Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Прэзэнтава'ць незак. Падараваць, паднесці ў якасці падарунка. Наш Янак любіць прэзэнтаваць, хоць які-кольвек падарунак, a купіць, матцы перашле i сясцёр ні забывае. Хліставічы Прэ'мя ж. Прэмія. Пры паляках мне прэмю за кабылу далі аж 800 злотых, сам Масціцкі даваў, нават за руку павітаўсо. Зарубічы. Учора мой прэмю палучыў за бульбу, больш як сто рублём але падаў мне тулькі восімдзісят. Скамарошкі. Прэ'ндкі прысл. Хуткі; рухавы. Да яды та ты прэнткі, кап такі прэнткі да работы быў, та добро было б. Аульс. Прэ'ндко прысл. Жыва, хутка, шыбка. Вы міне тут пачакайце, я прэнтко вярнусо, доўго там ні забаўлюса. Квасоўка. Прэнт м. Прэнт, металічны прут. 3 прэнтаў жалезных некалі, як я помню, кавале' зубы да боранаў рабілі. Жыдаўшчына. Прэ'шлы прым. Мінулы. Прэшлы рок сухі быў, нівядомо, што гэты пакажа. Белева. Пстро'нг м. Фарэль, стронга. Найбольш пстронгаў было ў Ласасянцы, былі i ў Нёмані, але менш, ціпер рэтко пападаюцца. Ласосна. Пстры'чка ж. 1. Пстрычка, рэзкі ўдар разгібаемым пальцам. Малымі збярэмсо ў якую хату i давай у пстрычкі гуляць, хто каму больш лоб наб'е. Кунцаўшчына. 2. Дэталь у калаўроце ў выглядзе невялікага колка пры шпульцы. Я як праду, та заўсёды правяраю, ці пстрычка добро прыкручана, а то цягну'ць шнур ні будзе. Верцялішкі. Псяю'ха м., ж. Пра таго, хто выклікае агіду /лаянк. /. Пачакай, псяюха, я табе ашчэ пакажу, дзе раке зімуюць. Баброўня. Пта'шка ж. Дробная птушка. Шэра пташка невялічка дый па ельнічку скача, дурна дзеўчына, ніразумна па малойчыку плача /з нар. песні/. Рудавіцы. Пу'га ж. Пуга. Баке вам ужэ параспірало, ні ведаяця, што вычаўпляць, а пугі на вас німа. Караневічы. Кап ты с пугай пайшоў, кап ты! /праклён/. Вялікая Жорнаўка. Пуга'рчык м. Невялікі посуд, якім пілі гарэлку/устар./. Пойдзям, Пятрусю, да карчмэ дый вып'ямо па пугарчыку, вясялей будзя. Лаша. Пу'гаць незак. Прагна есці. Як паставіш міску крупніку, та дзеці як пачнуць пу'гаць адно перад другім, уміг выпугаюць. Белева. Пуга'ць незак. Пужаць, страшыць. Hi трэбо яе пугаць, яна i так усяго баіцца, напалохана. Свіслач. Пугну'ць зак. Пужнуць, прыстрашыць. Трэбо было б гэтых гараб'ёў пугнуць, а то чысто каноплі пааб'ядаюць. Вялікае Дзямідкава. Пуд м. Пуд, мера вагі, роўная 40 фунтам, каля 16,3 кг. У гэты мяшок пудоў шэсць улезе збожа, ні больш. Путрышкі. Кап чалавека пазнаць, трэбо ні адзін пут солі з'есці /прымаўка/. Старая Дубавая. Пудэ'лко н. Невял i кая драўляная або металічная каробачка. Хто там пудэлкамі тыя цукеркі дзецям купляў, добро было, калі па адной якой бацько купіць. Пагараны. Дзед, помню, дастане табакі с пудэлка, заложыць у нос, чмыхне сабе разоў тры — i пашоў. Баброўнікі. Пужа'льнішча н. Пугаўё, пужальна. Найлепшае пужальнішча гэта зялаўцу, яно табе нігды ні зломіцца, ні адну пугу перажыве. Палаткова. Пу'здрыкі мн. Аладкі, спечаныя з толькі што замешанага хлебнага цеста. Маці як хлеб месіць, та напячэ нам пуздрыкаў, яны такія наздраватыя, смашныя нам здаваліса. Пагараны. Пук м. Пук, звязка, ахапак. Прынёс пук сухого хварасту з лесу, ужэ будзя чым печку прапаліць. Цыдовічы. Пуланге'лькі мн. Боты з хрому з крывымі стаячымі халявамі, якія былі модным! ў Заходняй Беларусі да вайны. Во, паглядзі, зрабіў сабе ў Ліпску пулангелькі, добро будзя на забавы хадзіць. Рацічы. Пульну'ць зак. Кінуць. Хацеласо мне пульнуць у яго каменем, але пашкадаваў, хай ідзе с халерай. Малахавічы. Пу'льпіт м. Пульт, падстаўка для нот. Я як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпямо, гарабёў, гарэлкуіустар, зесці, набе, паабядаюць, песніі, прэмя, прэндко, прэндкі, пудэлко, пуздрыкі, пульпіт, цягнуць, ілаянк, іпраклёні, іпрымаўкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶