водзіла ім паміж ног дзіцяці тры разы i казала: «Ціпер, во, ужэ будзя хадзіць, пуцячко перарэзала."Круглікі. Пучо'км. Пук/памянш./, невялікая звязка. Пайдзі прынясі пучок якой саломы, трэбо печку прапаліць, а то ў хаці халадно. Вялікая Жорнаўка. Пу'шча ж. Дрыгвістае месца, парослае дробным лесам. Прае путчу, брат, ніхто ні пройдзя, там адны качке водзяцца, крычаць. Азёры. Пчала' ж. Пчала. Летам пчала доўго ні жыве, усяго 28 дзён, нікаторыя трохі больш. Грынёука. Лётная пчала — рабочая пчала, якая збірае нектар. Добро, калі ўзятак есць i лётнай пчалы много, знает, што мёд будзя. Табольская Будка. Пчолы-ваданосы — пчолы, якія ў вулей носяць ваду. Пчолываданосы — гэта старыя пчолы, яны далёко ні могуць ляцець, тулькі воду носяць. Мігова. Пшо'нка ж. Манна /крупа/. Пшонку куплялі тулько дзецям, кашку варыць, хто яе так купляў. Кругляны. Пшо'нны прым. Пшанічны. У міне пшонна мука заўсёды ў запасі, бо трэбо ці які пірог, ці аглатку спячы. Доргунь. Пшык м. Нічога, пустата. Ездзіў, ездзіў, думаў: грошай зараблю, a зноў з гэтаго выйшаў пшык. Кунцаўшчына. Пшэпю'ркаж. Перапёлка. Пшэпюркі пераклікаюцца, можа, дзе тут іх гняздо бліско. Занявічы. Пы'зы мн., пыза ж. Вялікія бульбяныя галушкі, начыненыя мясным фаршам. Пызы рэтко калі варылі, хібо калі на велька свято або як кудзельніцы былі. Дарашэвічы. Пык-мы'к — у значэнні: гаварыць нешта невыразнае. Здаецца, i рызыкант быў, а як вызваў судзя, запытаў, як гэта было, та ён пык-мык i нічого ні мог сказаць. Балічы. ПьГрай м. Пырнік. Пырай ўсю бульбу пакрыў, трэбо палоць жывей, бо позно будзя, прападзе. Пагараны. Пы'рка ж. Гатунак бульбы, які разводзілі ў Заходняй Беларусі да вайны. Пырка зусім ні радзіла, гэта ні бульба была, а так нетто, нашто яе i садзілі. Брузгі. Пы'рнік м. Пырнік, шкоднае пустазелле. Пырнік тулькі спружыноўкай можно было выдраць, а так рады з ім ні было. Квасоўка. Пы'рскацца незак. Пырскацца, абдаваць пырскамі. Пакінь пырскацца, а то i так ўсюды вадэ паналіваў, толькі выцірай за табой. Жылічы. Пы'рхаць незак. 1. Пырхаць, легка пералятаць з месца на месца /пра птушак/. Гэта птушачка, што тут пырхая, мусі, пчол ловіць, бо ўсё круціцца каля ўляя. Гродна. 2. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў /пра каня/. Конь пачаў пырхаць — дарогу вельку чуя / выслоўе /. Кунцаўшчына. Пыск м. Рот, вусны /груб./. Замкні свой пыек i ні крычы, цібе тут ніхто ні баіцца.Талочкі. Пэ'йсах м. Рэлігійнае свята ў яўрэяў / вялікдзень/. На пэйсах Іршко мацу прыносіў, даваў пакаштаваць, яна такая белая, як папер, бес солі была. Індура. Пэ'йсахі мн. 1. Пэйсы, доўгія пасмы валасоў ля скроняў у патрыярхальных яўрэяў. Я Лейзара здалёк пазнаваў па яго пэйсахах. Пракопавічы. 2. Пра доўгія раскудлачаныя валасы /лаянк./. Ты што гэта распусціла свае пэйсахі, ні маяш часу зачасацца, ці што? Дубоўка. Пэйсахо'ўка ж. Спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў. Я сам пэйсахоўку піў, даволі моцная была. Азёры. Пэ'йсы мн. Toe, што i пэйсахі ў 1-м i 2-м значэннях. Схавай свае пэйсы, а то павылазілі с-пат хусцінкі, аж ні хочацца глядзець. Навасёлкі. Пэ'ндзаль м. Пэндзаль. Во, пэндзаль зусім збіўсо, ні маю чым хаты пабяліць. Чэхаўшчына. Пэ'ндзіць незак. Даганяць. Пэндзіў, пэндзіў, a ніяк ні мог дагнаць. Гродна. Пэ'нкаць незак. Лопаць, трэскаць, узрывацца. Шыбу ўстаўляў у акно i замоцно цвічком прыціснуў, скло i пэнкнуло. Лікоўка. Пэ'нснуць зак. Ударыць. Трэбо было яму пэнснуць, каб ён дзісятаму заказаў, як чужое браць. Табольская Будка
Дадатковыя словы
вялікдзеньі, каняі, птушакі, пукіпамянш, пучокм, пушча, пшонка, пшонны, пшэпюркаж, пэйсахоўка, пэндзіць, пэнкаць, ігруб, ікрупаі, ілаянк, іпра
4 👁