Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Парцяны' прым. Парцяны, баваўняны, ільняны. Кажуць, міністрам быў, a прыехаў да бацькоў у парцяным каптане. Балічы. На каптанэ сваім хлопцам вось гэта тку, аснова парцяная, а уток — шарсцяны. Рудавіцы. Паршу'к м. Парсюк, вяпрук. Мы той рок паршука на пудоў дванаццаць выкармілі, натта ж еў. Некрашы. Учора Навіковы велькаго паршука закалолі, свежаніны далі. Свіслач. Па'ршы мн. Парша) заразная хвароба скуры. Паршы некія на свіней напалі, ні ведаю, што рабіць, кажуць, дзёгцям трэбо шмараваць Балічы. Паршы'вы прым. Паршывы, шалудзівы; хворы на паршу. Паршывы, на яго гатко глядзець, ні тулькі з ім жыць. Пракопавічы. 3 той пары ён стаў некі паршывы, кажуць, экзэма нека напала ці што. Скамарошкі. Па'рыць незак. 1. У значэнні: варыць парам. У вялікі пост нам маці гарох усе парыла, як ціпер помню, які ён смашны быў. Лужкі. 2. Перан.: біць, лупцаваць. Як пачаў хлопца парыць дзягай, та аш шкада стало, пачала прасіць. Сухая Даліна. Так ужэ яго парыў, усероўно ні прызнаўсо. Літвінкі. 3. Прыпарваць, (пра гарачае вільготнае надвор'е). Натта ш слонца пячэ, парыць, мусі, на дождж збярэцца. Жытомля. Парэ'нчы мн. Парэнча ж. Парэнчы, поручи!. Вада такая была, што каб ні парэнчы, па мосці ні праехаў, знясло б. Балічы. Парэ'паны прым. Патрэсканы, шурпаты. Ад работы рукі парэпаны, мый іх ці ні мый, усероўно гразныя, во якія. Загорцы. Парэ'сятко н. Парася, парасё /памянш./ Парэсятко купілі ў Лунай, натта ж удачнае, што ні дасі, усё з'есць. Сухая Дал i на. Парэ'чка ж. Парэчка. У гэтым року парэчак ні будзя, нека на ix i ржа напала. Гродна. Пас м. Пояс, рэмень, папруга. Як пачнуць дурэць дзеці, так ойцец i бярэ пас, каб усмірыць. Лугавая. Паса'г м. Пасаг. Да Гандзі сватоў было ні адбіцца, бо ў яе пасаг быў, аж дзесяць дзісяцін зямлі. Літвінкі. Паса'д м. Пасад, рад снапоў, пакладзеных на ток для абмалоту. Мы як пойдзямо малаціць, та да сняданя пасадаў два абмалоцім жыта. Малая Жорнаўка. Паса'да ж. Пасада, месца на службе. Мой Стась некалі добру пасаду займаў ужэнднікам быў. Старая Руда. Кажуць, ён на добрай пасадзі, добрыя грошы бярэ. Хліствічы. Паса'жны прым. Пасажны, атрыманы, дадзены ў пасаг. Пасажнай каровы ні прадам, бо бацьке мае кепскай ні давал!. Рацічы. Пасалаве'лы прым. Пасалавелы, невыразны, мутны ад стомленасці, ап'янення /пра вочы/. Я та бачу, што ў яго гочы пасалавелыя, кажу: «Ідзі спаць», а ён сядзіць, дзяўбе носам. Свіслач. Пасаляве'не н. Сцябліны фасолі. Пасаляве'не кіну пат куры, та яны паабіраюць лісточкі, хочуць зялёнаго. Рудавіцы. Пасві'ско н. Паша, выган. На садзібах пасвіско добра было, коні пасвіць вадзілі, i я вадзіў. Копанікі. Пасвісцё'л м. 1. Свісток, свістулька. Я сам рабіў пасвісцёлы з вярбы, іх можно было на адну, дзве дзірачкі рабіць, а можно i больш. Каўпакі. 2. Перан.: тонкі высокі хлопец. Ашчэ i чатырнаццаць німа гэтаму пасвісцёлу, а яго выпярло, як канапліну. Каранявічы. Пасвісцёл некі, высокі пад небо, а дурны як трэбо. Клачкі. Пасвя'дчыць зак. Пасведчыць, выступ i ць у ролі сведкі. Што я з гэтай вёскі, тут кожны можа пасвядчыць, малое дзіця i тое міне знае. Зарубічы. Пасвянцо'нка ж. Плеценая з саломы i лазы пасудзіна для велікоднай ежы. Помню, поўну пасвянцонку наложыць тато i нясе, каб бацюшка пасвянціў. Бакуны. Пасвянцо'ўка ж. Плеценая з саломы i лазы пасудзіна для велікоднай ежы. Багаты поўну пасвянцоўку наложыцьь усяго i нясе свянціць, а ў беднаго гаспадара i свянціць ні было чаго. Рацічы. Пасё'рбаць зак. Паесці чаго-небудзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, вочыі, зесць, надворе, пасалявене, пасвянцонка, пасвянцоўка, пасёрбаць, іпамянш, іпра
3 👁
 ◀  / 329  ▶