Пры'зма ж. Вяроўка, скручаная з лазы для замацавання дэталей сахі. Найлепшыя прызмы з распаранай ракіты; як звяжаш, та ўжэ будзя трымаць, пакуль ні згніе. Азёры. Пры'знак м. Прыкмета. Дзед мой, помню, прызнакі ўсялякія ведаў, казаў: «Калі гусі ніско ляцяць, та хутко зіма будзя; калі зімой ад іняю суке на дзераве гнуцца, та жыто будзе ядронае; калі куры рано сядаюць на седало, та заўтро дождж будзя". Лаша. Прыкаркну'ць зак. Заснуць на кароткі час; задрамаць. А-ей, трэбо хоць трошкі прыкаркнуць, ні магу вытрымаць, гочы так i зліпаюцца. Малахавічы. ПрьГкець ж. Абвастрэнне запаленчага працэса. Казала табе, ні прыкладай падарожнікам, а то, бачыш, у прыкець рана пайшла, горш стала гавіцца. Сцяцкі. Прыкі'нуцца зак. Прыкінуцца, прытварьцца. Ён можа табе i хворым прыкінуцца, каб тулькі ад работы ўвільнуць. Лакно. Прыклё'п м. Прычына, зачэпка, падстава. Як ні кажы, а баба заўсёды знойдзе прыклёп, кап прычапіцца, дапячы мужыку. Дайлідкі. Прыко'нчыць зак. Прыкончыць, дабіць канчаткова. Як яго тады паліцыянты забралі, та завялі ў лес i білі там, а потым прыкончылі зусім. Сухая Даліна. Пры'кро прысл. Прыкра, непрыемна, крыўдна. Прыкро было слухаць, як сын бацьку сваго чарніў, усяляк абзываў. Грыўкі. Прьікруці'ць зак. Прыкруціць, прышрубаваць, закруціць. Myci, шрубу добро ні прыкруціў, бо планка ні прылягае, нешто атстае. Падліпкі. Пры'кры прым. Прыкры, прытарны. Дыня нека прыкра, ніяк ні магу есці, a другія кажуць, смашна. Гарны. Прыле'жаны дзеепрым. Прыляжалы / пра садавіну, якая, паляжаўшы, даспела/. Гэта яблыкі прылежаныя, можно есці, мяхкія. Кузьмічы. ПрылучьГць зак. Прылучыць, уключыць у склад. Ля, паглядзі, гаўца нека адбіласа ат стада, бегая, скажы пастуху, хай прыучыць, то прападзе. Ніжнія Пагараны. Прыма'нкаж. Прынада. Найлепша прыманка — гэта гарох параны, накідаяш, так рыба i збярэцца, тулькі закідай вудачку. Гожа. Пры'мастка ж. Насціл з дошчак паміж печчу i сцяной у курнай хаце; палатка. Ніякіх ложкаў у курных хатах ні было, старыя i малыя — усе спалi на прымастку, месца ўсім хватало. Палаткова. Прымастыкава'цца зак. Размясціцца, уладкавацца /звычайна ў нязручным месцы /. Каб дзе тут прымастыкавацца каля вас дый трошкі ўздрамнуць. Батароўка. Прымастыко'ліцца зак. Toe, што i прымастыкавацца. Галоўнае — гэта, каб дзе-нібудзь у Гродні на кватэру прымастыколіцца, прыпісацца, а работу знойдзеш. Казіміроўка. Пры'мен м. Сені, сенцы. Даўней у кожнаго гаспадара ў прымні стаялі жорна, кожны сам сабе на хлеб малоў. Грыўкі. Прымле'ць зак. Прыварыць трошкі. Пачакайце, зарас што можно будзя прымлець, паясце ды i пойдзеця. Свіслач. Пры'мно н. Сені, сенцы. Зачыні прымно, кап свіня якая ні ўлезла ды мяшке ні паразрывала. Скамарошкі. Пры'мовіско н. Прымаўка. Мой на адных тулькі прымовісках i жыў, што ні слово — так i прымовіско. Верцялішкі. Прына'да ж. Прынада; тое, чым прынаджваюць. Ракаў, помню, мы лавілі на такую прынаду: спячэм жабу i ў кош, паставіш у рэчку, так i паналазяць. Балічы. Прына'джваць незак. Прынаджваць; прыманьваць, прывабліваць. Добро рыбу прынаджваць варанай бульбай: накідаеш, так рыба i выкручваецца на гэтым месцы. Азёры. Прына'дзіць зак. Прынадзіць; прывабіць. Карову я хлебам прынадзіў, як паклічу, так i бяжыць, ведае, што хлеб у руцэ трымаю. Малышчына. Прыно'жак м. Дэталь у калаўроце, на якую наступаюць нагой i прыводзяць
Дадатковыя словы
даспелаі, прызма, прыманкаж, прымастка, прымен, прыножак, прьікруціць, ізвычайна
2 👁