перагледзець, абшукаць усюды. Здаецца, усё перашурмаваў, дзе тулькі можно было, i ні знашоў. Няцечы. Первацё'лка ж. Першацёлка, карова, якая ацялілася ўпершыню. Яна ў нас первацёлка, малака ні сказаць, каб много давала. Дарашэвічы. Пе'рвіца ж. Першы ўкос травы. У гэтым року первіца файна была, больш чатырох вазоў прывёз. Караневічы. Пе'рхаць ж. Перхаць /на галаве/. Кап перхаці ні было, та аерам голаў мыю. Белева. Пе'рхаць незак. Пакашліваць, нягучна кашляць. Стары наш сядзіць i ні перастае перхаць, мусі, прастыў недзя. Кавальцы. Пе'рці незак. 1. Гнаць, паганяць /груб./. Hi трэбо так каня перці, гэдак ніхто ні едзя, як ты едзяш. Зарубічы. 2. Несці што-небудвь цяжкае, грувасткае. Гэты мяшок ні з маей сілай перці, я яго i з месца ні падыму. Каленікі. 3. Прагна есці /груб., неадабр./ Халернік, прэ ні ў свае духе, a поправы ніякай німа. Прывалка. Пе'рціса незак. 1. Лезці, не зважаючы на перашкоды, без дазволу /груб., неадабр./ Трэбо чалавекам быць, ні трэбо так перціса, як ты прэшса. Мількаўшчына. Ты куды без вочарадзі прэшса, табе што — законы ні пісаны? Гродна. Пе 'сікі мн., м. Драўляныя клінкі, якімі плытагоны замацоўваюць ў плытах бярвенні. Глядзі, забівай песікі мацней, кап калатке ні мелі люзу. Навасёлкі. Пе'ста ж. 1. Ступа, драўляны посуд для вырабу круп. Ашчэ i ціпер на гарэ ў нас недзя песта ляжыць, што некалі панцак таўклі. Азёры. Пе'ста ж. Разбалаванае, распешчанае дзіця. 3 гэтай пестай рады німа, як ні па яго, так i енчыць. Лікоўка. Пе'сціць незак. Песціць, балаваць; любоўна даглядаць. Hi трэбо было так дзіця песціць, a ціпер во рады німа з ім, ні дае жыць. Вялікая Альшанка. Пе'тлі мн. Сіло. Як малымі былі, та ўсе петлі за адрынамі ставілі на курапят, паставім i выглядаем. Сухая Даліна. Печ ж. Печ, печка.Печы рабілі з цэглы, дзе тут было купіць тае кахлі, яна дораго каштавала. Сухмяні. Хлебная печ — печ, у якой пяклі хлеб. Хлебную печ як напаліш добро, та некулькі дзён цеплая, на ёй баба спала. Саломенка. Напальная печ — печ у цагельні, у якой выпальвалі цэглу. Гэта ціпер напальную печ паляць торпай, а даўней палілі дровамі, дораго абыходзіласо. Дзекалавічы. Пе'чаны дзеепрым. Печаны. Я вельмі любіў печану бульбу, пойдзям на поле, назбіраям сухого бульбавеня i пячэм сабе бульбу. Пяслі. Пі'во — ні пераліўкі: небяспечная справа. Міхась паглядзеў, што тут, брат, піво ні пераліўкі, i — у ногі, тулькі яго i бачылі. Літвінкі. П іг/лка ж. Таблетка. Во, дахторка дала некіх пігулак, ці што памогуць — ні ведаю. Грынёўка. Пі'жма ж. Піжма, лекавая расліна сямейства складанакветкавых. Гэта мая мама ведала піжму, рвала i сушыла, а мне нашто яна патрэбна. Свіслач. Пілаві'ны мн. Пілавінне, апілкі. Гэта ў горадзі свіней падсцілаюць пілавінамі, а на вёсцы дзе ты бачыў, кап хто патсцілаў. Навасёлкі. Пілі'каць незак. Няўмела іграць на музычным інструменце. Кінь пілікаць, ні ўмеяш іграць — ні бяры скрыпкі. Лаша. Пілі'паўка ж. 1. Пост перад калядамі / устар./ Піліпаўка — гэта пост, шэсць нідзель трэбо посціць, самы цяшкі для людзей. Свіслач. 2. Перыяд з 26 лістапада да каляд, які ў народзе лічыцца самым цяжкім для ўсяго жывога. Хвораму піліпаўку цяшко пражыць: слонца німа, нават i парасята, бывая, як poдзяцца ў піліпаўку, та нівутлыя такія, здыхаюць. Рудавіцы. Пі'льнасць ж. Нагляд. Павінна, кап над кожным дзецем была пільнасць, тады будзя дзіця дзецем, ні пойдзе ў пустапаш. Кунцаўшчына. Пі'лыдічык м. Пільшчык, чалавек, які займаўся распілоўкай лесу. Да вайны самымі лепшымі пільшчыкамі лічыліса
Дадатковыя словы
галавеі, пілавіны, пілыдічык, ігруб, ігілка
2 👁