каваць, а можно i ні святкаваць, як захочаш. Кунцаўшчына. Паўсвя'так м. Невялікае свята. На Зелянок адны ішлі да Індоры на фэст, другія рабілі, бо ў паўсвятак граху велькаго ні было. Круглікі. Паўслуха'цца зак. Паслухаць, слухаць некаторы час. Пайдзі, там паўслухайca, што мужчыны кажуць, можа заўтро касіць пойдуць. Сухая Даліна. Паўстыда'цца зак. Пасаромецца. Што ты робіш? Чалавека чужого паўстыдаўсо б. Ферма. Паўсу'кно н. Паўшарсцяная самаробная тканіна. 3 паўсукна шылі паўпальта, сачыкі i ні горшыя былі крамных. Свіслач. Паўтара'ка м. Пра таго, хто любіць паўтараць адно i тое ж. Во, паўтарака, пляце адно па некалькі раз, слухаць абрыдло. Карозічы. Паўтаро'ўка ж. Паўтарачны воз. Ваээпаўтароўкі былі тулькі ў маёнтках, у мужыкоў ні было, i такім возам ні было чо вазіць. Рагачы. Паўуча'стка м. Старая мера зямельнага надзела, роўная 6 га. На паўучастку ашчэ можно было жыць, трымаць каня i карову, ні тоя, што на шастаку. Дзекалавічы. Паўхаце'ч ж. Месца на сенажаці, парытае кратамі. На балоці адна паўхацеч, німа як касіць. Круглікі. Паўхі'р м. Пухір. Глянь, на руцэ некі паўхір выскачыў, i сам ні ведаю ад чаго. Адэльск. Паўшу'бак м. Паўкажу'шак. Ашчэ ў міне i ціпер паўшубак есць, як халадно, та надзяваю, хаджу. Лугавая. Па 'ха ж. Паха. Бяры свае лахі пат пахі i ўцякай! Гібулічы. Хто сыты, та ў кожнаго пат пахамі пацея, у міне ні будзя пацець, бо я худая. Свіслач. Пахадны' прым. Непаседлівы. Гэты чалавек пахадны, ён усюды дойдзя, сваго даб'ецца. Азёры. Пахадня'ж. Дэталь у калаўроце, на я кую наступаюць нагой i прыводзяць у рух вялікае кола. Як калаўродак добры i ход мае лёхкі, та пахадню пад нагою i ні чуеш. Бакуны. Пахаро'ны мн. Пахаванне. Пахароны будуць у суботу, накажэце брату, хай прыязджае. Падліпкі. Пахві'на ж. Пахвіна, месца паміж бядром i ніжняй часткай жывата. Ужэ трэці суткі коле ў пахвіні, i сам ні ведаю, што рабіць. Вішнявец. Пахму'рны прым. Пахмурны, непагодлівы, змрочны, хмарны. Тады дзень выдарыўсо пахмурны, халодны, як мы ўцякалі з лагера, помніш? Трычы. Пахрабуста'ць зак. З'есці ўсё /неадабр./. Халернік, як дабраўсо, та ўсе яблыкі пахрабустаў, нікому ні пакінуў. Караневічы. Пахрасці'цца зак. Прарасці, пусціць расткі. У склепе цяпло, паглядзі, як бульба пахрасціласа. Падлабенне. П ах/кац ь зак. Пахукаць, падуць. Hi плач, Колік, трэбо пахукаць на пальчык, мо перастаня балець. Нямейшы. Паца'н м. Хлопчык, хлапчук /жарт., ласк./. Пакінь гэтых пацаноў адных у хаці, та за дзень чорт ведае, што наробяць. Пяслі. Паца'нка ж. Дзяўчынка /жарт., ласк./. Я думаў, дзеўка, a зноў яна зусім ашчэ пацанка, у пяты клас ходзіць. Тужаўляны. Па'церы мн. Пацеры, малітва. Як падрос, так маці i пачала міне вучыць хрысціцца i пацеры гаварыць. Лаша. Пацё'ркі мн., пацёрка ж. Па'церкі, па'церка; кара'лі. У нас ні было моды насіць пацёркі, a ў другіх вёсках насілі. Малая Жорнаўка. Паціфо'н м. Патэфон. Антон, купі сабе паціфон /выслоўе/. Гродна. Паціхе'ньку прысл. Паціху, нягучна, асцярожна. Я паціхеньку ўвайшоў у хату i лёг, баяўсо, каб бацьке ні ўчулі. Пушкары. Паціхо'начку прысл. Паціху, нягучна, асцярожна. Здаецца, паціхоначку падходзіў да яе, усероўно ўчула, прачнуласа. Віцькі. Пацю'паць зак. У значэнні: паволі пайсці, пакрочыць. Вы, дзеты, ашчэ сабе пасядзеця, а я ўжэ пацюпаю дахаты. Кульбакі. Пацяпле'ць зак. Пацяплець. У хаці, як
Дадатковыя словы
ахікац, дабецца, зесці, каралі, пахадняж, пахрабустаць, пахрасціцца, пацерка, пацеркі, пацюпаць, паўкажушак, паўслухацца, паўстыдацца, паўсукно, паўтароўка, паўучастка, івыслоўеі, іжарт, інеадабр
9 👁