Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
рэдкага. Пасёрбалі зацеркі i ідзеця спаць, бо больш нічого німа. Лаша. Паскака'ць зак. Патанцаваць. Як добро гарманіст заграе, та i ў старого ногі просяцца паскакаць з дзеўкай. Абухава. Паскро'бак м. 1. Перан.: апошняе дзіця ў сям'і. Паскробак гэты, рошчы яму ніякай німа. Струбка. 2. Апошні снег. Гэта паскробак, Бог, мусі, усе засекі павымятаў, каб наскрабаць снегу. Гожа. Паску'львацца зак. Скурчыцца. Myci, халадно, каль куранята паскульваліса, збірай, нясі ў хату. Зарыца. Пасля'д м. Адходы пасля ачысткі /праветрывання/ збожжа. У нас пасляд давал! курам, нікаторыя малолі свіням. Славічы. Пасляза'ўтра прысл. Паслязаўтра. Гэта ж нам паслязаўтра каровы пасвіць, калейка падышла. Клачкі. Па'сма ж. Пасма, некалькі складзеных нітак або валокнаў. Матке раней разбівалі на пасмы, у кожнай пасме па шэсцьдзісят нітак, ні менш. Прыгодзічы. Пасо'біць зак. Дапамагчы. Заўтра паеду да сваіх, хачу пасобіць бураке выбіраць, а то старым цяжко. Малая Жорнаўка. Пасо'ля ж. Фасоля. У гэтым року пасолі ні буду садзіць, старая есць. Карозічы. Пасталэ' мн., пасто'л н. Пасталы, лапці. Чорт сем пар пасталоў падраў, пакуль пару да пары дабраў /прымаўка /. Рацічы. Мужык — пастол, a садзі яго за стол /прымаўка /. Баркі. Паста'ць зак. Пастаць, стаць у нейкім парадку. Вы чо гэта пасталі, ні ратуеце, хлопяцтопіцца. Пагараны. Пастро'нкі мн., пастро'нак м. Пастронкі, частка зоруі. Пастронкі падцягні, задоўгія, бачыш, як конь ідзе. Дарашэвічы. Пастрыга'не н. Абрад, паводле якого першы раз падстрыгалі дзіцяці валасы. Як сем рок міне дзіцяці, та маці патстрыгала яму валасэ, кажучы: «Дай, Божа, кап ты ніколі ні золудзіўсо, ішоў простай дарошкай «. Лаша. Паступо'во прысл. Паступова. Пажар паступово пачаў заціхаць, як пачалі воду ліць; хто як мог ліў, вадэ ў студнях ні стало. Доргунь. Па'стыр м. Авечы пастух /устар./. Пойдзямо да карчмэ пастыра гадзіць на гоўца. Лаша. Пасуну'цца зак. Пайсці павольна. Сядзела ўсе ў хаці, a ціпер во пасунуласа да суседкі. Лікоўка. Пасыка'цца незак. Узяць намер, мець намер. Быў пасыкнуўсо да тае дзеўкі ехаць у сваты, але пабаяўсо, што ні пойдзя. Сколубава. Па'сынак м. Пасынак, няродны сын у сям'і. Ён мне прыходзіцца як пасынак, але лепшы як роднае дзіця. Kyлёўцы. Чаго ат пасынка чакаці, калі родны сын ад бацькоў атказаўсо. Брузгі. Пасяду'шкі мн. Пасядзелкі. Уна'трыў на пасядушкі хадзіць i рады німа, ідзе i ні прыпыняецца, а ты адна ў хаці што хочаш рабі. Гарны. Па'сярб м. Пасынак, няродны сын у сям'і. Шурык яму — ніродны сын, a прыходзіцца пасярб. Кулёўцы. Пасярбі'ца ж. Падчарыца, няродная дачка мужа ці жонкі /родная аднаго з двух/. Мачаха на міне ні магла глядзець; што тулькі лепшае, та ўсе сваей дочцы, а я ёй пасярбіца, зусім ніпатрэбна была. Кулёўцы. Пата'пкі мн. Дзіцячая гульня, падобная да гульні ў квач. Як малыя былі, та усе ў патапкі гулялі, набегаешса, ног ні чуеш. Свіслач. Пата'чка ж. Патуранне, паблажка. Патачку далі дзецям, a ціпер рады з імі німа, ні слухаюць. Круглікі. Патачы'ць зак. Патачыць, навастрыць. Сакера, падло, ніяк ні цеша, трэбо на тачыло патачыць. Гожа. Пато'мак м. Патомак, нашчадак. Мы нагараваліса, можа, хоць патомкі нашы добро будуць жыць. Пяслі. Патрабава'ць незак. Патрабаваць, дамагацца. Як ні будзеш ад дзіцей патрабаваць паслухмянасці, та з іх нічого ні будзе. Брузгі. Патра'ва ж. Патрава, псаванне пасеваў жывёлай. Ты панятых прывядзі, хай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

двухі, зблудзіўсо, збруі, паскульвацца, пасоля, пастронак, пастрыгане, пасунуцца, пасыкацца, патачка, сямі, унатрыў, іправетрыванняі, іпрымаўка, іродная, іустар
6 👁
 ◀  / 329  ▶