расцерці. Падлогу ні вымые, a тулькі гразь развэдзгае, развэдзгае i кіне. Каленікі. Разгавары'цца зак. Стаць гаваркім, пачаць много гаварыць. Бабы як разгаварыліса, та прастаялі гадзін мо дзве, пакуль ні сцямнело. Пыра. Разгарадзі'цца зак. Разгарадзіць, paзабраць агароджу, перагародку. Ад гуліцы сельсавет сказаў разгарадзіцца, мода ціпер пашла — кап платоў ні было. Казіміроўка. Разго'н м. Свавольнік, дураслівец, непаседа, гарэза. Разгон ні хлопяц, жыць матцы ні дае, ні слухая. Кунцаўшчына. Разгрува'сіць зак. Разбіць, раз'ездзіць, папсаваць яздой. Дарогу чысто разгрувасілі машынамі, ні пройдзяш, адны ямы. Рагачы. Разгрува'зіць зак. Toe, што i разгрувасіць. Як пайшлі з зімы машыны гной вазіць, та i дарогі той ні пазнаць, усю разгрувазілі. Круглікі. Разгрузі'ць зак. Разгрузіць, вызваліць ад грузу. За ноч аш тры вагоны дроў разгрузілі, зусім, можно сказаць, ні спалі. Стрэльчыкі. Раздабы'ць зак. Здабыць, дастаць з цяжкасцю. Здаецца, ужэ нічого ў хаці ні было, а ён недзе пойдзя, нешто раздабудзя i зноў жывем. Віцькі. Раздаро'жа н. Бездараж, бездарожжа. I здумаў ты ехаць у такое раздарожа, у такую непагадзь. Каленікі. Разе'ц м. Рэжучы інструмент для апрацоўкі капытаў каня пры падкоўванні. Каваль спачатку разцом абрэжа, абрэжа каню капыто, a тады ўжэ прыбівае паткову. Бандары. Раззвані'ць зак. Расказаць усюды, усім /неадабр./. Пляскач некі, ашчэ нічого ні зрабіў, a ўжэ ўсім раззваніў, пахвал іўсо. Кругляны. Раззлава'цца зак. Раззлавацца. Як раззлуецца, та яго ніхто ні ўрэмтае, пакуль сам ні асядзе. Няцечы. Раззя'ва ж. Рассеяны, няўважлівы чалавек. Раззява, з-пад носа бяруць, а ён ні бачыць. Рагачы. Раззявя'ка м. Расцяпа, някемлівы, няўважлівы чалавек. Пазбіраюцца гэтыя раззявякі i глядзяць гадзінамі, як экскаватар землю капае. Скідаль. Разле'злік м. Хваравітае дзіця. Некі разлезлік, здаецца, i адзяваям, a вецяр падуе, i зноў сморгае. Лабна-Агароднікі. Разлютава'цца зак. Разлютавацца, раз'юшыцца, прыйсці ў лютасць. Ён як разлютаваўсо, та ледво ўгаварылі, месца сабе ні знаходзіў. Баранавічы. Разлязава'ць зак. Гасіць вапну, змешваць нягашаную вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну. Вапну трэбо разлязаваць, каб паляжала ў ямі, тады добра будзя. Тарусічы. РазмарьГн м. Пакаёвая кветка. У маёй мамы i ціпер у хаці размарын расце, велькі вазон стаіць. Адэльск. Размата'чка ж. Прыстасаванне для разматвання нітак з маткоў. Разматачку я сам зрабіў, ні трэбо было i майстра. Зарубічы. Разме'р м. Бандарскі цыркуль для разметкі дна посуда. Размеры мы самы рабілі, а нікаторыя заказвалі ў кавалёў. Бандары. Размузне'ць зак. Размяцца, стаць мяккім, ператварыцца ў месіва. Зацерка зусім размузнела, есці німа як. Лаша. Размяжджы'ць зак. Раздрабіць, pacтрушчыць, размажджэрыць. Ён як паляцеў з рыштаваня, так аб камень галаву i размяжджыў, дайшоў зразу. Капцёўка. Разно'сіць незак. Успухаць. Шчоку разносіць, зубы замэнчылі, усю ноч месца сабе ні знаходзіў. Аленічы. Разо'ра ж. Разора. Які там загон ў іх быў, шэсць баразён i дзве разоры, сабака хваста ні меў дзе палажыць. Бросты. Разрабі'цца зак. Паправіцца, патаўсцець. Але ш твая баба i разрабілаca, ні пазнаць. Свіслач. Разу'цца зак. 1. Зняць з ног абутак. Да Гродна далёко, трэбо разуцца, лягчэй будзя ісці. Каўпакі. 2. Не мець абутку. Зусім хлопяц разуўсо, ні мая ў чым выйсці. Старая Дубавая. Разыгра' ж. Раздолле, прастор, раскоша. Але ж нашым курам ціпер i разыгра — куды хочуць ідуць. Квасоўка
Дадатковыя словы
разгаварыцца, разгрувазіць, раздабыць, разездзіць, разец, раззваніць, раззявяка, разматачка, размузнець, размяжджыць, разрабіцца, разюшыцца, інеадабр
6 👁