Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
як даў, так бочку i распёр. Палаткова. Распіраць баке — у значэнні: таўсцець ад сытнага, прывольнага жыцця. Ужэ хлеба ні хочуць есці, нідавяркі, расперло баке, давай ім пранікаў i ашчэ чаго. Каленікі. Распарцылё'ўваць незак. Парцэляваць, падзяляць на малыя ўчасткі, парцэлі. Да вайны землю пачалі распарцылёўваць, але ні паспелі, немяц ні даў. Караневічы. Распласта'цца зак. Распластацца, легчы, упасці плазам. У яго, відаць, ужэ больш духу ні хапіло, бо ўпаў, распластаўсо, так i ляжаў на дарозі. Сонічы. Рас пуска'ць незак. Раскідаць сена з капіц для прасушвання на сонцы. Пачалі капке распускаць, а тут раптам дождж, i што тут рабіць — самы ні ведал!. Грандзічы. Распу'ста м., ж. Свавольнік, распешчаны, распусны хлопец або дзяўчына. Распуста ні хлопяц, вядомо, адно дзіця ў бацькоў. Рагачы. Распусці'ць зак. 1. Аслабіць нагляд, дысцыпліну; дапусціць да свавольства. Распусціў дзіцей, а ціпер рады з імі ні дае, ні слухаюць. Азёры. 2. Растраціць, расходаваць.Ямухоць мільён дай, та ён ўсё распусціць, i зноў голы будзе хадзіць. Ферма. 3. Растапіць, зрабіць вадкім або напаўвадкім. Сала ні было, та маці распусціць на патэльні трошкі лою, залье ў крупнік, так i елі. Кашэўнікі. Распшы'каць зак. Растраціць, расходаваць. Гэта ш трэба падумаць, столькі меў грошай i за год усё распшыкаў. Кругляны. РассьГпацца зак. Рассы пацца, paзысціся, разбегчыся ў розныя бакі. Дзеці рассыпаліса па ўсім свеці, а сама ні мае дзе галавы падзеці /прымаўка/. Зарубічы. Расталкава'ць зак. Растлумачыць, зрабіць зразумелым. Ён такі, што кожнаму калхозніку раскажа, расталкуе, як што трэбо зрабіць. Навумавічы. РастапьГрыць зак. Няўклюдна pacставіць, развесці, рассунуць у бакі ногі, рукі. Ты чо гэта стаў, растапырыў ногі, ні бачыш, што ў сяле робіцца? Рацічы. Расхрэ'станы дзеепрым. Расхрыстаны, расшпілены, раскрыты. Вечно ходзіць расхрэстаны, грудзі голыя, i мароз яго ні бярэ. Рагачы. Расхрэ'стаць зак. Расшпіліць шырока, вольна /пра адзенне/. У цібе што: німа каму гузікаў ушыць, што расхрэстаў рубашку i так ходзіш? Гібулічы. Расця'жны прым. Расцяжны, які можна расцягнуць, падоўжыць. На расцяжны воз можно любую штуку дзерава злажыць i прывязці. Зарубічы. Расця'ты дзеепрым. Рассечаны, разрэзаны. На, паглядзі, хіба ў яго рука расцята, што кроў ідзе. Перстунь. Расчвартава'ны дзеепрым. Расчлянёны, рассечаны на часткі. О-о-о, гэта быў свінабой добры, паршука ўміг разбярэ, i ляжыць той расчвартаваны — якое хочаш мясо выбірай. Квасоўка. Расшпі'лены дзеепрым. Расшпілены. Ты ні бачыш, што дзіця расшпіленае ходзіць, у адной рубашачцы, гэта штакі холад.Трычы. Расшпілі'ць зак. Расшпіліць, раз'яднаць зашпіленае. Духата такая, расшпіліў бы хоць каўнер сабе, а то ўпрэяш зусім. Зарыца. Расшрубава'ць зак. Расшрубаваць, раскруціць, адкруціць шайбы. У баране спачатку трэбо расшрубаваць усе гайкі, а тады даставаць зубы i гастрыць. Белева. Расшты'рбаць зак. Раззлаваць, раздражніць, штурхаючы. Мой сабака нікого ні рухаў, але як яго расштырбалі, та i ён пакусаў. Жукевічы. Расшчапі'ць зак. Раскалоць, раздзяліць на часткі. За вечар ні адно палено расшчэпіш на лучыны, кап свяціць, лямпаў ніхто ні ведаў. Пагараны. Расшы'каць зак. Растраціць, марна расходаваць. Расшыкаў грошы, а ціпер пасвішчы, адкуль узяць. Гарны. Ра'та ж. 1. Чарга. Заўтра вам рата каровы пасвіць, каб ведалі. Азёры. 2. Адна з частак агульнай платы доўгу. Першую рату падаткаў заплаціў, а на дру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адзеннеі, разяднаць, распшыкаць, расталкаваць, расхрэстаць, расцяты, расштырбаць, расшчапіць, расшыкаць, іпра, іпрымаўкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶