Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Разыйсці'са зак. Разысціся, пайсці ў розных напрамках. Добро было ісці разам, але пара разысціса, кожнаму ў сваю дарогу. Зарубічы. Ра'йзар м. Беспрацоўны ў даваеннай Польшчы, які хадзіў па вёсках, начаваў i харчаваўся. Райзара солтыс прывядзе да цібе, а ты мусіш яго накарміць i даць, каб дзе праспаў. Кунцаўшчына. Райко' м. Дарадчык, саветнік. У нас жыў адзін дзед, яго так райком i празывалі, усім хлопцам раіў, якую дзеўку браць. Дарашэвічы. Райкру'т м. Рэкрут, салдат-навабранец у дарэформеннай царскай Pacii. А я кую табе, сынку, долю даці, кал i цібе запісалі ў райкруты ўзяці / з нар. песні/. Свіслач. Ра'йста ж. Багністае, тарфяное месца, парослае хмызам. Мы да Райсты па торпу ездзілі, аттуль yce яе прывозілі. Гожа. Райсо'ра ж. Рысора. Брычкі на райсорах толькі ў паноў былі, нават шляхта i тая ні мела. Баяры. Раку'шка ж. Бяззубка, малюск, які закрываецца ў дзвюх ракушках у выглядзе начовачак. Ракушку бярэш, раздзіраеш, мясо насаджваеш на кручок i ловіш на яго рыбу. Пышкі. Раля' ж. Ралля, узаранае поле, узараная глеба. Як гарэш, та на ралі грачоў аш чорна, за плугам ідуць.Скамарошкі. Рамазан-байра'м м. Пост у мясцовых татар у маі, ліпені i жніўні. У татараў, кажуць, ціпер рамазан-байрам, yce посцяць, нават малыя мяса ні ядзяць. Скідаль. Рама'н м. Рамонак. Я толькі раманам i вылечыўсо, а так рана ніяк ні гавілаca. Парэчча. Раматы'зм м. Рэўматызм. Даўней ад paматызму самы лячыліса, пілі настойку мухамораў, настойвалі на гарэлцы. Лаша. Рамо'нак м. Рамонак. Як дзіця народзіцца, так баба поіць i купае ў paмонку, каб здарова было. Літвінкі. Ра'нак м. Раніца. Ранак — панак /прымаўка/. Перстунь. Ранак як цёплы выдарыцца, так i хочацца па расе босаму пахадзіць, бо, кажуць, здораво гэта. Луцкаўляны. Ранге'нт м. Рэнтген, рэнтгенаскапія. Казалі, рангент на плюца прайсці, а я ні пашоў, ляпей у хаці паміраць. Зарубічы. Рандэ'ляк м. Металічная пасудзіна з ручкай для прыгатавання ежы. У гэтым рандэльку нам, дзецям, маці ўсе кашу варыла. Рацічы. Ранклё'ды мн., м. Рэнклёды, гатунак буйных, салодкіх сліў, бурачковага колеру. Ранклёды да сушкі ні гадзяцца, натта ж вадзяністыя. Лікоўка. Рано-ра'но прысл. Вельмі рана. Устаў рано-рано, ашчэ чэрці на кулачкі ні ззыходзіліса. Азёры. Рант м. Рант, вузкая палоска скуры па краях абутку. Відаць, ранты ніважныя даў, што боты працякаюць, нага мокра. Пракопавічы. Ра'па ж. Парог, камяністы папярочны выступ на дне ракі, які парушае плаўнасць плыні. Глядзі, кап плыт ні занясло на рапу, а то разаб'е к чорту, i канцоў ні нойдзяш. Селюкі. Рапа'к м. Рыжык, травяністая расліна з жоўтымі кветкамі, з семя якой здабываюць алей. 3 рапаку ні важны галей, пеніцца, як смажыш, з лёну куды лепшы. Кунцаўшчына. Рапе'й м. Суквецце-шышка лопуха з учэпістымі калючкамі. Конь раз як набраўсо рапяю, та c паўрока хадзіў, пакуль хвост i грыву ні абрэзалі. Путрышкі. Рапе'йнік м. Лопух, травяністая расліна з буйнымі шырокімі лістамі i ўчэпістымі калючкамі; суквецце-шышка лопуха. У нас за адрынай рапейнік рос, там куры нікаторыя нясліса. Рагачы. Ты дзе гэта набраўсо рапейніку, мусі, спаў недзе. Баброўнікі. Рапта'ць незак. Наракаць, выказваць крыўду, нездавальненне. Hi трэбо яму раптаць, яго i так добрыя дзеці, глядзяць старых. Свіслач. Рапу'га ж. Рапуха, жаба зялёнага або шэрага колеру з бугрыстай скурай. Нам, дзецям, казалі рапуг у рукі ні браць, а то бародаўкі будуць. Гродна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

песніі, разабе, разыйсціса, райста, раматызм, рандэляк, рапуга, іпрымаўкаі
6 👁
 ◀  / 329  ▶