Пэ'ртацца незак. Рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы /груб./. От, нетто пэртае, каб час прайшоў, хібо ён што люцкае можа зрабіць? Дзекалавічы. Кінь пэртацца, ні можаш — ні бярыса, ні марнуй матэрыялу. Дубоўка. Пэ'сткі мн. Семя сланечніка. Помню, на вечарынках пэсткі хлопцы як пачнуць лушчыць, та ўсю хату закі'даюць, тулькі падмятай за імі. Кунцаўшчына. Пэ'ўно прысл. Пэўна. Пэўно, яго ўжэ ў хаці німа, недзе да сваіх паехаў. Гарны. Пэ'цкало н. Той, хто няўмела, неахайна выконвае работу, бракароб, партач / зневаж./. Або з яго майстар? Пэцкало! За што ні возьмяцца рабіць, та тулькі змарнуе. Пяслі. Пэ'цкаць незак. 1. Забруджваць, вымазваць. Я ёй кажу: ідзі бульбу перабіраць, а яна: рук ні хачу пэцкаць — такая паніста стала. Старая Дубавая. 2. Рабіць няўмела, неахайна, брудна. Hi робіць, a пэцкае, i за што яму грошы тулькі плацяць? Лаша. Пэ'цкель м. Toe, што i пэцкало. Я ведаю гэтаго пэцкеля, ён сабе нічого люцкаго ні зрабіў, a хоча яшчэ, каб другім зрабіў. Баранава. Пэ'цнуць зак. Ударыць. Hi за'чапай яго, а то можа пэцнуць па носі, ён цібе ні пабаіцца. Сухая Даліна. Пя'дзя ж. Пядзя, старая мера даўжыні. Аршына ні было, та мы ўсе пядзямі мералі або якім кіёчкам; адмераеш i пілуеш. Клачкі. Пяке'льны прым. Пакутлівы, вельмі цяжкі, нясцерпны /пра боль/. Пякельны боль у назе, усю ноч ні спала i сама ні ведаю, чым ужэ прыкладаць, што рабіць. Занявічы. Пялы'н м. Палын, пустазелле з моцным пахам j горкім смакам. Пялын памагаў, калі каму жвот балеў, нап'ешса пялыну — i ўжэ ні так баліць, можно трываць. Пракопавічы. Пялын у буду сабакі кладуць, я сам клаў, каб блохі ні кусалі. Гродна. Пялю'га ж. 1. Пустазелле-паразіт. Пялюгі як ні вырвеш з лёну, та прападзе, ні вырасце, чысто высушыць. Цыдовічы. 2. Зелле, храп'е. Пялюгі нарвеш прыпол, прынясеш свіням i ядуць, тулькі вушы трасуцца. Гібулічы. Пялю'шка ж. 1. Пялёнка. Я пялюшке палака'ць на рэчку насіла, рэтко калі ў хаці мыла, тем ляпей вымыеш. Kaвалічы. 2. Палявы гарох /кармавая расліна/. Пялюшку сеялі тулькі на корм, да яды яна ні гадзіцца, чорная. Лугавая. Пярга' ж. Пылок з кветак, сабраны пчоламі i прынесены ў вулей. Пярга — гэта хлеп пчаліны, бес пяргі пчолы ні пражывуць.Табольская Будка. Пяру'н м. Пярун, аглушальны ўдар грому. Пярун, мусі, недзе ўдэрыў, аж дымам засмярдзело. Гібулічы. Пяруны ўсю ноч смалілі, ні на мінутку ні заснула, свечку паліла. Лойкі. Пярша'к м. 1. Першы рой пчол, які выйшаў з вулля ў час раення. Той рок, як пачалі пчолы раіцца, рады ні было; толькі пяршак асадзіў у ўлей, як за ім ашчэ тры рае вышло. Ласосна. 2. Першая самагонка з затору. Пяршак натта ж удаўсо, моцны, паглядзі, як гарыць, вадэ зусім німа. Каменка. Пярэ'гляды мн. Адведзіны, наведванне бацькамі засватанай дзяўчыны бацькоў жаніха i яго гаспадаркі. Учора на пярэгляды ездзілі, мусі, нічого ні будзя, ні пойдзя, кажуць, зусім бедны. Пышкі. Пярэ'днік м. Фартух. Як да печы ідзеш, пярэднік падвяжаш, i ўжэ добро, ні так зафэйдаешса. Рацічы. Пярэ'дніца ж. Вяроўка, якой спераду прывязвалі жэрдку fy возе з сенам. Я заўсёды, каб мацней жэртка трымаласа, пярэдніцу двайной пятлёй закладаў, ні было выпатку, каб выскачыла. Сухая Даліна. Пярэ'зімак м. Свойская жывёліна мінулагодняга прыплоду /пра жарабят, цялят/. Ён у нас ашчэ пярэзімак, дзе там яго ў плуг запрагаць. Горніца. Пярэ'палах м. Хвароба, якая, згодна з народнымі ўяўленнямі, узнікае ад перапуду. Ат пярэпалаху дзіцей працягвалі прас хамут або праз акно i ка
Дадатковыя словы
больі, закідаюць, зачапай, напешса, палакаць, пэцкель, пялюга, пялюшка, пярэдніца, раслінаі, храпе, цяляті, ігруб, ікармавая, іпра
2 👁