яе абрабіць, людзей мало. Іванаўцы. Радзгі'ні мн. Рэзгіны, прыстасаванне насіць сена, салому ў выглядзе вяровачнай сеткі, нацягнутай на дужкі. Двое радзгіняў уваліш пат каровы саломы — i ўжэ сухо ў хляве. Азяркі. Грандзічы. Ра'дзі прысл. Дзеля. Радзі яе тулько i чалавекам стаў, а так хто з ім лічыўсо. Рагачы. Ра'дзіво н. Радыёпрыёмнік, рэпрадуктар. Радзіво чамусьці ні гаворыць, можа, нетто перагарэло там. Кунцаўшчына. Радзіво'ла ж. Радыёла. Радзіволу як купіліда ўжэ каторы рок іграя. Свіслач. Радзі'мка ж. Радзімка. Уся ўдаласа ў матку, нават радзімка на шчацэ, як у маці. Лазы. Радзі'на ж. Радня, сям'я. Радзіна велька была, есці тулькі давай, чалавек дзесяць. Галавачы. Радзі'ны мн. Радзіны, сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Учора на радзіны да Гэлі хадзілі, другога сына мужыку прынясла. Кунцаўшчына. Радзі'цца зак. Нарадзіцца. У Стасі зараз дзіця павінно радзіцца, натто яны дзеўчынку хочуць. Жукевічы. Радзі'ць зак. Радзіць. Як курныя хаты былі, та бабы радзіць дзіцей у хлеў ішлі, пад гоўца, там цяпло было. Загорцы. Ра'дзіць незак. Радзіць, даваць параду; прапанаваць. Я табе добро радзіў, а ты ні паслухаў, ціпер, як хочаш, так i рабі. Квасоўка. Радзю'жка ж. Дзяружка. Зімой у хаці халадно было, пад адной радзюшкай ні ўлежыш. Няцёчы. Радно' н. Радно, узорыстае пакрывала на ложак. Родна ткалі, як хто хацеў: хто ў клетку, хто хацеў перабірыстыя, на дратэ. Свіслач. Ра'дуга ж. Радуга, вясёлка. Глянь, радуга воду бярэ з рэчкі, зноў будзя дождж. Дарашэвічы. Радуга п'е воду, больш патопу на свеці ні будзе /прыказка/. Табала. Ра'дуніца ж. Радаўніца, дзень на першым тыдні пасля вялікадня, калі памінаюць нябожчыкаў на магілках. На радуніцу як пойдзем, та людзей на магілках — ні прайсці, столькі. Клачкі. Раё'ўня ж. Раёўня, абцягнутая часткова тканінай Лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой. Без раёўні ні абыдзешса, хацеў у вядро ззабраць, та чысто пчолы ссеклі. Каменка. Ражанцо'ва ж. Парафіяльнае свята i кірмаш восенню ў м. Азёры. Людзі ражанцовай чакалі, як нівядомо чаго, бо на кірмашы можно што хочаш было купіць. Забагонікі. Ра'жачка ж. Ражка, драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай /памянш./ Я ў ражаццы парасятам давала, яна нівелька такая. Капцёўка. Ра'жка ж. 1. Ражка, драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкамі. Рашка ў кожнаго была, без яе гаспадыня ні абыдзецца. Рагачы. 2. Твар /груб./. 3 свае працы такой рашкі ні нагадуяш, якуяго. Баброўнікі. Ражке' мн. 1. Прылада для разматвання нітак з маткоў. На ражке насадзіш маток j сабе памалу разматваяш на цэўкі. Грыўкі. 2. Наморднік з вострымі цвічкамі, які надзяваюць адлучанаму цяляці, каб не ссала карову. Трэбо, відаць, ражке цяляці надзець, а то зусім карову дабіло. Караневічы. Ражо'н м. Ражон, завостраны кій. Напароўсо на некі ражон i во, паглядзі, як ногу скалечыў. Забагонікі. 2. Шпень, дэталь калаўрота. На ражон насадзіш цэўку i тулькі буіць — так нітка ідзе, наматваецца. Балічы. Разабра'ць зак. 1. Усвядоміць, уясніць для сябе. Я тулькі потым разабраў, куды ён гнуў. Гневяшчына. 2. Парэзаць на часткі, раздзяліўшы мяса i вантробы /пра мясную тушу/. Мне паршука разабраць — плёвае дзело, паўгадзіны i гатова. Баранава. Раза'к м. Разак, прылада для наразання цаглінак торфу пры ручным капанні. Як з братам капалі торпу, та я разаком наразаў, а ён лапаткай выкідаў. Круглікі. Разбазы'раць зак. Разбэсціцца, pacпусціцца, разленавацца. Ціпер людзі
Дадатковыя словы
радзгіні, радзюжка, радзівола, радуніца, ражачка, разбазыраць, сямя, тушуі, ігруб, іпамянш, іпра, іпрыказкаі
4 👁