іграў на скрыпцы, та ноты на пульпіт лажыў, так ямчэй было іграць. Гродна. Пумпурэ'ж. Дэталь у жорнах у выглядзе жалезнай планкі, на якой трымаецца i пакручваецца верхні камень. Пумпурэ як спадзе с шпеньчыка, так камень i стане, ні пакруціш. Азяркі. Пу'нтамі прысл. Часам, часамі, перыядамі. Пунтамі, як схопіць жвот, месца сабе ні знаходзіш, так баліць. Гінавічы. Пу'нця м., ж. Бесхарактерны, заняпалы чалавек, няўдачнік. Бо ён пунця ні мужык, яго жонка ўсім кіруя, а ён i голасу ніякаго ні мае. Свіслач. Пупе'х м. Сасок жаночай грудзі. Аніяк пупех ў рот дзіця ні бярэ, выкідае, хібо хто ўрок. Рудавіцы. Пупяхе чысто дзіця паапкусвало, баляць. Стрэльчыкі. Пупры'ца ж. Дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, насаджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень. Пупрыца як ператрэцца ў жорнах, та я ў каваля заказваў, другую зробіш i зноў сабе мелеш. Парэчча. Пу'рын м. Релігійнае свята ў яўрэяў у канцы верасня. Як пурын настане, та ў Індоры нічого ні купіш, усе крамы пазачынены. Малая Жорнаўка. Пурэ'чкі мн. Парэчкі. У Мядзьвежым ляску гэтым рокам пурэчак навалам, бабы збанкамі носяць. Пагараны. Пуста'к м. Від цэглы, цэментных блокаў з пустотамі ўсярэдзіне. 3 пустакоў хаты ставілі, алe натто ш халодныя, зімой ні ўседзіш. Ласосна. Пустальга' ж., м. Перан. Пра пустога, легкадумнага чалавека. Зусім пустальга — чалавек, нічого талковаго ў ім німа. Бакуны. Пустасме'х м. Пра чалавека, які смяецца без прычыны; беспрычынны смех. Пустасмех некі, настаў палец, та будзя сміяцца, аж заходзіцца. Лаша. На міне некі пустасмех як нападзе, та сміюса i сама ні ведаю з чаго. Азёры. Пустацва'н м. Шавецкія абцугі. Пустацванам цвіке выцягвалі з абцасаў, скуру нацягвалі шаўцэ, бо ў яго захват шырокі. Індура. Пустацве'т м. Пустацвет; кветка, якая не дае плода. Грушы так харашэ цвілі, а завязі німа, усё асыпаласо, пустацвет. Горніца. Пу'стка ж. Пустка; без расліннасці ўчастак зямлі, які ніхто не апрацоўвае. У Луцкаўлянах было тры пусткі, пан іх прадаў шляхціцу з Паўянаўцаў — Ігнатоўскаму. Кругл ікі. Пусты' прым. 1. Перан.: той, хто пустасловіць, балбатун; несур'ёзны чалавек. Зусім пусты чалавек, а нічого ў яго галаве німа, толькі вецер ходзіць. Дарашэвічы. 2. Без зярнят /пра колас/. Пустыя каласэ тулькі стырчаць, адкуль там будзе ўмалот добры. Рагачы. Пустэ'ча ж. Пустыр, пустка. Пустэча была, на ёй нігды нічого ні расло, а ціпер, бачыш, што робіцца, усё аж буіць. Дубоўка. Пу'тно прысл. Разумна, талкова. Ён нігды нічого путно ні скажа, а ўсе з некімі выкрунтасамі, глупство нясе. Лужкі. Пу'тны прым. Разумны, талковы. Гаспадар з яго путны, у яго ўсяго было, жыў, як кажуць, на ўсю ногу. Вялікая Альшанка. Пу'то н. Пута; вяроўка або ланцуг, якім спутваюць пярэднія ногі жывёле. Пута былі канапляныя, з лёну былі, а былі i жалезныя з замком, каб зладзеі каня ні маглі ўркасць. Баранава. Пуха' ж. Тупы канец яйца /пятка/. На вялікдзень, як яйца білі, та спачатку б'еш носам, а тады ўже — пухой. Лаша. Пухі'р м. Мачавы пузыр ў парсюка. Як зарэжам паршука, та пухір ні выкідалі, а сушылі i рабілі забаўку для дзіцей. Клачкі. Пуцалава'ты прым. Круглатвары, мардаты, з тоўстым, вялікім тварам. I ў каго дзіця ўдалосо, пуцалавата нека, здаецца, у іх нікого такого ні было. Карозічы. Пуцэ'лцал м. Шавецкая прылада для навядзення на рантах i абцасах абутку глянцу. Вазьмі гэты шырэйшы пуцэлцал, та ім лепшы глянец навядзеш. Індура. Пу'цячко н. Уяўляемая вяровачка, якой, па народнаму павер'ю, быццам звязаныя ногі малога дзіцяці да таго, як яно пачне хадзіць. Як пачынало дзіця хадзіць, та наша баба брала нож, пра
Дадатковыя словы
беш, коласі, несурёзны, паверю, пумпурэж, пурэчкі, путо, пуцалаваты, пуцячко, іпра, іпяткаі
4 👁