Працэ'джваць незак. Працэджваць. Я стараюса працэджваці малако, калі яно цёплае, тады яно лепей цэдзіцца. Караневічы. Працэ'сія ж. Працэсія, урачыстае шэсце. У Маёва набажэнство, як c працэсіяй хадзіў, та брата стрыечнаго спаткаў, з мяста да нас ехаў. Каменка. Прачн/цца зак. Прачнуцца, прабудзіцца. Прачнуўсо i сваім вачам ні веру, што я ў сваей хаці. Барбарычы. Прачыні'ць зак. Прачыніць, не поўнасцю адчыніць. Трэбо прачыніць дзверы, хай дым с хаты выйдзе, а то ў гочы рэжа. Агароднікі. Прашка'піцца зак. Пралічыцца; памыліцца ў меркаваннях, падліках. Я як што купляю, прашкаплюсо, бывае, на які рубель i то думаю, як гэта вышло. Свіслач. Я трохі прашкапіўса, мог бы пэнсю большу палучыць. Гродна. Пра'шпарт м. Пашпарт. Бес прашпарта ў пагранічну зону ні едзь, пагранічнікі стаяць на шашэ, правяраюць. Ласосна. Глядзі, кап прашпарт ні згубіў, а то другого ні дадуць.Гожа. Прая'ва ж. Праява, незвычайнае здарэнне; з'ява. А гэта што тут за праява, што тут робіцца? Асочнікі. Про'йма ж. Пройма, выраз у адзенні. Пройму замалую выразала, рукаў ні патходзіць, трэбо папраўляць. Кулёўцы. Про'паведзь ж. Пропаведзь, рэлігійнапавучальная прамова. Бацюшка на пропаведзі крычаў, каб гарэлкі ні пілі, а сам, кажуць, што п'е. Лаша. Про'пасць ж. Бездань, бяздонная прорва. Як пайшоў на тую вайну, та як ў пропасць упаў, ні слуху ні духу. Белякоўшчына. Про'рва ж. Прорва, бездань, бязмежная глыбіна. Неяк прысніласо, што ў прорву неку лячу, аж закрычаў у сне. Пяслі. У іх ідзе ўсё, як у прорву якую, колькі ні давалі, усероўно нічого ні маюць. Вусенікі. Про'ўда ж. Праўда.Ты мне скажы, ці гэта проўда, што Ядзя замуж вышла, ці не. Караліно. Про'ца ж. Прашча, ручная прылада для кідання невялікіх каменняў. Як малыя былі, та збярэмсо над рэчкай i давай каменя з процы кідаць, хто далей кіне. Кунцаўшчына. Про'цідому прысл. Перад самым домам. Якраз процідому выган, та мне з акна відаць, дзе катора карова пашла. Кунцаўшчына. Про'цьма ж. Процьма, вялікае мноства, безліч. На фэст да Лашы процьма народу з'язджаласа. Як пастануць фурманкі, ні пройдзяш. Лікоўка. Про'шаны дзеепрым. Запрошаны; той, хто атрымаў запрашэнне. Хто прошаны, a хго i ніпрошаны — yce прышлі на вяселя, кап паглядзець маладую. Круглікі. Про'шлы прым. Мінулы. Прошлы год даволі марозны быў, бульба ў капцах нават памерзла. Пракопавічы. Прошлы торг добры быў, карову як завёў, так i прадаў, купцоў ні адбіцца. Індура. Пруг м. 1. Пруг, падоўжная палоска па краі тканіны. Як пруга німа, та палатно пацёпкаецца, крае паабіваюцца, трэбо, кап пруг быў. Дарашэвічы. 2. Патоўшчаны край касы. Касіў у саду, та як зачапіў касой за некі корч, так аш пруг ні вытрымаў, пэнк. Няцечы. Пруге'мн. Прылада ў кроснах у вы гля дзе плоскай дошчачкі з вострымі цвічкамі па канцахдля нацягвання тканіны. Без пругоў кужалю ні вытчаш, скручвацца будзя. Луцкаўляны. Пруд м. Стаў. У нас за вёскай пруд i ціпер есць, ні высах, каровы поім. Дуброва. Хоць пруд-прудзі — вельмі многа. Некалі той рыбы было хоць пруд-прудзі, i дзе яна падзеласа. Хамякі. Пружы'на ж. Спружына. Паглядзі, мусі, ў часах пружына пэнкнула, ні заводзяцца, як ні круці. Чэхаўшчына. Пружы'ніць незак. Спружыніць. Гэты дрот, мусі, сталёвы, пружыніць, ні ззагнеш. Каробчыцы. Пружыно'ўка ж. Культыватар. Пружыноўку ні кажды гаспадар меў, ні было за што купіць, багатыя тулькі мелі. Верхнія Пагараны. Прутке' мн., м. Пруткі, пруток /для вязания/. Прутке сабе файныя купіла, імі вязаць — адна забаўка. Каробчыцы
Дадатковыя словы
вязанияі, зява, зязджаласа, прачніцца, прашкапіцца, проца, пругемн, пружыноўка, ідля
3 👁