Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ацэняць, якую патраву зрабілі начлежнікі. Сухая Даліна. ГІатра'піць зак. Патрапіць, дагадзіць. Mo так, як вы скачаце, ні патраплю, я тулькі свае танцы магу скакаць. Занявічы. Халерніку гэтаму ні магу патрапіць дагадзіць, yce ні так, як ён хоча. Клачкі. Патрахата'ць зак. Пабіць /посуд/. Як надышло на яго, та ўсе талеркі патрахатаў, пабіў. Рагачы. Патрахе' мн. Вантробы. Маці патрахе c курыцы ні варыць, выкідая, тулькі пячонку i сэрца дастае. Квасоўка. Патруха' ж. Пацяруха, рэшткі саломы або сена, перацёртыя i пераедзеныя мышамі. Мы патрухі ні гаўцам, ні свіням нават ні давалі, бо тохлым аддае, мышамі пахне. Брузгі. У патрусе нікаторыя на вялікдзень яйца фарбавалі, зеленькавыя такія бывалі. Віцькі. Патрухіня'ць зак. Пабегчы трушком, патрусіць. Конік той зусім слабенькі, ледво патрухіняў. Як ён даедзе да таго Горадна? Кунцаўшчына. Патрэ'ба ж. Патрэба, неабходнасць. Таўчэсса тут пад рукамі ўсяроўно, як патрэбу якую маяш. Скамарошкі. Патрэ'скацца зак. Патрэскацца. Слонца ўжэ каторы дзень пражыць, бачыш, як зямля патрэскаласа. Кузьмічы. Хаджу цэлымі днямі па грудах, i пяты патрэскаліса, ступіць ні магу. Свіслач. Патрэт м. Партрэт, вялікая фотакартка. У іхняй хаці вісяць патрэты i бацькоў i дзеда з бабай, yce маладыя. Лікоўка. Пату'ль прысл. Да таго часу. Ён будзя сядзець у іх патуль, пакуль с хаты ні выжануць, паглядзіш. Хліставічы. Патура'ць незак. Патураць, нястрога адносіцца, рабіць паблажку. Ты ёй ні патурай, ні давай волі, а то сам пападзеш у няволю, рады ні дасі. Гродна. Патуры'ць зак. Пагнаць, выгнаць. Яны чо тут ззабраліса? Трэ было іх патурыць, каб i духу іх ні было. Пагараны. Паты'чакм. Палачка, кіёчак. Мая ўнучка як у школу пашла, на патычках i пальцах добро лічыла, а без іх аніяк ні магла. Лугавая. Патэ'нт м. Патэнт, пасведчанне на право займацца гандлем, промыслам. Патэнт на гарэлку ні ўсім давалі, толькі дабравольцам, асаднікам. Індура. Патэ'паць зак. Пайсці /жарт./ Hy, ужэ позно, будзьце здаровы, а я памалу патэпаў дахаты. Каленікі. Паўга'рчыкм. Невялікая каробка, сплеценая з саломы i лазы /севанка/ для рассявання збожжа. У паўгарчык лезло пуд жыта, a мо i больш. Паўгарчык пачэпіш сабе на шыю, ідзеш i сеяш памаленьку. Пад'ятлы. Паўглу'вак м. Недаразвіты, прыдуркаваты чалавек. Што вы хочаце ад гэтаго паўглуўка? Ланявічы. Паўгляда'цца зак. Паўглядацца, паглядзець. Пачакай, хачу на цібе хоць трошкі паўглядацца, даўно ні бачыў. Сіўкава. Паўзіра'цца зак. Паўзірацца, наўглядацца, паглядзець. Хачу паўзірацца, што робіцца на белым свеце, а то век пражыла i нічого ні бачыла. Пальніца. Паўкалу'пашак м. Пярэдні палу'кашак. Паўкалупашак як заставіш, та ўжэ салома з воза ні выпадзе, i торба ні згубіцца.Табала. Паўку'рак м. Курыны гермафрадыт. Во, купіла за курыцу, a зноў спявае, мусі, які паўкурак. Гарны. Паўме'тра м. Паўцэнтнера, 50 кг. Некалі прадасі з паўметра жыта i ўжэ маеш грошы на абыходы. Цвіклічы. Паўпа'льто н. Паўпа'льто, кароткае, не ніжэй каленаў, паліто. Бабы i дзяўке да касцёла найбольш у паўпальтах хадзілі. Пракопавічы. Паўпа'чак м. Недаростак /зневаж./ Адзін сын i той паўпачак, яго нават да войска ні ўзялі. Клінчаны. Паўпля'шка ж. Палавіна бутэлькі / пра гарэлку/. Здаецца, прынёс бы паўпляшкі дый выпілі б разам, а так німа пра што гаварыць. Лаша. Паўпры'ца ж. Дэталь жорнаў, жалезная планка, на якой трымаецца верхні камень. Як хутко раскруціш жорна, так, глядзі, верхні камень с паўпрыцы так i зляціць. Верцялішкі. Паўсвя'то н. Невялікае свята. Градавая серада — гэта паўсвято, можно свят
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарэлкуі, гіатрапіць, падятлы, палукашак, патрахатаць, патрухіняць, патычакм, патэпаць, паўгарчыкм, паўглувак, паўпальто, паўпляшка, паўпрыца, іжарт, ізневаж, іпосуді, ісеванкаі
5 👁
 ◀  / 329  ▶