Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Рапу'ха ж. Toe, што i рапуга. Рапуха хоць i гаткая, a біць яе ні трэбо, кажуць, карысная вельмі. Капцёўка. Паўзе як рапуха /выслоўе/. Палаткова. Pa'ca ж. Раса, верхняе доўгае адзенне праваслаўнага духавенства. Бацюшка чорну расу надзеў, мусі, паніхіду будзя служыць. Лаша. Расава'ць незак. Красаваць /пра цвіценне збожжа/. Той рок, як жыто расавало, та пагода такая ціхая была, таму i ўмалот добры быў. Загорцы. Жыто дзве нідзелі pacye, дзве налівае i дзве нідзелі даспявае / прыкмета/. Лікоўка. Расаві'к м. Дажджавы чарвяк. Я та больш на расавіка рыбу люблю лавіць, найлепей келб марскі браўсо. Пышкі. Раса'да ж. Расада. Я заўсёды сваю pacaду мела, бо купленая — гэта ні расада. Батароўка. Раса'днік м. Расаднік, месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны, paсаду. У нас расаднік за хлявом быў, у зацішку, племенем абнесены. Лаша. Расі'нка ж. Капля расы, вадзяная кропелька. Перан.: мізэрная колькасць ежы, пітва. Бачу, мусі, натто стаміўса, што пот аж расінкамі павыступаў. Ласосна. Дальбох, ашче расінка ў році ні была, a нічавотко ні ела. Свіслач. Расі'цца незак. Пакрывацца расой; абмакаць у расе. Заўтра, мусі, пагода будзе добра, бо з вечара трава так i пачала расіцца, раса выпала. Саволеўка. Hi расіцца — у значэнні: нічога не есці. Палудзень уже, а я ашчэ ні расіласа, нічого ў рот ні брала. Александрова. Ра'ска ж. Раска, дробная водная расліна, якая зацягвае паверхню стаячых вод. Сажалку i тую запаганілі, чысто раска пакрыла, аж зеляніць. Балічы. Раскашэ'ліцца зак. Пайсці на значныя выдаткі; не паскупіцца. Бацько быў раскашэліўсо, купіў яму ровар, а потым i сам ні рады быў, што купіў. Гумбачы. Расквэ'цаць зак. Размазаць, расцерці па паверхні, пэцкаючы яе. Hi вымыў, а тулькі расквэцаў гразь па падлозі, глядзець німа на што. Верцялішкі. Раскірна'ка м., ж. Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі. Нека раскірнака, ідзе перавальваючыса, як качка. Кунцаўшчына. Раскірна'чыцца зак. Стаць, шырока расставіўшы ногі /неадобр./. Ты сядзь, атпачні, а то стаіш тут перад намі, раскірначыўса. Балічы. Раскірна'чыць зак. Шырока расставіць ногі /неадабр./. Села тут, раскірначыла ногі, ні прайсці. Рудавіцы. Раскла'сці зак. 1. Запаліць, развесці агонь. Трэбо было хоць агонь pacкласці, а то чысто памерзлі, ні вытрымаць. Малая Жорнаўка. 2. Размеркаваць. Ён так раскладзе свае грошы, што ведае, кожну капейку як i куды аддаць. Путрышкі. Раскласці на раты — падзяліць аплату доўга на некалькі частак. Некалі, як хто ні мог заплаціць падатак, раскладалі на раты, кап толькі плаціў. Лаша. Раско'л м. Свавольнік, дураслівец. Раскол гэты чалавеку галаву адурыў на цэлы дзень, рады з ім німа. Коматава. Раско'ўзаны дзеепрым. Раскоўзаны, слізкі, коўзкі. Дарога так раскоўзана, што на нагах ні ўстаяць. Балічы. Раскры'цца зак. Раскрыцца, агаліцца. Глядзі, дзіця зусім раскрыласо, змерзне. Баранава. Раскура'жыць зак. Раззлаваць, раздражніць, разлютаваць. Але ш пчолы i раскуражыў, страх падысці, сякуць. Дзекалавічы. Расо'вы прым. Пародзісты, надзелены якасцямі добрай пароды. У баярскаго пана расовыя коні былі, некай арапскай пароды. Індура. Расо'л м. Расол, вадкасць з вострымі прыправамі i сокамі засоленых у ёй прадуктаў. Расолу много, капуста файна павінна быць. Балічы. Добро было б якого расолу напіцца, смагу адагнаць. Агароднікі. Распа'рваць незак. Распарваць, рабіць мяккім уздзеяннем пары, гарачай вады. Я гарох распарваю, ён тады мяхкім робіцца, на яго лешч добро бярэцца. Солы. Распіра'ць незак. Раздавацца, расшырацца. Вады ні выліў загадзя, мароз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збожжаі, прыкметаі, раскашэліцца, расквэцаць, раскуражыць, раскірначыцца, раскірначыць, распіраць, івыслоўеі, інеадабр, інеадобр, іпра
6 👁
 ◀  / 329  ▶