. Заразная хвароба скуры; струпы; высыпка на целе. Свінка файна была, а потым некія пархі напалі на яе, зусім ні стала есці. Кунцаўшчына. Парце'йны прым. Партыйны. Ён чалавек парцейны, лішняго слові ні скажа. Пагараны Парціза'н м. Партызан. Каля капцёўскаго лесу парцізаны зрабілі засаду, та самаго бурмістра схапілі, потым пакаралі. Каўпакі
Дадатковыя словы
дровыі, крэсіваі, мата, надворе, паранка, парахавацца, свіннюі, ідля, іпра, іпрымаўкаі
5 👁