Пло'ско прысл. 1. Плоска, роўна. Дарога як плоско спускаецца, та i з'ехаць можно памаленьку, кабыла ні паняce. Грыўкі. 2. Прадучы, выводзіць не вельмі моцна скручаную нітку. Я зусім плоско прала воўну, та мая пража на ўток добра была, a Любіна — на аснову, бо круто прала. Баранава. Плот м. Плот. Ад гуліцы плот зусім паваліўсо, яго ашчэ тато некалі паставіў, стаўбэ пагнілі. Крынічная. Пло'хі прым. Спакойны. Ідзі, бяры каня, ён зусім плохі, ні кусаецца. Сухая Даліна. Пло'шчыкі мн. Кіёчкі для раздзялення асновы ў кроснах. Плошчыкаў аж два, яны каля навоя, возьмяш i потсоўваяш куды трэбо. Свіслач. Плужка ва'ць незак. Абганяць, акучваць плугам-акучнікам. Рано пойдзем плушкаваць бульбу, з расой ляпей, потым ні ўлезяш, паломіш. Баброўнікі. Плужо'к м. Плуг-акучнік; сошка. Быў свой плужок, та некаму як пазычыў, та i ціпер ні знайду, ні ведаю, хто ўзяў. Іванаўцы. Плу'каць незак. Паласкаць, прамываць у вадзе. Пытаяш, дзе матка, а во, панясла на рэчку бялізну плукаць. Эйсманты. Плут м. Ашуканец, абманшчык, махляр, прайдзісвет. 3 кім ты звязаўсо, з гэтым плутам? Ён цібе да халоднай вады давядзе. Індура. Гэта ш плут, хіба ты яго ні ведаеш. Баяры. Плутава'ць незак. Абманваць, ашукваць. I ат каго ты навучыўсо так плутаваць, здаецца, у вашым родзе плутоў ні было. Зарубічы. Плыт м. Плыт, бярвенні, звязаныя для сплаву. Паглядзі, вун гараць агні на плытах, мусі, вячэру плытнікі вараць. Селюкі. Плы'тко прысл. Мелка, неглыбока. Ідзі сюды, тут плытко, можаш у брот перайсці. Дзекалавічы. Плы'тнік м. Плытнік, плытагон. Плытнікі ў будзе' начуюць, бо дзе яны будуць начаваць, плытоў ні пакінуць. Селюкі. Плюга'вы прым. Мізэрны, худы, нікчэмны з выгляду. Плюгавы быў чалавек, колькі павыдаваў немцам людзей, i сам галаву скруціў. Малахавічы. Плюга'ўство н. Вараннё, чарада варон i галак. Плюгаўство во як носіцца, крычыць, гэта на непагадзь. Кунцаўшчына. Плю'ска ж. Клоп. Плюскі найбольш у цёсных хатах вадзіліса, дзе много людзей, у нас ні было. Кавалічы. Плюскаце'ць незак. Плюскатаць; пералівацца, утвараючы плюскат. Размокло ўсё, ні прайсці, ні праехаць, вада толькі плюскаціць. Ферма. Плю'сква ж. Клоп. Плюсквы ў лошку завяліса, ніяк ні магу вывесці, i кіпяток ні памагае. Рагачы. Плю'та ж. 1. Непагадзь, непагода. На дварэ нека плюта, нідобро, ні хочацца с хаты выходзіць. Кунцаўшчына. 2. Шкодны, патайны, недобразычлівы чалавек. Плюта — ні сусед, ён як жыве, та добраго нікому ні зрабіў, a тым больш нам. Каўпакі. Плю'хаць незак. 1. Плюхаць, хлюпаць. I зноў лазіш па лужах, плюхаеш, пакуль ні захварэеш. Лойкі. 2. Разліваць. Воду плюхаеш, а хто выціраць за табой будзе? Ханявічы. Плю'шчыць незак. 1. Плю'шчыць, закрываць, заплюшчваць вочы. Плюшчыш вочы, ішоў бы спаць, а то сядзіш i клюеш носам. Малая Жорнаўка. 2. Плюшчы'ць — плюскацець, ліцца, утвараючы плюскат. У марцы як у гарцы: у дзень плюшчыць, а ў начэ — трашчыць/прыказка/. Рудавіцы. Плява' ж. Плява, дыяфрагма ў грудной клетцы. У яго, мусі, плява пэнкнула, як падымаў мяшок, таму i дабра німа, хварэя. Агароднікі. Пля'віца ж. П'яўка. Глядзі, без ганавіцаў ні лезь у луг, там плявіцы. Зарубічы. Пля'га ж. Непагадзь, непагода, слота. На дварэ нека пляга, макрата, хай ляпей быў бы мароз, здаравей было б. Кунцаўшчына. Пля'жыць незак. 1. Секчы, нішчыць. I як ім ні шкада пляжыць такі лес, колькі ў ім грыбоў, ягад; людзі адусюль прыходзілі, збіралі. Зарубічы. 2. Біць. Сілу меў, як пачне цэпам па снапах гляжыць; кажуць, за дзень па дзве капы
Дадатковыя словы
зехаць, плошчыкі, плюсква, плявіца, пяўка, трашчыцьіпрыказкаі
3 👁