Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
По'цькало н. Сава, пугач. Myci, i зноў мрэц будзя, поцькало над Баўтруковай хатай крычало /з нар. павер'яў/. Кунцаўшчына. По'шар м. Корм, нарыхтаваны для жывёлы на зімовы перыяд. Пошару маям, дзякаваць Богу, на ўсю зіму, з дзедам нарабілі. Веска Парэчча. По'шасць ж. 1. Эпідэмія; скураная хвароба. Нека пошасць на свіней напала, заатэхнік наказваў, каб на двор ні выпускалі. Малая Капліца. 2. Перан.: кампанія хуліганаў, жулікаў. Гані гэту пошасць с хаты, кап тут іх i следу ні было. Рагачы. По'шкудзь ж. Кампанія хуліганаў, жулікаў. Пошкудзь гэта старым людзям жыць ні дае, збыткуецца; i як іх у школах вучаць. Круглікі. По'шчак м. Пашчак; трэль. Найбольш салаўёў гэта на нашых магілках. Як дадуць канцэрт, та тулькі пошчак ідзе кругом. Лаша. По'яс м. 1. Паясніца, талія. У снег заваліўса па самы пояс, та ледво хлопцы выцягнулі. Грыўкі. 2. Саматканы пояс. Я сама паясэ ткала на такіх кіёчках, з рознымі ўзорамі, ціпер такіх ні ткуць. Ласосна. Праба'ба ж. Прабабка, маці дзеда або бабкі. Прабаба наша, кажуць, доўго жыла, больш за сто рок, ні разу ні хварэла. Каленікі. Прабіва'льнікм. Прабойнік, інструмент для прабівання дзірак. Прабівальнік гэты ашчэ мой дзед у кузні зрабіў, паглядзі які. Бандары. Прабра'цца зак. Прабрацца, з цяжкасцю прайсці, пралезці. Я тады с хаты ледво прабраўсо на гуліцу, людзей было бітком набіто. Жукевічы. Прабра'ць зак. Перан.: зрабіць суровую вымову, вылаяць. Але ж i прабраў гэту валацугу, будзя ведаць, як па хатах бес патрэбы цягацца. Кашэўнікі. Прабэ'каць зак. Ледзьве прачытаць. Ашчэ недзе i вучыўсо, a прабэкаць слова ні можа, грамацей. Баброўнікі. Правалаво'дзіць зак. Патраціць марна, дарэмна /пра час /. Цалюткі дзень правалаводзіў i нічого ні купіў, казала: ні едзь. Батароўка. Правалэ'ндацца зак. Прахадзіць бязмэтна, прасноўдацца, прасланяцца. Правалэндаўсо недзя, тулькі пад вечар прылез дахаты, цібе дзе гэта чорт насіў. Гарны. Праваро'ніць зак. Празяваць, прапусціць, недаглядзець. Правароніў такую дзеўку, што на ўсе бокі, a ціпер кусай сібе за локці. Лікоўка. Праве'даць зак. Праведаць, наведаць. Трэбо было б сястру Тэклю праведаць, як яна там жыве, даўно ні быў. Каленікі. Праві'дло н. Правідла, капыл.У кожнаго шаўца былі правідла; як рабіў боты, та ўстаўляў у сярэдзіну. Якія правідла, такой формы i боты зробіць. Індура. Зрабіць боты — трэбо правідло, каб фасон надаць ім. Пракопавічы. Пра'віць незак. Правіць; маючы ўладу, кіраваць. Ён прывык правіць, але хто яго слухая, ён ні начальнік мне. Капцёўка. Правэ'йдацца зак. Toe, што i правалэндацца. Думаў, што зраблю, a зноў нічого, так цэлы дзень i правэйдаўсо. Рудавіцы. Пра'га ж. Прага, смага; жаданне піць. Здаецца, i нічого такого ні еў, a нека прага, п'еш воду i ашчэ хочацца. Каменка. Прага'л м. Прагал, прагаліна, палянка. Ідзі туды, дзе прагал, там будзя дарога, ні заблудзіш. Галаўнічы. Прага'ліна ж. Toe, што i прагал. Як надышоў на прагаліну, та грыбоў хоць касой касі, адных шчырых цэлы кошык набраў. Саломенка. Прага'ра ж. Пра таго, хто пражэрлівы, ненасытны ў сваіх жаданнях, вельмі скупы /неадабр., лаянк./. Прагара нека, што ні ўгледзіць, та ўсё яму трэбо, усё забраў бы. Славічы. Прада'ць зак. 1. Прадаць, аддаць за пэўную плату. Як прыціснуў саквастатар, та бацько апошню карову мусяў прадаць, каб аплаціць падаткі. Бяляны. 2. Здрадзіць, выдаць. Солтыс нікого ні пашкадаваў, нават сваго брата немцам прадаў. Гарны. Прадсяда'цель м. Старшыня. Адзін прадсядацель быў, та калхоз дабіў да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паверяўі, пеш, прабраць, прабівальнікм, правалаводзіць, правароніць, правэйдацца, інеадабр, іпра
2 👁
 ◀  / 329  ▶