Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
у рух кола. На прыножак моцно ні наступай, можаш паламаць, я тулькі пальцамі датыкаюсо.Сухая Даліна. Пры'няцца зак. Прыняцца, укараніцца, прыжыцца, прышчапіцца /пра вакцыну/. У яе воспа прыняласа, паглядзі, як рука спухла, пачырванела. Скраблякі. Прыпа'дакм. Прыпадак, раптоўны прыступ хваробы. Кажуць, у яго прыпадак быў, кінуло на таку, ледво аткачалі. Баброўнікі. Прыпа'рваць незак. Прыпарваць /пра душнае, спякотнае надвор'е/. Спалудня прыпарваць стало, духата, аж дыхаць неяк цяшко. Цвіклічы. Прыпе'рці зак. 1. Прыйсці, прыбыць /груб./. Самалёт ляціць — калёса сцерліса, вас ніхто ні прасіў, а вы прыперліса /з нар. прыпевак/. Свіслач. 2. Перан.: паставіць у безвыходнае становішча. Як прыперлі хлопца, та нікуды ні дзеўсо, мусяў прызнацца. Маркішы. Прыпе'ўка ж. Прыпеўка, фальклорны кароткі твор. Пойце, дзеўкі, вы прыпеўкі, а я ўжо напеласа, маго мілаго нет — на вашых наглядзеласа /прыпеўка/. Рудавіцы. Прыпо'л м. Прыпол, ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі. Кажа, можа, грушаў хочаш, та я табе ў прыпол насыплю, занясеш дзецям. Няцечы. ПрьГпражка ж. Прыпражка від запражкі каня — збоку, для дапамогі каранніку. Як кепска дарога, та ў прыпрашку ездзілі, каня другого прыпрагалі, бо адзін мог ні пацягнуць. Сухая Даліна. Прыпражны' м. Прыпражны, конь запрэжаны ў прыпражку. Прыпражны конь ў міне слабейшы за таго, што ў аглоблях, яму менш дастаецца. Лаша. ПрыпушьГць зак. Зацерушыць, пакрыць тонкім слоем. Снех тулькі прыпушыў лёд, глядзі, сліско будзя ехаць. Навасёлкі. Прыпы'нак м. Прыпынак, часовы перапынак. Усе недзе ідзе, прыпынку яму німа, у хаці ні ўтрымаць. Дзмісявічы. Пры'пячак м. Прыпечак, месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы. Помню, маці пасадзіць міне на прыпячак, а сама варыць у пячэ снядане. Караневічы. ПрыручьГць зак. Прыручыць, зрабіць ручным. Адну весну я грача быў прыручыў, та потым доўго прылятаў, сядзе на падворку i c курамі есць. Вішнявец. Прыс м. Шост для кіравання плытом, спіхвання плыта мелі. Як на хаты дзераво купілі, та гналі яго прысамі больш, як дзевяносто кілёметраў па Нёмні. Дзекалавічы. Прыса'да ж. Прысады; дрэвы, насаджаныя вакол будынка. У Скідалі прысады натто багатыя, хатаў ні відаць, yceроўно, як i ні ў горадзі, a ў сяле. Губінка. Пры'сак м. Прысак, гарачы попел. Загары бульбу ляпей у прысак, хай пячэцца. Карозічы. Прысвя'так м. Невялікае свята. У нас ніякіх прысвяткаў ніхто ні святкаваў, хібо тулькі зімой, як рабіць ні было чаго. Караневічы. Прысвя'то н. Невялікае свята. Макавей — гэта прысвято, хто святкаваў, а хто i ні святкаваў, граху ні было. Казіміроўка. ПрыскрьГнак м. Прыскрынак, скрыначка ў куфры для дробных рэчаў. Як я дзеўкай была, та ў прыскрынку складвалі ўсялякія хусцінке', каб ні памялка, стужке, тут i пацёркі, брошкі былі. Дарашэвічы. Прысма'кі мн. Прысмакі, ласункі, салодкае. Ён нічого такого ні есць, на адных прысмаках жыве. Батароўка. Прыспо'рыць зак. Прымножыць, павялічыць. У нашай сям'і прыспорыло, i зноў у Мані дзіця, хлопчык. Дзекалавічы. Прыста'льно прысл. Пільна, уважліва. За дзецьмі ціпер, брат, трэбо прыста'льно глядзець, а то пат старасць плакаць будзем. Гібулічы. Прыста'нішча н. Прыстанішча; часовае жыллё. Яму нідзе прыстанішча німа, ходзіць, як вецер у полі. Квасоўка. Прыстаўле'не н. Пастаноўка, паказ п'есы. Ён як пачне гаварыць, та мы за баке браліса, гэта ні чалавек, а цэлае прыстаўлене. Баранава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вакцынуі, надвореі, песы, прыпадакм, прыпевакі, прыперці, прысада, прысвятак, прыспорыць, прыстально, сямі, ігруб, іпра, іпрыпеўкаі
4 👁
 ◀  / 329  ▶