Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
добро стрыжэ. Круглікі. По'нця м., ж. Цяльпук, кіжлай. Понця некі ні чалавек, у яго ні гарыць ні мокня, ідзе i спіць. Сухая Даліна. По'плаво н. Поплаў. На поплаво ілу много нанясло, бачыш, якая трава ўзяласа расці, аж у трубы павіласа. Загорцы. По'ркацца незак. Корпацца, рабіць марудна, павольна. Во ты прывык поркацца i поркаешса, людзі даўно сено пакасілі, а ты тулькі пачынаеш. Малая Жорнаўка. По'рскі прым. Хуткі, жвавы, р у ха вы. Натта ж у маго суседа конь порскі, птушка хай з-пад ног выляціць, так i панясе. Бакуны. Порт м. Рэшткі спаленай льняной або баваўнянай анучкі /для крэсіва/. Запалкаў ні было, та возьмяш трошкі з баначкі порту, паложыш на крэмень i красаяш, пакуль ні ўпадзе іскарка, ні загарыцца порт. Каўпакі. По'рткі мн. Штаны з саматканага палатна. Худы стаў, на ім порткі нават ні трымаюцца, спадаюць. Кунцаўшчына. По'руч прысл. Побач, поплеч. На сабрані міне нават поруч c прадсядацелям пасадзілі ў празідзюм. Рудавіцы. По'рхаўка ж. Порхаўка, шарападобны грыб. Нікаторыя кажуць, што порхаўкі можно варыць i есці, а я іх за грыбэ ні прызнаю. Караліно. По'сах м. Посах, доўгі кій; жазло ў свяшчэннаслужыцеляў. Як тады архірэй у Лашу прыехаў, та мы ўсе ўглядаліса, як ён так паважно, с посахам у цэркву ўваходзіў. Лаша. По'сік м. Мачавы пузыр у свінні. Тато як разбіраў паршука, та посік дастане, пакачае ў попелі, надуе; i як потсохне, мы ім гуляем, падкідаем. Лаша. По'сны прым. Поены, нескаромны; без мяса i малака. Яны некалі ні мелі чым нават крупніку заскварыць, поены елі. Белева. Поена масло — алей, тлушч з раеліннага насення: канаплянага, ільнянога, сланечнікавага. Пайду ў магазін, мо, поснаго масла куплю, вышло. Гродна. По'стаць ж. Месца, дзе стаяць ў час жніва на загоне. Як жалі, та дзіцей ставілі таксамо ў постаць, яны разоркі па баках выжыналі. Лікоўка. По'сцілка ж. Посцілка, лёгкая, саматканая коўдра. Пад адной посцілкай халадно было спаць, я зверху накрываўсо ашчэ кажухам. Табольская Будка. По'тка ж. Палавы орган у хлопчыка / дзіцяч. слова/. Фэ, апусці рубашачку, а то потку відаць, сабакі аткусяць. Кунцаўшчына. По'тра ж. Рэшткі перацёртага, пераедзенага мышамі сена або саломы, пацяруха. Сена німа, адна потра засталаса, каровы есці ні будуць. Горніца. По'тым прысл. Пасля, праз некаторы час. Шлюб пат плотам, a вяселя потым /прымаўка/. Верхнія Пагараны. По'тырч прысл. Патырч, тварам уніз, тарчма. Што ў цібе за мода? Панастаўляе гаршкоў пад нагамі, сама зачэпішса i паляціш потырч носам. Вялікая Альшанка. По'ўзіна ж. Лата; жэрдка, якая прыбіваецца ўпоперак крокваў. Хату трэбо крыць, ды поўзін німа, ні ведаю, дзе можно дастаць. Жукевічы. По'ўнач ж. Поўнач, сярэдзіна ночы. Поўнач святая, усе спяць, а ён сядзіць i кнішку чытая. Зарачанка. По'ўня ж. Поўня, фаза Месяца, калі бачны ўвесь яго дыск. Ужэ поўня наступіла, гурке садзіць трэбо, кап пустыя ні былі. Забагонікі. По'ўпрык м. Малое дзіця /ласк., дзіцяч. слова/. Вот поўпрык, усюды ён улезя, дзе трэбо, а дзе i ні трэбо, усюды яго поўно. Адэльск. По'ўраз м. Самаробны паясок; кусок вяроўкі. Поўраз сабе прычэпіш да сявенкі, заложыш на шыю i сеяш памаленьку. Занявічы. Поўраз парваўсо, можа, дзе які знойдзяш, пашукай у каморцы. Кузьмічы. Поўх м. Крот. Хвароба на іх, паўхе чысто балото змарнавалі, парылі, касіць ні будзя як. Загорцы. По'ценькі мн. Поцемкі, адсутнасць святла. Ты што гэта ў поценьках чытаяш, гочы псуеш, i так нічого ні бачыш. Клачкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крэсіваі, посны, потка, поценькі, поўзіна, словаі, ідля, іласк, іпрымаўкаі
5 👁
 ◀  / 329  ▶