Дзертніцай i Новай Рудой у балоці пападаецца руда, такімі кавалачкамі, кажуць, жалезо можно з яе вытапіць. Старая Руда. Ружо'ўка ж. Гатунак бульбы, сярэдняга памеру, ружовага колеру. Белай бульбы ні было, ружоўку ўсё садзілі, яна ні гніла. Грынёўка. Руі'ны мн. Руіны, рэшткі разбуранага збудавання. Во, нічого ні засталосо ат таго панскаго палацу, адны руіны стаяць. Галаўнічы. Рукаўні'на ж. Спецыяльная самаробная тканіна вузкага памеру, з якой шылі рукавы ў кашулях. Гэта ашчэ пакойная мама ткала рукаўніну, я ўжэ яе ні ткала. Кавалічы. Ру'лька ж. Дэталь жалезная ў шпульцы калаўрота, праз якую праходзіць нітка. Бачыш, нітка спярша праз рульку ідзе, тады — на серы, а потым ужа наматваецца на шпульку. Бакуны. Рум м. Месца на беразе ракі, дзе са сплаўленага лесу рубілі будынкі для продажу насельніцтву. У руме хаты рубілі, адрыны, хто што закажа. Дзекалавічы. Нат Санька ў румі хаты рубіў, добро плацілі. Свіслач. Ру'мзаць незак. Доўга, надакучліва плакаць /неадабр./. Пакінь за мной хадзіць i румзаць, усероўно ні будзя так, як ты хочаш. Саломенка. Румя'нак м. Рамонак, лекавая травяністая расліна. Ціпер румянак у аптэках прымаюць, толькі давай, нават дэфіцыт за гэта даюць. Пагараны. Руне'ць незак. Рунець; узыходзячы, зелянець /пра азімыя пасевы/. Жыто пачало рунець, глядзі, як землю пекно пакрыло. Азёры. Руно' н. Шэрсць, знятая з адной авечкі. Як добра гаўца, та руно як падняць, такое велька. Свіслач. Рунь ж. Рунь, усходы, пасевы азімых культур. Як тулькі добро падмерзня, так каровы i выпускалі на рунь. Сухая Даліна. Ру'піцца незак. Рупіцца, старацца, клапаціцца, непакоіцца. Ён да работы ні вельмі рупіцца, ні такі чалавек. Гібулічы. Ру'піць незак. Карцець, хацецца. Яму просто рупіць, каб дзе ўлезці, c кім задрацца. Адэльск. Руплі'вы прым. Руплівы, дбайны. Чалавек мой быў руплівы, хацеў, кап парада к ва ўсім быў. Балічы. Руса'лка ж. Русалка, міфалагічны вобраз у выглядзе жанчыны з распушчанымі валасамі. Hi лезця, дзеткі, у жыто: там русалкі, вас ухопяць. Круглікі. Казалі, калі які мужчына пападзецца русалцы, та яна яго заказыча да смерці. Лаша. Ру*тъ ж. Травяністая расліна, лісце якой змяшчае ў сабе эфірны алей. У гародзі на мяжэ -тры кусточкі руты, а хто любіць дый пакіня — нет горшай атруты /народ, прыпеўкі/. Свіслач. Р /тк а ж. Травяністая кармавая расліна з жоўтымі кветкамі, якая расце на сухіх сенажацях. Пад Грайнам у нас файна сено было, бугравое, як прывязеш, та тулькі адна рутка. Лікоўка. Рух м. 1. Рух, перамяшчэнне, язда, хада. Перат святам на шашэ такі рух, што аж дарога звініць, усе едуць да Гродна. Навасёлкі. 2. Перан.: дзейнасць, развіццё, рост. Які я там даход з гэтаго маю, от купіў — прадаў, абы рух быў. Індура. Hi важно, што бумажно, абы рух быў /прымаўка/. Кунцаўшчына. Ру'хлядзь ж. Старызна, хлам, гніль. Што там купляць, адна рухлядзь, ні хата, усё згніло. Грандзічы. Ру'ціца ж. Рута /нар. паэт./. Прыедзь, ойчанка, з вазочкам, збяры маю руціцу дый с пясочкам. Каб мая руціца ні сходзіла, маіх малойчыкаў ні зводзіла /з нар. песні/. Зарыца. Руця'ны прым. Рутавы, які мае адносіны да руты. Як хто маладою паміраў, та дзяўчата вянок ёй рутавы плялі, у труну клалі. Малая Жорнаўка. Ру'чка ж. Дэталь у возе. Ручкі павінны быць моцныя, найбольш з бярозы рабілі, а ў нікаторых i дубовыя былі. Рагачы. Ручні'к м. Ручнік. Даўней на покуці ў кожнай хаці вісеў вышываны ручнік, звычай такі быў. Лаша. Ручэ'йнікм. Шыцік, маленькі рачны чарвячок, які жыве ў рухомым доміку
Дадатковыя словы
пасевыі, песніі, прыпеўкіі, ружоўка, рукаўніна, рулька, руцяны, ручка, ручэйнікм, інар, інарод, інеадабр, іпра, іпрымаўкаі
2 👁