Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Прыстаўля'ць незак. 1. Прыстаўляць, падсоўваць блізка. Ты прыстаў тапчан да печы бліжай, та будзе цяплей. Зарубічы. 2. Іграць ролю ў спектаклі; даваць спектакль. Як на коляды з звяздою хадзілі, та я чорта прыстаўляў. Кунцаўшчына. Учора ў Міхалкавай хаці прыстаўлялі «Моднаго шляхцюка», a дванастай толькі кончылі. Дарашэвічы. Прыста'ць зак. 1. Прыстаць, стаміцца, змагчыся. Ідучы, чысто прыстаў, ледво давалокса да хаты. Лугавая. 2. Далучыцца, прымкнуць. Ён зусім да чужых людзей прыстаў i, бачыш, яго ні пакрыўдзілі, добро жыве. Кузьмічы. 3. Прычапіцца, настойліва дамагацца свайго. Ты чо гэта прыстаў да хлопца, хто ён табе — кум ці сват? Віцькі. Прысяга'цца незак. Даваць прысягу, урачыстае абяцанне. Ён заўсёды прысягаецца, што рабіць больш так ні будзе, а сваю справу робіць. Ніжнія Пагараны. Прысяга'ць незак. Прысягаць, даваць прысягу, клясціся. Дальбог, гэта праўда была, прысягнуць магу, каб я так жыў быў. Іванаўцы. Прытараба'ніць зак. Прывалачы, прывезці, даставіць /што-небудзь/ вялікае, цяжкае. I як ён мох прытарабаніць такі мяшчыско, i сам ні ведаю, аткуль у яго такая сіла. Славічы. Пры'тарно прысл. Непрыемна, агідна, жудасна. Як глянула на нібошчыка, та прытарно неяк стало, i ціпер у вачах стаіць. Адэльск. Прытаро'мно прысл. Жудасна, жахліва, страшна. Каля гэтай хаты аш прытаромно ісці, як уздумаеш, што ў ёй чалавека забілі. Адэльск. Прытаро'мны прым. Страшны, жудасны. Ён мне некі прытаромы, ні магу на яго глядзець. Ферма. Пры'хваткай прысл. Прыхваткамі, нерэгулярна, урыўкамі. Ячмень прыхваткай тулько можно было жаць, раніцамі з расой, а так сыпаўсо, ні ўзяцца было. Бакуны. Прыхо'д м. Веруючыя, якія належаць да адной царквы; мясцовасць, дзе жывуць яны. Нехто казаў, што ў Лашанскім прыходзі налічваласо больш, як пяць тысяч душ; потым ён распаўсо на два, як у Індуры пастроілі цэркву. Лаша. ПрычьГна ж. Прычына, падстава, зачэпка. Яму i ні трэбо шукаць прычыны, кап пасварыцца, ён нізашто прычэпіцца. Скамарошкі. Без дай прычыны — беспадстаўна. Учапіўсо да чалавека без дай прычыны i цягае яго. Навумавічы. Прычында'лы мн. Розныя прылады, рэчы /жарт./. Забірай свае прычындалы i ўцякай, кап тваго i духу тут ні было. Грыўкі. Пры'ш вы мн. Ніжняя частка ботаў за выключэннем халяў. Халявы ашчэ добрыя, зробім табе прышвы, мо, зіму i праходзіш. Малая Жорнаўка. Прышчамі'ць зак. Прышчаміць, заціснуць, зашчаміць. Глядзі, там дзіця дзверы адчыняе, кап пальцы сабе ні прышчаміло. Кругляны. Прышчапе'рыцца незак. Прышчапіцца, зачапіцца. Кацяня як прышчаперыласо за сарочку, та ледво адарваў, тактрымаласо. Карозічы. Прышчапі'ць зак. Прышчапіць; перасадзіць чаранок, вочка аднаго дрэва на другое. Я сам магу прышчапіць дзікую грушу, у прошлым року прышчапіў, та ўжэ с паўмэтра выгнало. Пагараны. Прышчы'кнуць зак. Прышчаміць. Дзіця, мусі, зубамі язычок прышчыкнуло, што крычыць, глядзі, кроў ідзе з рота. Жукевічы. Пры'шчыць незак. Пячы /пра адчуванні пры запаленчым працэсе на скуры /. Прышчыць, нечаму палец баліць, мусі, рваць будзя. Лікоўка. Прыш ы'ць зак. Прышыць. Што, ты гузікаў ні маеш, што ходзіш расхрэстаны? Hi можаш сабе прышыць. Каменка. Прышый кабылі хвост — у значэнні: ніхто, нішто. А я хто табе прыходжуса — прышый кабылі хвост ці што? Я ж брат твой. Рагачы. Прыягджа'ць незак. Прыязджаць. Усяго два разы быў у нас, а так прыягджаць чамусьці ні хоча: далёка. Вялікае Дзямідкава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

небудзьі, прысягацца, прытаромны, прышчаперыцца, прышчыкнуць, іжарт, іпра
2 👁
 ◀  / 329  ▶