Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
вымалочваў. Баброўнікі. Пляска'ч м. Пустаслоў, выдумшчык, пляткар. Hy, з цібе i пляскач, плешчаш абы што, абы гаварыў. Гібулічы. Hi слухайце гэтаго пляскача, ён вам нагаворыць бочку арыштантаў. Малахавічы. Пля'снуцца зак. 3 шумам упасці; ударыцца /узмацн./. Ішоў каля свае хаты, як пляснуўсо аб лёд, та ледво ўстаў, думаў, ногу зламаў. Дарашэвічы. Плясці'незак. Гаварыць много i абы-што /неадабр./. Вот, прывык плясці i пляцеш, слуха ць ні хочацца. Караліно. Плясці'са незак. Плесціся, цягнуцца; неахвотна, памалу ісці. Надаеў мне гэты бычок, пляцецца ззаду кароў, вечна падганяй яго. Рацічы. Плятка'р м. Пляткар. Пляткар гэты ходзіць тулькі па хатах дый сплетні разносіць. Малахавічы. Пляц м. 1. Зямля пад сядзібай; сядзіба. Які там пляц быў, усяго чатырыста метраў, дзе тут сат пасадзіш. Гродна. 2. Плошча. Там, дзе ціпер Савецкі пляц, ратуша некалі з крамамі была, немяц разбіў у вайну. Калбасіна. Пля'шка ж. Бутэлька. Пойдзямо, мо якую пляшку гарэлкі возьмям, yce весялей будзя. Зарубічы. Пля'шніца ж. Жанчына лёгкіх паводзін; прастытутка; любіцельніца выпіць / зневаж., лаянк./Пляшніцу неку ўзяў, кажуць, валочыцца з другімі, дзіцей ні глядзіць.Малахавічы. Пляшня' ж. Прылада ў выглядзе рычага для даставання з зямлі вялікіх каменняў. Ашчэ тут мой бацько даставаў пляшнёй каменя, іх тут много было, ні то, што ціпер. Свіслач. По'ганьж. Нягоднік, паганец, мярзотнік. Вечарам збярэцца гэта п'яная погань i прычапляецца да людзей. Гродна. По'граб м. Пограб, яма з крытым верхам. Hi ў кожнаго гаспадара склеп быў, бульбу сыпалі ў пограб або ў яму, як хто. Лаша. Под м. Драўляная скрынка ў жорнах, дзе збіраецца мука. Намеляш поўны под мукі, a тады ўжэ выбіраеш у сявенку. Батароўка. Под таму i называецца, бо як круціш жорна, та з лоба пот капае. Батароўка. По'дбіўка м. Падкладка, падшэўка. Глядзі, на подбіўку ні купляй шоўку, року ні паносіш, так i паляціць, ляпей саржу. Гожа. По'жня ж. Пожня; іржышча. Жнучы, чысто пожняй ногі паапорвала, ні вытрываць, прышчаць. Кавалічы. 3-пад жняяркі пажня роўная, ні такая, як з-пад сярпа. Навасёлкі. По'зранкі мн. Пасьба жывёлы ў ранішні час /прыкладна з трох да сямі гадзін раніцы/. Помню, спаць хочацца, а тут татко будзіць i кажа:" Вядзі коні на позранкі". Балічы. По'йло н. Пойла, піццё для жывёлы. Мы та ў дзве нідзелі цяля адлучаем ат каровы, пайлам поім. Капцёўка. По'йма ж. Вялікая колькасць, мноства. Камароў вечарам пойма, жыць ні даюць ні старому, ні малому. Малая Альшанка. По'каст м. Пакост, спецыяльна апрацаваны алей для прыгатавання фарбаў. Myci, покаст кепскі быў, памаляваў падлогу i ніяк ні сохне, ліпнецца. Ліхачы. По'клад м. Поклад, яйцо або прадмет, падобны на яго, які падкладаецца курам у гняздо. Паглядзі, мусі, поклада німа, курыца ні хоча нясціса. Дзекалавічы. По'куць ж. Покуць, кут у хаце, дзе віселі абразы i стаў стол. У курных хатах абразоў ні было, замест іх на покуці на кіёчку вешалі рушнік. Казіміроўка. Як вяселя, та маладых на покуці саджалі, каб yce бачылі. Дайлідкі. Пол м. Пол, палаткі; нары ў курнай хаце, на якіх спалі. На палу ўсім месца хватало: i малым, i старым. Бакуны. По'лка ж. Полка, кавалак тканіны на ўсю шырыню. Маці андараке ў чатэры полкі шыла, нікаторыя i ў пяць шылі, якхто хацеў. Віцькі. По'лька ж. 1. Полька, танец у хуткім тэмпе. Калі хочаш жаніціса, маладую жонку ўзяць, спярша трэбо навучыцца польку добро танцаваць /прыпеўка/. Рагачы. 2. Мужчынская стрыжка. Я ўсе пат польку патстрыгаюсо, мой сусед
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пляснуцца, плясцінезак, плясціса, пляшка, пляшніца, поганьж, подбіўка, пойло, пяная, раніцыі, інеадабр, іпляшніцу, іпрыкладна, іпрыпеўкаі, іузмацн
3 👁
 ◀  / 329  ▶