Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
сувальскія, яны i нам дзераво на хату пілавалі. Рагачы. Пінцю'х м. Бесхарактарны, непаваротлівы чалавек; цяльпух. Што гэта за хлопяц, пінцюх некі, а глядзі, якую дзеўку файну ўзяў. Клачкі. Пі'пка ж. Люлька для курэння. Ён піпкі з зубоў ні выпускаў, вечно смактаў, аш пакуль ні захварэў. Баяры. Стары цыган піпку курыць, а цыганка людзей дурыць /прыпеўка /. Зарубічы. Піро'гі мн. Наведванне бацькоў нявесты ў тыдзень пасля вяселля. Учора ў Сальвесявых піро'гі былі, дачка з мужыком прыязджалі. Свіслач. Піра'т м. Гермафрадыт. Я сам быў на пірата нарваўсо ў Клайпедзі, та ледво ўцёк. Бакуны. Піро'г м. Пірог. Да той вайны піраге пяклі тулькі на велька свято: на вялікдзень i сёмуху. Сухая Даліна. Піры'ндзіць незак. Гаварыць глупства, недарэчнасць. Што ты пірындзіш, дурыш голавулюдзям? Рацічы. Піры'ць незак. 1. Моцна біць, лупцаваць /груб./. Ашчэ людзі i ні думалі брацца за работу, а ён ужэ пірыць цэпам ў адрыні, тулькі лёскат ідзе. Навасёлкі. Пірыць яго, як сабаку, а ён усероўно ні слухае, робіць свае. Баброўнікі. 2. Гаварыць абы-што. Распусціў язык i пірыць абы-што, слухаць ні хачацца. Лікоўка. Піскаце'ць незак. Пішчаць. Птушанята ў гняздзе сталі піскацець, мусі, ластаўка прыляцела. Лікоўка. Пі'скля ж. Пра чалавека з пісклівым голасам /зневаж./. Піскля гэта i зноў пішчыць, ні магу слухаць, надаела як горка яблыко. Каленікі. Пісто'н м. Пістон /у патроне/. Пасля вайны, помню, пойдзямо за вёску, назбіраям гільзаў з пістонамі i давай страляць. Лаша. Пісьмо' н. Ліст. Глядзі, паштарка пісьмо прынясла, кладзе ў скрынку. Малахавічы. Піту'шка м. Маленькі гліняны гаршчочак. Паставіла ў пітушцы кашку дзіцяці, глядзі, каб ні прыгарэла, памешвай. Кунцаўшчына. Пі'цькі незак. Піць /y дачыненні да дзяцей/. Дзетачка, можа, табе даць піцькі, нетто ў цібе галоўка гарача, гупкі засмажыло. Балічы. Пія'км. П'яніца, алкаголік. Усе ў міне добро было б, каб ні сын-піяк. Адамавічы. Пія'ўка ж. П'яўка. У сажалцы піяўкаў процьма, ступі босай нагой — так i ўп'ецца, ні адарвеш. Караневічы. Пла'віць незак. Плавіць, расплаўляць. Пасля той вайны, як ложак ні было, та мы люмень збіралі, плавілі i лашке сабе вылівалі. Сцяцкі. Коні плавіць — купаць коней. Хлопцы, давайце коні плавіць, а то бонкі нападаюць, гарачэ. Сухая Даліна. Плаву'к м. Плывец. Будзь ты найлепшы плавук — усероўно ні вырабішса з маіх рук /прымаўка пра Нёман/. Грандзічы. Плаву'н м. Плывучыя рэшткі, якія прыбіваюцца вадой да берага. Глядзі, як за ноч вада спала, на балоці тулькі плавун застаўсо. Загорцы. Пла'зам прысл. Плазам, плоскай, широка й стараной уніз. Як упаў плазам, так i ляжаў, аш пакуль да яго ні падышлі. Каўпакі. Пла'зма прысл. Тое, што i плазам. Палажы дыліну плазма, та габляваць ямчэй будзя. Рудавіцы. Пла'каць незак. Плакаць. Ждала, ждала міленькаго, дый плакаці стала /з нар. песні/. Агароднікі. Плакаць наўзрыд — плакаць усхліпваючы, сударгава, уголас. Ну, там яна ўжэ плакала, просто наўзрыт плакала, што мы i ні зналі, як да яе патступіцца. Луцкаўляны. Пласкакі'жы мн. Спецыяльныя абцугі для нацягвання i загібання бляхі. Во тут, здаецца, палажыў пласкакіжы, i куды яны падзеліса, чорт іх ведае. Саннікі. Пласкуга'ж. Трава, пустазелле. Пласкугі назбіраеш, трохі макрыцы, крапівы — i ўжэ есць што свіням даць. Вялікая Альшанка. Пласкуне' мн. Маніцы, мужчынскія калівы канапель; валакно, якое атрымліваюць з іх. Пласкуне выбіралі неяк летам, ці можа раней, добро ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзяцейі, нёмані, патронеі, песніі, пласкугаж, пяніца, пяўка, піпка, пірогі, пірындзіць, пітушка, піякм, ігруб, ізневаж, іпрымаўка, іпрыпеўка, ўпецца
3 👁
 ◀  / 329  ▶