Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Была ў адным сачыку, а ціпер пераапрануласа, мусі, кудысьці пойдзяш? Балічы. Перабіра'цца незак. Перабірацца, перасяляцца. Мы будзем жыць ўжэ ні там, перабіраемса на другую кватэру, лепшую. Васілевічы. Перабіра'ць незак. Перабіраць, сартаваць. Пачалі перабіраць бульбу i ні кончылі, ашчэ на паўдня засталоса. Навасёлкі. Перабі'ркі мн. Рэшткі, астаткі, адходы. Што мне даеш, тут адны перабіркі засталіса, a самыя лепшыя яблыкі другім аддаў. Бакуны. Перабі'рысты дзеепрым. Від дывана, які ткаўся спосабам перабора рознакаляровых нітак. Некалі i я ткала перабірыстыя родна, Люба памагала. Каробчыцы. Перабі'ткаж. Старое рэчышча ракі. 3 перабіткі вадэ ні нап'ешса, каб i хацеў, бо яна жоўта, смярдзіць. Караневічы. Ціпер Свіслач перакапалі, выпраставалі, адны перабіткі засталіса. Рагачы. Перабо'р м. Перабор, лішак ачкоў ў картачнай гульні. A ніяк карта ні ідзе, што ні возьмяш, та ўсе перабор. Каробчыцы. Перабо'ры мн. Пераборлівасць. За пераборы чорт парваў аборы /прыказка/. Бандары. Яна за свае пераборы i замуж ні вышла, a хлопцаў было ўсялякіх. Некрашы. Перабрысці' зак. Перабрысці, перайсці ўород. Во тут брод, ні глыбоко, можно рэчку перабрысці. Занявічы. Перабэ'чыцца зак. Схіліцца на бок. Глядзі, як качка наеласа, аш воля перабэчыласо, ісці ні можа. Жукевічы. Перабэ'чыць зак. Схіліць на бок, наставіць. Ён, помню, як стаў начальнікам, та перабэчыць жвот i паўзе, нікого ні бачучы. Рудавіцы. Перава'раны дзеепрым. Перавараны, кіпячоны. Нікаторыя сырой вадэ зусім ні п'юць, a тулькі пераварану, а мне ўсероўно. Каўпакі. Пераве'рцень м. Пярэ'варацень, ваўкалак. Рас пераве'рцень у Сухой Даліні на вяселе зайшоў, та ўсе памлелі, ні ведалі, што рабіць. Літвінкі. Пераво'дзіць незак. 1. Пераводзіць, перамяшчаць. Маго пераводзяць бугалтарам у другі калхоз, а на я го месца некаго сваго ставяць. Рацічы. 2. Знішчаць, нішчыць. Як ваўкоў ні страляюць, як ні пераводзяць, a яны зноў та там, та тут паказваюцца. Навумавічы. Перавя'зісты дзеепрым. Тонкі ў таліі, у стане. Адну дзеўку ў нас празывалі перавязістая, бо, праўда, хадзіла, як перавязаная. Рудавіцы. Перавясло' н. Перавя'сла, саламяны жгут для звязвання снапоў. Жанцэ ні ўспявалі круціць перавёсла, класці снапэ, такое файна жыто было. Балічы. ПерагаварьГць зак. Перагаварыць, абмяняцца думкамі. Гэта ўжэ ўсё перагаварыласо, нашто i зноў яго паўтараць. Агароднікі. Перагаво'ршчык м. Перакладчык. Ён, кажуць, перагаворшчыкам пры немцах быў, а потым у цюрме сядзеў. Рагачы. Перагара'ць зак. Прыараць у час ворыва частку чужога поля /устар./. Ты што да міне маеш, што я табе перагараў ці перакасіў? Капцёўка. Перагарну'ць зак. Перагарнуць, перавярнуць. Валодзік, ты, мусі, перагарнуў лісток, вам ні гэта чытаць задалі. Некрашы. Перадзы'гнуць зак. Пераскочыць. Некая! наша Лашанка шырокай была, a ціпер што, перасохла, у любым месцы перадзыгнуць можно. Лаша. Перада'ча ж. Перадача, прадукты харчавання, якія перадаюцца ў бальніцу ці турму. Як Іван быў у бальніцы, та перадачу кожны тыдзень насілі, сястра перадавала. Гродна. Перадо'йка ж. Перадо'йка, я'лавіца. У гэтым року малака ні будзямо мець, карова перадойка. Лікоўка. Перадэ' мн., перад м. Перады, частка абутку, што ахоплівае верх ступні. Да старых халяваў закажаш новыя перадэ i зноў праходзіш з рок. Пракопавічы. Прае'сці зак. З'есці ўсё. Хвароба на іх, мышы салому ў адрыні пераелі, пасяклі. Навумавічы. 2. Перакусіць, за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, напешса, перабэчыцца, перабіткаж, пераверцень, перавязісты, перавясла, перагараць, праесці, пюць, пярэварацень, ялавіца, іпрыказкаі, іустар, ўброд
5 👁
 ◀  / 329  ▶