Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
вокна ўставілі, зусім стало іначай, пацяплело. Карозічы. Пачарстве'ць зак. Пачарсцвець, стаць чэрствым. Хлеб пачарствеў, ні магу есці, зубоў німа. Прыгодзічы. Пачаске' мн. Пачаскі', адыходы пры часанні лёну. Я сваей дзеўчыні адразу ні давала лёну прасці, яна пачаске' прала. Бакуны. Пачасы' мн. Пачаскі', адыходы пры часанні лёну. Я таксамо прала пачасы, яны мяхкія, та i добро было прасці. Забагонікі. Пачва'ра ж. Перан.: пра надта непрыгожага чалавека. Гэта ні чалавек, a пачвара нека, што c таго, што ён багаты. Рагачы. Пачта'р м. Паштальён. Ідзі жывей, пачтар, мусі, пенсію нясе табе. Грандзічы. Пачу'хаць зак. Пачасаць. Дзяцька Apцём пачухаў патыліцу i кажа: «Браце, нічого ні будзя з гэтай задумы: грошай ні маю «. Кунцаўшчына. Пачці'вы прым. Пачцівы, паважаны, шаноўны, дабразычлівы. Чалавек ён пачцівы, на кепскае ні навядзе, яму можно верыць. Хліставічы. Пачыкілдава'ць зак. Пайсці пакульгваючы. Глядзі, твой Іван i зноў недзе пачыкілдаваў. Кунцаўшчына. Пачы'н м. Пачын, пачынанне. Прастаяла паўдня i пачыну ніякаго ні зрабіла, ніхто грушаў ні купляе. Гродна. Па'ша ж. Паша, выпас. У нас пашы зусім німа, каровы дахаты прыходзяць галодныя, трэбо карміць. Бубны. Пашкамята'ць зак. Парваць на дробныя кавалачкі, на шматкі. Пакінула ў хаці адных дзіцей, та яны чысто Гранікавы кнішке пашкамяталі, пакідалі. Свіслач. Пашкарэ'ндзіць зак. Пашкодзіць. I сама ні ведаю, што мне пашкарэндзіло: жвот баліць, ні перастае. Малахавічы. Пашку'да м., ж. 1. Брыдкі, агідны, несумленны чалавек /груб./. Дзе трэбо, дзе ні трэбо, усюды гэта пашкуда ўлезя, усюды яго поўно. Дарашэвічы. Пашта'р м. Паштальён. Ля, паштар пісьмо табе прынёс, мусі, ад Геніка. Каленікі. Пашу'гаць зак. Пагайдаць, пагойдаць. На пашугай трошкі дзіця, а то плача. Кавалічы. Пашчэ'мкі мн., пашчэ'мак м. Сківіцы. Ад злосці ён тулькі пашчэмкі сцяў, ні ведаў, што тут рабіць. Літвінкі. Пашыбава'ць зак. Хутка пайсці. Надаело сядзець у хаці, та кудысьці i зноў пашыбаваў. Шабаны. Пашыхава'ць зак. Пашанцаваць. Ёй пашыхавало, глядзі, якого хлопца патхапіла. Каўпакі. Паянці'на ж. Пучок жорсткіх валасоў каля капыта пярэдняй нагі каня. На, вазьмі за паянціну, патрымай, а я пагляджу, мусі, у капыто нешто конь забіў, кульгая. Круглікі. Паясні'ца ж. 1. Частка спіны ніжэй пояса. Падняла, мусі, нешто цяжка, таму i паясніца баліць, трэбо сцярагчыса. Гродна. 2. Паясніца, паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў. Паясніцу з другого матэрыялу да андарака прышыям, мацнейнейшаго, гэты ні патходзіць. Агароднікі. Пе'кар м. 1. Дзіцячая гульня. Некалі гулял! ў пекара, пазбіраемсо на балоцячку i гуляям да цямна. Саломенка. 2. Завостраны кіёк у гэтай гульні, які ўтыкаецца ў землю. Паставіш кіёк, адмераям дзесяць шагоў i б'ем, кап пекар збіць. Зарубічы. Пе'кло н. Пекла. "Хто грэшны, — казаў дзед, — у пекло пападзе, чэрці смалу будуць на ім вазіць". Іванаўцы. Пе'кны прым. Прыгожы. Наша Надзя пекныя дыванэ ткала, адзін i мне спрэзэнтавала. Бросты. Пе'люсць ж. Праход у хлебнай печы, праз які ідзе дым у комін /устар./. Пелюсць чорная, як сопуха, трэбо хоць трошкі сажу венікам абмясці. Рацічы. Пень м. 1. Пень. Быў лес, та яго спляжылі дазваня, тулькі пні адны стырчаць. Кавалічы. 2. Вулей-калода. Ён, мусі, мае пнёў дваццаць пчол, a мо i больш. Рагачы. 3. Перан.: пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека. Прыбяры i пень — та будзя як мілы дзень / прыказка/. Верцялішкі. Пераапрану'ць зак. Пераапрануць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бем, пачарствець, пачухаць, пачыкілдаваць, пашкамятаць, пашкарэндзіць, пашугаць, пашчэмак, пашыбаваць, пашыхаваць, паянціна, прыказкаі, ігруб, іустар
7 👁
 ◀  / 329  ▶