Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Прапо'ліс м. Про'паліс, клейкае рэчыва, якім пчолы ў вуллях заклейваюць няроўнасці. Я праполісу больш капляў пяці ні п'ю, дохтар сказаў: як больш, та можа пашкодзіць. Скідаль. Прарва'ць зак. Прарваць, прарэдзіць. Паглядзі, я к густо ўзышлі бураке, абавясково трэбо прарваць. Радзевічы. Прарэ'з м. Выраз, пройма /у адзенні/. У сароццы замалы прарэз, ні магу даць цыцкі дзіцяці. Бакуны. Прарэ'х м. 1. Прарэх, пярэдні разрэз у штанах або ў кашулі. Ен цёнгле з расшпіленым прарэхам ходзіць: вядомо, старым стаў. Сіўкава. Трэбо самому ўжэ ўмець ушываць гузікі, а то вечно прарэх расхрэстаны. Коматава. 2. Агрэх, прапушчаная пры ворыве або баранаванні на полі лапіна. Здаецца, i добро баранаваў, а прарэхаў нарабіў, гатко глядзець. Рацічы. Прасава'ць незак. Прасаваць, гладзіць прасам. Гэтаму жаляску, што я прасую, больш, як сорак рок, як замуж ішла, тады купіла. Мількаўшчына. Прасве'та ж. Прасвет; радасць, шчасце ў бязрадасным жыцці. Hi было ніякай прасветы за работай; рабілі, рабілі i ніц ні мелі c таго. Літвінкі. Прасе'ка ж. Прасека, ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе. Каб ні тая прасека, та дальбог з лесу ні вышаў бы. Саломенка. Пра'сло н. Прасла, частка агароджы / паміж слупамі/. Стаўбэ зусім пагнілі, прасло, бачыш, на зямле ляжыць, трэбо ж нешто рабіць. Лаша. Прасмя'рднуць зак. Стаць смярдзючым; прасмярдзець. Ляпей вынесі мясо ў склеп, а то можа прасмярднуць у хаці, гарачэ. Літвінкі. Прасня'к м. Праснак; хлеб /блін/ з прэснага цеста. Маці прасняк пакрышыць ў дзешку, залье вадой, i праз два дні квас гатовы, п'ем. Каўпакі. Прастава'ць незак. 1. Ісці напрасткі, прама. Хто дарогу прастуе, той дома ні начуе /прымаўка/. Лікоўка. 2. Выпростваць, выраўноўваць. Што ты ўзяўсо гэту бляху праставаць, з яе толку ні будзе, яна ж дзіравая. Мількаўшчына. Прастапо'льніца ж. Поле, на якое ніколі не клалі гной. Прастапольніца, гною ні бачыла, адзін тулькі заяц гнаіў. Эйсманты. Прастрамі'ць зак. Прабіць, пранізаць, прадзіравіць. Хвароба на яго, як наступіў на некі ражон, так ногу i прастраміў. Калеты. Прасту'да ж. Прастуда. Баба казала, што ат прастуды чабор пілі, па дзве шклянкі ў дзень. Лаша. Прасця'цкі прым. Просты, бясхітрасны. Я аж здзівіўсо, такі вучоны, a зусім прасцяцкі чалавек. Капцёўка. Прася'ны прым.. Прасяны, зроблены з проса. У нас прасянай кашы ніхто ні еў, ні было моды яе варыць. Агароднікі. Пратапта'ць зак. Пратаптаць, пракласці частай хадзьбой сцежку. Ты бачыў, якую сцежачку пратапталі дзеці, ходзячы ў школу? Мі'цкевічы. Пратарахце'ць зак. Праехаць з грукатам, з тарахценнем. Ашчэ ні світало, як іх фурманка прас сяло пратарахцела, мусі, да Гродна паехалі. Пракопавічы. Пра'таць незак. Скідаць, скідваць /з воза, машыны/; апаражняць. Давайце жывей пратаць снапэ з воза i зноў паедзем, бо нешто хмурыцца, каб дождж ні быў. Каленікі. Прату'хнуць зак. Пратухнуць, стаць тухлым. Гарачэ, можа рыба пратухнуць, жывей з ею што рабі, каб ні змарнаваласа. Круглікі. Праўне'йшы прым. Мець больш правоў Я тут, у сваей хаці, праўнейша, што захачу, тое i буду рабіць. Ніжнія Пагараны. Прахво'ст м. Нягоднік, ашуканец, нізкі чалавек; прайдзісвет. Прахвосту німа посту /прымаўка/. Рудавіцы. Гэта прахвост, ён што хочаш можа зрабіць. Капцёўка. ГІрацадзі'ць зак. Працадзіць. Малако трэ працадзіць, тады будзеце піць, ціпер ні піце. Зялёная. Праце'рці зак. Пракласці дарогу, след. Пасля завеі некія людзі праехалі ўжэ, дарогу працерлі, та нам лягчэй будзе ісці. Баранава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адзенніі, гірацадзіць, машыныі, міцкевічы, пем, прасвета, прастраміць, пратарахцець, працерці, праўнейшы, пропаліс, слупаміі, ібліні, іпрымаўкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶