Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
залі:" Што цягнеш? — Пярэпалах! — Цягні, каб мінаўсо."Загорцы. Пярэ'сты прым. Пярэсты, стракаты, рознакаляровы. У Змітрука пярэсты конь быў, усероўно, як карова, праз вёску ні давалі праехаць, сміяліса/. Дарашэвічы. Пярэ'хрыст м. Пярэхрыст, пра таго, хто перайшоў з адной рэлігійнай веры ў другую. У нас у сяле толькі адзін быў пярэхрыст, а так усе трымаліса свае веры. Кунцаўшчына. Пясту'н м. Пястун; той, каго вельмі песцяць, распешчваюць. Што i казаць, адно ў бацькоў дзіця i тое ні ладно, пястун, рады з ім ні могуць даць. Малая Капліца. Пясцьж. Пясць, аснова кісці рукі.У пясці нетто баліць, мусі, жнучы наверадзіла, пальцамі ні варухнуць. Кавальцы. Пясцю'к м. Пястун, распешчанае дзіця. Пясцюк ні дзіця, як падымя крык, та хоць з хаты ўцякай, нікого ні слухае. Каўпакі. Пясчыра'ж. Пяскі; плошча, занятая пяскамі. За сялом хаміцкім адна пяшчыра, прайсці ні можно. Свіслач. Пясэ'цкі м. У значэнні: смерць. Myci, зараз i да міне прыдзе Пясэцкі, забярэ да сібе. Кулёўцы. Пята' ж. 1. Пята, задняя частка панчохі або шкарпэткі. Шкарпэткі ашчэ цэлыя, а пяты зусім працерліса. Калбасіна. 2. Тупы канец яйца. Нос пабіўсо, а пята цэлая, даволі моцная. Навасёлкі. Пя'тка ж. Апорная частка касы. Касіць добро ні ўмеў: та пятка касы ў яго ўрэжацца ў зямлю, та зноў носам усадзіць, папамэнчыўсо, пакуль навучыўсо. Ферма. Пятля'ць незак. Ідучы рабіць петлі. Ліса хітрая, яна нігды просто ні бяжыць, a стараецца пятляць, каб ні напалі caбакі на след. Вялікае Дзямідкава. Пятнасто'ўка ж. Дзяўчына, якой споўнілася 15 год. Я думаў, што яна дзеўка, а гэта пятнастоўка, у школу ашчэ ходзіць. Баяры. Пятро' н. Релігійнае свята Пятра i Паўла 29 чэрвеня па ст.ст. Пасля Пятра так жаць i ідуць, жыто спелае. Баранава. Пятро'ўка ж. Пост у праваслаўных перад святам апосталаў Пятра i Паўла, якое святкуецца 12 ліпеня па новаму стылю. У пятроўку пост быў, бо ні было чаго есці, хлеба ні мелі, a рабіць трэбо. Зарубічы. Пятушы'ны прым. Петушыны. Хто там пятушына мясо калі еў, хібо, як захварэя, тады білі пятуха, крупнік з ім варылі. Каленікі. ПятушьГцца незак. Храбрыцца, гарачыцца, хадзіць пеўнем. Ты чо гэта пачаў пятушыцца, паддзыга'ць да кожнаго? Мы такого рызыканта бачылі. Рацічы. П'яўка ж. П'яўка. У сажалку хаця без ганавіцаў ні лезь, а то п'яўкі ў ногі паўпіваюцца. Малая Альшанка. Пя'ціцца незак. Адступаць, адыходзіць назад. Тулькі адзін рак пяціцца назад, а чалавек — ніколі /выслоўе/. Рыбніца. Коль слова даў, та трэбо трымацца, a ні пяціцца назад. Парэчча. Пячо'нка ж. Пячонка, печань. У прошлу зіму, кажуць, ён захварэў на пячонку i памёр, што ні рабілі — нічого ні лама гло. Батароўка. Пячо'рка ж. Шампіньён, пячурыца. Пячоркі ў нас растуць каля кароўніка, ні трэбо i ў лес хадзіць. Калбасіна. Пячу'рка ж. 1. Шампіньён, пячурыца. Пячуркі ўсялякія бываюць, адны на полі растуць, другія — у лесі, адны — белыя, другія — ружаватыя такія. Kaраліно. 2. Невялікая ніша ў сцяне печы. На ноч я свае ганучы ў пячурку кладу, каб высыхалі. Скамарошкі. Добро нашаму Юрку: сам на пячэ, а яйца — у пячурку/прымаўка/. Рудавіцы. Пяшко'м прысл. Пяшком, пехатою. Я ні пан, i пяшком да Гродна хадзіў, зраня як выйдзяш, так у палудзень i там. Свіслач. Пяшчура'ж. Вельмі дрэнная глеба, з аднаго пяску. Адна пяшчура была, нічого ні расло, а ціпер, глядзі, які ячмень, аж у трубы павіўсо. Жукевічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паддзыгаць, пясчыраж, пятроўка, пятушыны, пячорка, пячурка, пячуркуіпрымаўкаі, пяшчураж, пяўка, пяўкі, сміялісаі, івыслоўеі
4 👁
 ◀  / 329  ▶