ручкі, ціпер другі — зусім іначай стало. Горніца. Праду'ха ж. Адтуліна ў бурце для выхаду паветра. Мы на зіму ў бу'рці прадуху саломай затыкаям, каб мароз ні дабраўсо да бульбы. Табала. Праду'шына ж. Палонка, адтуліна ў лёдзе. У гэтым месцы ні ідзі, бо прадушын много, падавайса ўправо. Ласосна. Прае'хаць зак. Праехаць. Самае страшнае месца праехалі, ціпер ужэ весялей будзе. Бандары. Праехаць на куліка — праехаць на транспарце без білета. Я тады праехаў на куліка, грошай ні плаціў. Зарубічы. Пра'жыцца незак. Пячыся на сонцы. Я ні магу гэдак пражыцца, галава баліць, млосно робіцца. Рыдзелі. Пра'жыць незак. Пражыць, моцна пячы. Слонца пражыць, ні вытрываць, здаецца, кап хоць які вецярок павеяў. Загорцы. Празо'рны прым. Празрысты. У нашай крыніцы такая чыстая вада, празорная; як набярэш у бутэльку, та, здаецца, што ў ёй нічого німа. Кунцаўшчына. Празы'ўка ж. Мянушка. Любіў даваць празыўкі, але ж i яму далі, i хто такую прыдумаў. Свіслач. Прайдзісве'т м. Пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек. Гэта такі прайдзісвет, якого людзі ашчэ ні ведалі; як кажуць: прайшоў медныя трубы i чортавы зубы. Падліпкі. Пракла'сці зак. Пракласці, правесці, зрабіць дарогу, сцежку. 3 Гродна да Каўбасіна дарогу праклалі наўпрастке, ціпер много бліжай стало хадзіць. Скамарошкі. Прако'с м. Пракос, пракошаная паласа ў адзін узмах касы. Kaca ні зусім важная, прайшоў пракос i зноў мянці, ні бярэ. Бакуны. Праліўны' прым. Праліўны, вельмі моцны /пра дождж/. Двоі сутак дождж праліўны цубаніў, жыто паклаў, a яно ш тулькі пачало наліваць. Брузгі. Пра'льня ж. Пральня. Каля прыстані да вайны пральня была, яна i ціпер есць, вайскоўцы бялізну прывозяць. Гродна. Пралямкаце'ць зак. Шпарка праехаць. Брычка праз сяло пралямкацела, мусі, аграном паехаў. Кунцаўшчына. Праману'ць зак. Панадзіцца, унадзіцца, узяць звычку. Бяда з бабай, праманула хадзіць на вечарынкі, i рады німа, ідзе i ідзе. Карозічы. Праме'нь м. Прамень, промень. Модзе, ўжэ i вясна будзя, бо як стаіш, та прамені так грэюць у плечы, што i ў хату ні хочацца ісці. Забагонікі. Прамы'га ж. Закутак, цёмны куток. Паза кідай транты гэтыя ў прамыгу, каб ні было відаць. Рудавіцы. Пранзі'ць зак. Прадзьмуць, пранізаць / пра холад/. Hi стой раздзеты на гэтай га'лячы, пранзіць ветрам, a потым будзеш качацца. Бакуны. Пра'нік м. 1. Пранік, плоскі драўляны брусок зручкай для выбівання бялізны ў час мыцця, абмалоту лёну. Зімой на рэчцы тулькі лёскат ідзе, як бабы плаце выбіваюць пранікамі. Лаша. 2. Доўгі брусок з ручкай, з нарэзамі спадсподу /зубамі/, для разгладжвання бялізны качаннем. Даўней ніякіх жаляскаў ні было, маглявалі бялізну пранікамі. Забагонікі. Праніма'ць незак. Прадзімаць /пра холад, вецер/. Холадам пранімае, паглядзі, модзе, дзверы ні зачынены. Грыўкі. Пранцуга'ж. Расліна-паразіт з пакручастым сцяблом, якая паразітуе на канюшыне i ільне. Той рок пранцуга чысто лён высушыла, скруціла, ні было чо рваць. Свіслач. Пра'нцы мн. Заразная венерычная хвароба, сіфіліс. Каб цібе пранцы ззелі, кап ты ні даждаў/праклён/. Навасёлкі. Праны'ра м., ж. Пранырлівы, прабіўны чалавек. Я так i знаю, што гэты праныра даўно пранюхаў. Капцёўка. Пране'лька ж. Сукенка. У нас, у аколіцах, паненкі пранэлькі такія насілі, яны былі з чорнаго рыпсу, пекныя. Эйсманты. Прапе'рці зак. Выгнаць, прагнаць / груб./. Я ўжэ хацеў валацугу гэтаго праперці, але дзеці пашкадавалі, наверліса, каб ашчэ пабыў. Стрыеўка
Дадатковыя словы
бурці, вецері, галячы, даждаўіпраклёні, дожджі, прадуха, прадушына, празорны, празыўка, пралямкацець, прамануць, прамыга, пранелька, пранцугаж, пранімаць, холаді, ізубаміі, іпра
3 👁