Пру'ткі прым. Пруткі, цвёрды, але гнуткі. Гэта пружына с пруткаго дроту зроблена, мусі, с сталёваго, бо добро аддае. Навумавічы. Пруто'к м. Тонкі, невялікі прут, дэталь кроснаў. Як пачынаю ткаць, гляджу, кап пруток у навой добро залажыць, каб аснова ні выехала. Балічы. Прухні'ца ж. Урадлівая, добра ўгноеная глеба, перагной. Тут адна прухніца, вечны гной, таму i добро родзіць. Батароўка. Прыбіва'ць незак. Баранаваць, скарадзіць. Рассеяў гавёс, а хлопяц прыбіў, каб зерня ні было наверху. Баранава. Прыбы'так м. Пра з'яўленне патомства ў гаспадарцы. У нас прыбытак — кабыла жарэбчыка прывяла. Пракопавічы. ПрьГбяражні мн. Намёрзлы прыбярэжны лёд. Даволі страшно ехаць: прыбяражні велькія, конь саней з рэчкі ні выцягне. Балічы. Прывалачы' зак. Прынесці цяжкае, вялікае. Саломы як набраў рэдзгіні, та ледво прывалок да хлява, прыстаў. Пяслі. Пры'від м. Прывід, здань. Іду я, а зноў бачу: на прыгуменні некі прывід белы стаіць, чысто перапалохаўсо, а зноў цэта Міхалчына кабыла. Кунцаўшчына. Прыво'дзіць незак. Даць жыццё, нарадзіць /пра жывёлу/. Карова добра: цялушак прыводзіць, a ў гэтым року бычка файнаго прывяла. Пагараны. Пры'гар м. Схіл гары, берага, ракі. У прыгары тулькі падбел адзін рос, яго нават гоўца ні елі. Свіслач. Прыгара'ць зак. Прыараць, заараць. Як тулькі снапэ звязлі с поля, так пожню i стараюса прыгараць, каб зямля ляпей улежаласа на зіму. Ніжнія Пегараны. Прыгарну'ць зак. Прыгарнуць, прыгрэбсці; прысыпаць. Прыгарні больш вуглёў пад велькі саган, мо, жывей бульба зварыцца. Пяслі. Пры'гаршчы мн. Прыгаршчы. Да мякіны свіням сыплю ні больш, як чатэры прыгаршчы асы'пкі, i, ведаеце, добро ядзяць. Каменка. Прыглямбава'ць зак. Прыбіць цвікамі, добра прымацаваць. Але i прыглямбаваў дошку, аніяк ні адарву, мусі, цалёвымі цвікамі. Баброўнікі. Прыгна'ць зак. Прыгнаць. Ужэ пастух каровы прыгнаў з раніцы, ідзі падой ды пойдзем у поле. Галавачы. Прыгуме'не н. Прыгуменне, месца, плошча каля гумна. Мы на прыгумені сено дасушвалі, як валкаватае было, а тады ўжэ клалі ў адрыну. Лукавіца. Прыда'нае н. Пасаг. Прыданае добрае далі, тысячу злотых i карову. Хамякі. Прыда'ныя мн., м. Людзі вясельнага абрада, якія дастаўлялі куфар з тканінай i адзеннем нявесты ў хату жаніха. У нас, хто надумаецца з вясельнікаў, той i ехаў у прыданыя, ні назначалі. Ферма. Ля, прыданыя прыехалі, куфар прывязлі маладой. Лаша. Прыда'сца зак. Спатрэбіцца. Вазьмі гэта, можа, ў гаспадарцы нашто i прыдасца. Жукевічы. Прыда'ча ж. Прыдача; тое, што дададзена, даложана. Кажаш, давай коні памяняем, не, браце, без прыдачы нічого ні будзя, мой конь вартаўнейшы за тваго. Старая Дубавая. Прыдба'ць зак. Прыдбаць, набыць, займець. Не пасцярохса, во i прыдбаў сабе панску хваробу, а ціпер трэбо лячыцца. Баброўнікі. Прыдбала сабе некаго целяпея i жыву, як кажуць: «Сякітакі целяпей — i то будзя жыць ляпей «. Белева. Прыжда'ць зак. Дачакацца; дажыць да жаданага часу. Гэта пакуль прыждалі сваіх, та напакутаваліса, нагараваліса даволі. Некрашы. Прыжыва'цца незак. Прыжывацца, зрастацца. Прышчэпкі ўсе добро сталі прыжывацца, ужэ лісткі папускалі. Дайлідкі. Прыз м. Бусак, доўгі шост або жэрдка з перакладзінай зверху. Плытэ як стануць, та мы іх ад берага прызамі атпіхваем. Загорцы. Прызіра'цца незак. Прыглядацца. Я да гэтай хаты доўго прызіраўсо, пакуль купіў, добра хата, німа што казаць. Дарашэвічы
Дадатковыя словы
асыпкі, жывёлуі, зяўленне, прыбіваць, прыглямбаваць, прыгумене, прыждаць, прызірацца, іпра
4 👁