зусім разбазыралі, булак ні хочуць есці. Гродна. РазбазьГрыць зак. Распанець, pacпусціць, разленавацца. Ты ў міне ўжэ зусім разбазырыў, устыду ніякага ні маяш. Рагачы. Разбарані'ць зак. Разбараніць, разняць, развесці. Як шчапіліса біцца, та ледво іх разбаранілі, адцягнулі адзін ад другого. Гібулічы. Разбіва'ць незак. Разбіваць, растрасаць, разварушваць, раскідаць. Некалі пойдзеш разбіваць гной віламі, та чысто прыстаняш, a ціпер усё машыны робяць. Балічы. Разбі'ты прым. Разбіты, раз'езджаны, папсаваны. Дарога зусім рабіта, ні прайсці ні праехаць. Малахавічы. Разора'кнуць зак. Разоракнуць, разбухнуць ад вільгаці; размокнуць. Дзверы разораклі, аніяк ні зачыню. Лесніца. Разоро'хаць незак. Разбіць, знасіць, растаптаць /пра абутак/. Чаравікі зусім разорохала, з ног спадаюць. Сухая Даліна. Разбува'цца незак. Разувацца. Трэбо ўжэ разбувацца ды ісці спаць, даволі позно. Дзекалавічы. Разбузава'ць зак. Бязладна перамяшаць, папсаваць, патаптаць. Як уляцела карова ў гарод, усё разбузавала, ні пазнаяш, дзе што расло. Лаша. Разбэ'рсаць зак. Разолытаць, расплесці, разматаць. Ніяк ні магу матка' разбэрсаць, ніці паплёнталіса, канца ні знайду.Дубніца. Разбэ'сціцца зак. Разбэсціцца, pacпусціцца маральна, прывучыцца да дрэнных звычак. Хлопяц яго быў зусім разбэсціўсо, пакуль да войска ні ўзялі. Лугавая. Разбэ'шчаны дзеепрым. Разбэшчаны, разбалаваны, з дрэннымі звычкамі. Ён змалого быў разбэшчаны, нікого ні слухаў, што хацеў, тое i рабіў. Пагараны. Разва'жны прым. Разважлівы. Чалавек ён разважны, быля чаго ні скажа. Капцёўка. Развалі'цца зак. Сесці шырока; заняць многа месца. Нікого ні апрандуе, разваліцца на ўсю лаву i сядзіць, як завала. Селюкі. Развальне'не н. Панос, расстройства дзейнасці кішэчніка. Myci, у яго развальнене, калі i ў начэ сну яму німа, бегае надвор. Ферма. Разва'льні мн. Развал кі, развальні, нізкія i шырокія сані з разваламі. Развальнямі добро ехаць, ні выверняшса, хай будзя найгорша дарога. Верцялішкі. Разві'ткі мн. Прыстасаванне для разматвання маткоў у выглядзе дзвюх змацаваных крыж-накрыж планачак, асаджаных рухома на металічы плінтус /вось/. Развіткі зрабіць — ш велька справа, абы матэрыял быў, за вечар так i гатовыя. Прыгодзічы. Разво'д м. 1. Скасаванне шлюбу. Ціпер бабам волю далі, чуць што сказаў ні так, зразу крычыць: «Давай развод!" Сапоцкін. 2. Нахіл зубоў пілы' ў процілеглыя бакі адносна яе плоскасці. Піла нешто заядае, мусі, развод малы. Вішнявец. На развод — з мэтай развесці, размножыць; вельмі мала. Карову гэту ні прадавай, хай на развод будзе, малака много дае. Скамарошкі. Хацеў збожа купіць, але ў яго самого тулькі на развод, як сабе пасеяць. Гарны. Разво'дзіць незак. Расходаваць, траціць. Яна бес патрэбы разводзіць грошы, а потым бегая, пазычая. Скраблякі. Разво'дка ж. 1. Разведзеная з мужам жанчына. Некалі ні было разводак, а ціпер тулькі ў адной нашай вёсцы аж чатэры. Кульбакі. 2. Інструмент для развядзення зубоў пілы. Німа развоткі, пілу трэбо было б развясці. Кулакоўшчына. Разво'днік м. Разведзены з жонкай мужчына. Hi хацеў жыць c сям'ёю як чалавек, та хай ціпер пажыве разводнікам. Верцялішкі. Разво'рка ж. Прыстасаванне ў выглядзе гладкай жэрдкі, з дапамогай якога можна павялічваць даўжыню воза. У маём возі разворка доўга была, пад любыя драбы можно было воз расцягнуць. Сухая Даліна. Развэ'дзгаць зак. Размазаць, неахайна
Дадатковыя словы
абутакі, разблытаць, разбра'кнуць, разбраклі, разбракнуць, разбро'хаць, разброхала, разбузаваць, разводка, развэдзгаць, разезджаны, разорохаць, сямёю, івосьі, іпра
2 👁