кусіць. От, трохі пераеў, да палудня трываць можно. Гарны. Перажо'віны мн. Toe, што перажована i не з'едзена. Конь стары, зубы з'едзены, у жолабі адны перажовіны, штодзень выкідаяш. Новікі. Перакасі'ць зак. Перакасіць, скасіць далей за вызначаную мяжу. ён аніяк ні можа, кап каму ні перакасіць, yceроўно трошкі чужого захопіць. Сухая Даліна. Перакруці'ць зак. Перан.: сказіць, змяніць сэнс. Hy i чалавек! Што ні скажы, та ён перакруціць на свой манер, па-свойму зробіць. Жукевічы. Перакры'ты дзеепрым. Перакрыты, закрыты. Сюдой ні праедзяш, бачыш — шаша перакрыта. Гожа. Пераляце'ць зак. Пераляцець. 3 гэтымі курамі адна бяда, здаецца, i высокі паставіў плот, a яны ўсероўно пералятаюць. Кашэўнікі. 2. Перан.: пераламацца. Я хацеў загнуць кіёк, а ён раз — i пераляцеў, зусім крохкі быў. Каўпакі. Перамо'та ж. Памылка, дапушчаная ў час снавання асновы на снойніцы. Трэбо добро глядзець, каб якой перамоты ні зрабіць, а то той раз нарабіла. Клінчаны. Перапало'х м. 1. Перапалох, збянтэжанасць, паніка. У сяле тады перапалох падняўсо, бо нехто сказаў: немцы едуць. Малая Жорнаўка. 2. Дзіцячая хвароба, выкліканая спалохам. Ат перапалоху наша баба воск дзецям вылівала, i нікаторым, праўда, памагало. Кунцаўшчына. Перапа'сціса зак. Пахудзець, схуднець. Карова зусім перапаласа, аткуль тое малако будзя. Баранавічы. Перапе'рці зак. Перамагчы, узяць верх ў спрэчцы. Ён ведае, што ні праў, a ўсероўно стараецца пераперці, паставіць на сваім. Солы. Перапе'чка ж. Перапечка, хлеб з жытняй мукі ў выглядзе вялікай аладкі. Помню, наша маці заўсёды пякла нам перапечку, з крыжыкам пасярэдзіне i дзірачкамі. Забагонікі. Перапё'лка ж. Перапёлка. Ціпер як ідзем полем, та рэтко дзе ўчуеш перапёлку, a некалі ад іх аш поле разлягаласо. Пяслі. Перапілі'каць зак. Перапілаваць. Піла зусім вытупіласа, ледво перапілікаў гэта палено. Батароўка. Перапу'цканы дзеепрым. Пра недаедзеную, перабоўтаную ежу. Падала' перапуцканы крупнік i кажа: Еш!" — "Сама ешГБалічы. Перапу'цкаць зак. Перабоўтаць ежу, выбраўшы смачнейшае. Дасі парасяці, та ні есць, a тулькі перапуцкая. Квасоўка. Перапу'шчаны дзеепрым. Перапушчаны, ператоплены. Перапушчанае нутраное сало мы ў бойцы трымалі, яно ў ёй як свежа было. Кунцаўшчына. Перапяча'йка ж. Перапечка, хлеб ў выглядзе вялікай аладкі. Маму, пакуль хлеп той будзяце садзіць, спячэце нам перапячайку. Зялёная. Перапяча'ўка ж. Перапечка, хлеб у выглядзе вялікай аладкі. Добро помню, як баба казала: «Дзеці, дзісь будзям перапячаўку пячы,даўно ні елі."Парэчча. Перастая'ць зак. Перастаяць, пераспець. Бачыце, жыто перастяло, сыплецца, казаў: раней трэбо было жаць. Новая Руда. Перасы'паць зак. Перасыпаць; разабраць i сабраць нанава, замяніўшы пашкоджаныя часткі /пра зруб/. Нідаўно перасыпаў хлеў, даў новыя падрубы, паглядзі, стаў як новы. Ніжнія Пагараны. Перася'дка ж. Перасадка. Бедаеце, як сеў на гэты поезд, та ехаў бес перасяткі аж да Мінска. Жытомля. Ператрыва'ць зак. Ператрываць, перажыць, перацярпець. Неяк гэту зіму i ў старой хаці ператрывалі, ні памерзлі, хаця i халадно было. Цыдовічы. Перахля'біцца зак. Схуднець, перапасці. Кабылу прывёў з пашы зусім галодную, бачыш, як перахлябіласа, дыхавіны запалі. Кунцаўшчына. Пераціра'ць незак. Пераціраць, ачышчаць ад кастрыцы. Хвароба, лён ат першаго разу не выцерсо, пераціраць трэбо будзе. Грыўкі. Перашурмава'ць зак. Перашукаць, усё
Дадатковыя словы
зедзена, зедзены, зрубі, перамота, перапасціса, перапуцкаць, перапячайка, перапячаўка, перапілікаць, перасядка, перахлябіцца, перашурмаваць, іпра
3 👁