p Рабаке' мн., м. Глісты. У дзіцяці рабаке, мусі, усю ноч ні спало. Пальніца. Heкалі ад рабакоў парылі куколь i давалі піць дзецям. Лаша. Рабаце'не н. Вяснушкі. Плечы ў яго i тыя ў рабацені, ні тулькі твар. Бандары. Ра'бін м. 1. Рабін, духоўны кіраўнік у яўрэйскай абшчыне. Я рабіна ні бачыла# тулькі знаю, што ён у школі іхняй спявае, крычыць. Ферма. 2. Рабы'; той, у каго многа вяснушак /жарт./. Я як глянула на гэтаго рабіна, та аш смех некі ўзяў: увесь рабы. Гродна. Рабі'ць незак. Працаваць. Яго адзін сын недзе робіць фейчарам. Нямейшы. Ён робіць абы-як, абы тулькі час адбыць. Занявічы. Рабіць па канец рук — працаваць нядбала, няякасна. Ён змалку быў гультаём i ціпер усё робіць па канец рук. Каменка. Рабо'чы м. Рабочы; працоўны чалавек. Рабочыя — гэта сіла, яны што хочаш могуць зрабіць. Жытомля. Рабо'чы прым. Працавіты; які многа, ахвотна, шчыра працуе. Гэта чалавек рабочы, ні хвілінкі ні можа без работы быць, усё нетто робіць. Скрыннікі. Рабы 'прым. Рабы, з рабаценнем. I ў каго ён удаўсо такі рабы. Мількаўшчына. Абое рабое, як адно /прымаўка/. Машталеры. Равальве'р м. Рэвальвер. А ён доўго ні чакаючы, як высмаліў з равальвера ўверх, та ўсе аш i папрысядалі. Солы. Равары'ст м. Веласіпедыст. Ціпер раварыстаў развялосо — па гуліцы ні пройдзяш. Квасоўка. Рагану'ць зак. Цяжка ўпасці, грымнуцца. Так рагацуў, што з гачэй іскры пасыпаліса, думаў, ні ўстану. Капцёўка. Рагата'ць незак. Рагатаць; гучна, нястрымна смяяцца. Табе, відаць, палец пакажы, та будзеш рагатаць, як дурны. Каўпакі. Рага'тка ж. 1. Колюшка, дробная рыбка з калючкамі на спіне i брушку. Якая там рыба ў нашай рэчцы — адны рагаткі. Кунцаўшчына. 2. Рагатка. I куды тыя бацьке глядзяць, што вы з рагаткамі ходзіце i гараб'ёў страляеце? Прыгодзічы. Рага'ціна ж. Рагаціна, рагуліна. Добро, што нека рагаціна пад руку папала, а то рады ні было ад гэтых сабак. Кашэўнікі. Рага'ч м. 1. Драўляная саха. Дзе пясчаная зямля была, та i рагачом лехко было гараць, а чарназём ім ні ўгарэш. Азёры. Багач — кідай рагач, бяры сявенку ды сей памаленьку/прыказка/. Літвінкі. 2. Вілкі, якімі ставяць у печ або вымаюць з печы гаршкі. У міне рагач заўшэ стаіць пад рукамі, як варыш, бо патрэбны ў кажну хвіліну. Сапоцкін. Рагачэ' мн. Прылада для разматвання з маткаў нітак. Трэбо рагачэ прынясці ў хату, цэўкі будзем сукаць. Казіміроўка. Pa'ri мн., ж. Рагі, сляды-струменьчыкі чаго-небудзь вадкага на паверхні. Зусім, бедны, ўпрэў, тулькі pari цякуць, вазьмі хоць утрыса. Свіслач. Раго'віш м. Хлеб у выглядзе вялікай аладкі, спечаны перад пасадкай у печ асноўнага хлеба. Як хлеб пяклі, та мы, дзеці, так i таўкліса пад рукамі — paговіша чакалі. Бяляны. Раго'йш м. Toe, што i раговіш. Аднаму жабраку, расказваюць, замест пірага далі рагойш, та ён як пачаў яго кійком хвастаць: «Як ты пірог, та піражыса, як ты рагойш — та перажыса,»- yce прыгаварваў. Селюкі. Рагу'лькі мн. Род лекавых травяністых раслін. Рагулькі, што сінім цветам цвітуць у жыці, кажуць, ат кашлю памагаюць. Рудавіцы. Рагэ'йшас м. Toe, што i раговіш. Спячэш рагэйшас, пакуль хлеп садзіць у печ, i дзеці ядзяць. Азяркі, Грандзічы. Ра'да ж. 1. Рада, парада, навучанне. Найлепша рада — ні звязвацца з ім, бо бяды набярэшса. Дзекалавічы. 2. Даць рады — адолець, управіцца. У нас зямлі много ў калхозі, але ці дасі рады
Дадатковыя словы
гарабёў, памаленькуіпрыказкаі, рабацене, рагануць, іжарт, іпрымаўкаі
2 👁