гую грошай німа. Баброўнікі. Ратава'ць незак. Ратаваць, пазбаўляць ад небяспекі. Трэбо ўсім нам ратаваць хлопца, а то прападзе: звязаўсо з гэтымі п'яніцамі. Літвінкі. Рата'й м. Араты /устар./. Які з я го ратай, пойдзя гараць — з ручок плуга ні відаць. Рудавіцы. Рато'рда ж. Спецыяльная печ на смалакурным заводзе. Спачатку — у раторду кладзем сасновыя карчэ, знізу патпальваем, а потым ужэ загружаем зверху. Рыбніца. Ратэ'льны прым. Знаходлівы, дасціпны. Ён чалавек ратэльны, яна за ім будзе жыць, ні прападзе. Кунцаўшчына. Раўні'на ж. Раўніна, роўнае месца. Як глянуць, за вёскай — адна раўніна, а ні прыгорачка, пшаніца добро расла. Сухая Даліна. Раўня' ж. Чалавек роўны другому па якіх-небудзь прыкметах. Хіба ён табе раўня, паглядзі, хлопяц адным словам. Зарыца. Раўсці' незак. Моцна плакаць /груб./. Ты чо гэта пачала раўсці, я цібе зараз успакою. Грыўкі. Раўча'к м. Раўчак, раўчук. 3 зімы, як снег пойдзе, вада ў нашым раўчаку аж раве, ідзе ў Свіслач. Балічы. Раўчучо'км. Невялікі равок. Якя помню, та тут быў толькі раўчучок, a ціпер, бачыш, які роў вырыла вада. Баброўнікі. Рахтэ'льны прым. Знаходлівы, дасціпны. На такой гаспадарцы ні пражыў бы, каб ні рахтэльны быў, а так i каня i каровутрымае. Батароўка. Ра'цыя ж. Падстава, сэнс, аснова. Жонка мела рацыю, трэбо было даўно так зрабіць, як яна казала. Лугавая. Ро'вар м. Веласіпед. Ён тады на ровар ускочыў i даў цугу, паспрабуй яго дажані. Лойкі. Ро'жа ж. 1. Мальва, дэкаратыўная расліна з вялікімі яркімі кветкамі. I ў нас каля хаты рожа расце, высока, пат саму страху. Кунцаўшчына. Нікаторыя свіной рожай называюць нечаму. Сухая Даліна. 2. Інфекцыйная хвароба скуры. У Падліпках быў Клікса, усе рожу замаўляў. Дубніца. Некалі ад рожы ніякаго лякарства ні было, дахтарэ i тыя атказваліса лячыць. Агароднікі. Рокм. Год. Рок на року ні стаіць, адзін бывае кепскі, другі — добры. Лаша. Ро'ндзіць незак. Кіраваць, распараджацца. Хіба я грошы лічу, сама імі рондзішь, як хочаш. Свіслач. Ро'нтмэйсар м. Спецыяльная шавецкая прылада для апрацоўкі рантаў па краях абутку. Каб добро было, та ранты ронтмэйсарам рабілі, адшліфоўвалі. Індура. Ро'нца м. Асоба ў панскім маёнтку, якая кіравала гаспадарчымі справамі. Ронца тут усім маёнткам упраўляў, пан тулькі прыязджаў паглядзець. Пад'ятлы. Ро'спач ж. Роспач, стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу. Міне была ахапіла такая роспач, думала — ні вытрымаю. Квасоўка. Ро'тман м. Старшы над плытагонамі, які падае каманды. Ля, ротман на чаўне паехаў наперадзе, кіруе плытамі. Селюкі. Роў м. Роў, канава, яр. За гумнамі ў рові столькі грабоў было, a ціпер усе павысыхалі, адна крапіва расце. Свіслач. Ро'хаць незак. Рохкаць. Свіня дзесьці ў гародзі рохае, мо дзе ў бульбу ўлезла. Віцькі. Ро'шча ж. У значэнні: рост у вышыню. Твайму дзіцяці ніякай рошчы німа, мусі, нечага ні дастае. Дзекалавічы. Рубе'ц м. Шво, якое атрымліваецца пры сшыванні тканіны. Гэты настольнік святам ні засцілай, ён сшыты, рубец пасярэдзіні. Грыўкі. Рубі'нка ж. Палоска льняной тканіны для перавязвання ран. Даўней ніякіх бінтоў ні было, завяжаш рану рубінкай i ходзіш, пакуль зажыве. Кунцаўшчына. Рубі'ць незак. Рубіць, будаваць з дрэва. Майстрэ нову хату пачалі рубіць, учоpa закладзіны былі. Рагачы. Руда'ж. 1. Балотная рыжая вада. Каля Pyдавіцу балоці нека руда, каровы нават піць ні хочуць. Карозічы. 2. Балотная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы або іх злучэнні. Паміж
Дадатковыя словы
падятлы, пяніцамі, раторда, рацыя, раўчучокм, рондзіць, рохаць, рошча, рудаж, ігруб, іустар
2 👁