помню. Мішкенікі. Пласкуньке' мн. Маніцы, мужчынскія калівы канапель i валакно, якое атрымліваюць з іх. Пласкуньке рвалі i ставілі ў кучке, кап сохлі. Цыдовічы. Пласкунэ' мн. Маніцы, мужчынскія калівы канапель i валакно, якое атрымліваюць з іх. У нікаторых сёлах называлі браніцы, a ў нас пласкунэ, гэта каноплі, што выбіралі летам. Бакуны. Пластава'ць незак. Пластаваць, накладваць пластамі адзін на другі /пра сена, салому/. Я часцей за ўсе пластаваў сено i падаваў яго на воз, a татко ўжэ таптаў. Караневічы. Пла'хта ж. Плахта, грубая, самаробная тканіна для накрывання каня. Бачыш, які мокры конь, па'ра валіць, трэбо плахтай накрыць, каб ні прастыў. Гожа. Пла'це н. Бялізна. Я на рэчцы плаце мыла, на бярозу вешала, а я хлопцаў ні любіла — разгаворам цешыла /прыпеўка/. Карозічы. Пла'шка ж. Плашка, палавіна расколатага ўздоўж бервяна. Вазьмі хоць плашку дроў распілуй, а то ні паленчыка німа. Кульбакі. Пле'мя н. Пакаленне, патомства, род. 3 нашага племя чалавек. Кунцаўшчына. Ад дрэннаго семя ні чакай добраго племя /прыказка/. Батароўка. Пле'со н. Плёс, шырокі ціхі ўчастак ракі з пясчаным берагам. Помню, во тут было некалі балото, а ціпер — плесо, пяску нанясло. Свіслач. Плё'ўка ж. Пенка, тонкая плёнка, якая ўтвараецца на паверхні паранага малака. Плёўка такая смашная, а ты кажаш, што ў рот ні можаш узяць. Дарашэвічы. Плех м. Голае месца сярод луга, лесу, поля. Глянь, як па прыгорках жыто павыгарало, плехамі, ні будзя чаго жаць. Малышчына. На выгані адны плехі, слонца павысмальвало, якая тут ў чорта паша. Літвінкі. Пле'чы мн., н. Плечы. Што i казаць, здаровы, як вол, як зваліць мяшок на плечы, так i прэ аж да самаго сверна. Каменка. Плешаві'на ж. Тое, што i плех. Участак пасеваў або сенажацці, выпалены ад празмернай спёкі.Усё павысмальвало на выгані, адны плешавіны, німа дзе пасвіць кароў. Літвінкі. Пле'шка ж. Плешка, верхняя расшыраная частка чаго-небудзь. Глядзі, цвік бес плешкі, ні заб'еш, вазьмі ляпей ДРУГІ- Дубоўка. Плё'нта ж.Той, хто любіць бадзяцца, хадзіць без справы, валацуга. Плёнта нека ні жонка, яна ў хаці ні прыпыняяцца, yce недзе плёнтая. Калбасіна. Плё'нтацца незак. Хадзіць без мэты, без патрэбы. Каб ён ні плёнтаўсо так, та чалавекам быў бы, а так — валацуга ды годзі. Кашэўнікі. Плё'нтаць незак. Блытаць, бязладна пераплятаць. Вы больш плёнтаяце матке, чым разматваяце, мне такія памошнікі ні патрэбныя. Зарыца. 2. У значэнні: заплятаць нагамі, хадзіць памаленьку. Стары наш ашчэ плёнтая каля хаты, але сілы зусім ні мая. Кукалі. Плёс м. Плёс, шырокі ціхі ўчастак ракі з пясчаным берагам. Як гарачэ, та пастух зажане гавец на плёс, i стаяць яны цэлы дзень, мырсамі ў пясок уткнуўшыса. Кунцаўшчына. Плё'хаць незак. Мыцца, распрыскваючы ваду. Прывык плёхаць, паналівае, а пасля за ім выцірай. Навасёлкі. Плі'нтус м. Плінтус, вузкая планка. Плінтусэ ўручную цяшко было рабіць, a ціпер гатовыя купляй i прыбівай. Пруды. Пліто'ўка ж. Камяні, расколатыя на кавалкі для далейшай апрацоўкі. Пакуль тае плітоўкі наб'еш, та дзісятыя по'ты з цібе выйдуць, так цяшко бывало. Зарубічы. Пліто'ўнік м. Спецыяльны малаток для расколвання вялікіх каменняў на кавалкі. Камень раскалоць ні так просто было, трэбо ведаць, дзе ўдэрыць плітоўнікам i як. Навасёлкі. Пло'йма ж. Мноства, вялікая колькасць. Цэла плойма гэтых камароў уецца, жыць ні даюць, пазаядаюць. Сцяцкі. Пло'скі прым. Плоскі. Стрэха ў нашай адрыні плоская, ніякаго скату німа, таму i працякае. Капланаўцы
Дадатковыя словы
забеш, набеш, плешавіна, плёнтацца, плёнтаць, плітоўка, поты, саломуі, іпра, іпрыказкаі, іпрыпеўкаі
2 👁