трубачцы. На ручэйніка таксама рыбу лапаюць, добро бярэцца. Табольская Будка. Рушні'к м. Ручнік. У Ляхнові натто файно вышывалі рушніке, я сама насіла вышываць. Свіслач. Ры'даль м. Рыдлёўка. Вазьмі рыдаль ды гарот хоць скапай, пакуль ні замерзло. Солы. Ры'дзель м. Рыдлёўка. Рыдзель як добро нагострыш, та ён сам у землю лезе. Сапоцкін. Рыдлё'ўка ж. Рыдлёўка. Рыдлёўкай бульбу ні пасадзіш, ідзі да брыгадзіра, мо каня якого дасць. Гожа. Ры'жыкм. Рыжык, грыб. На моліцах рыжыкі раслі, як пойдзем, так i прывалачэм. Каўпакі. Ры'за ж. Рыза, верхняе адзенне ў праваслаўнага свяшчэнніка. Рызы ўсялякія бываюць, нават чорныя, як служыць паніхіду. Лаша. Рызыдава'ць незак. Самаўладнічаць; вольна сябе весці, не прызнаючы абмежаванняў. Жонкі німа, а ён адзін тут сабе рызыдуе, што хоча вычаўпляе. Карозічы. Рызыкава'ць незак. Рызыкаваць, адважвацца на рызыку. Німа чаго рызыкаваць, мы ні такіх рызыкантаў бачылі. Жукевічы. Рызыка'нт м. Рызыкант, смелы, адважны чалавек. Рызыкант — на увесь кант / прымаўка/. Лаша. Ого, гэта быў рызыкант, пакуль галавы ні скруціў. Каленікі. Ры'мар м. Рымар, майстар, які займаецца вырабам раменнай вупражы. Ён спачатку краму трымаў, а пасля рымарам стаў, заказаў много меў. Бакуны. Ры'на ж. Рына, металічная труба для сцёку дажджавой вады з даху. Як дасць дождж, так поўныя рыны вады, ні ўспявае ў бочку сцякаць. Пракопавічы. Ры'нка ж. Кухонная чыгунная пасудзіна на трох ножках з ручкай. Маці ўсе ў рынцы скварыла скварке, паставіць на прыпечку i скварыць. Адэльск. Ры'пацца незак. Намагацца, рабіць спробы. Німа табе чаго i рыпацца, ні такія былі дзеячы, ды прагарэлі. Пракопавічы. Рыпе'ць незак. Хварэючы жыць. Як там твой Іван рыпіць, даўно ні бачыў. Хамякі. Ры'хтык прысл. Якраз, дакладна, зусім, такі самы. Твой меншы рыхтык бацько, капелькі пабраў. Малышчына. Рышто'к м. Рышток, жалабок, канаўка, раўчук для сцёку вады. Качаецца, як свіня ў рыштоку /прымаўка/. Баброўнікі. Рышчы'ны мн. Размоклыя хлебныя крошкі ў квасе. Куды гэтыя рышчыны дзець, вазьмі дый свіням выкінь. Цыдовічы. Рэ'гент м. Рэгент, дырыжор царкоўнага хору. Да той вайны ў нас рэгент быў. Як заспявае, та аж усё звініць у цэркві, такі голас меў. Капцёўка. Рэ'дзгіні мн. Рэзгіны, прыстасаванне насіць сена, салому ў выглядзе вяровачнай сеткі, нацягнутай на дужкі. Вазьмі рэдзгіні i трасянкі прынясі, паткінь каровам. Карозічы. Рэ'дзька ж. Свірэпа. Некалі рэдзька ўсё поле пакрые, жаўціць, ціпер німа, кажуць, вытравілі. Пагараны. Рз'дко прысл. Рэдка, часам, часамі, падчас, іншы раз. Ён рэтко заглядаў да сваіх бацькоў, a ціпер i зусім забыўсо. Забагонікі. Рэ'жчык м. Бандарская прылада, якой робяць выразы ў клёпках для ўстаўкі дна. Нагастры рэжчык, бо ніроўно бярэ. Бандары. Рэ'зка ж. Кавалак ворнай зямлі. Пад лён аж цэлую рэзку зямлі адвалілі, больш, як у тым року. Рыбніца. Рэзыдава'ць незак. Самаўладнічаць; вольна сябе весці, не прызнаючы абмежаванняў. Рызыдуе, якхоча, ні ў каго нічого ні пытаецца. Дзекалавічы. Рэй м. У выразе: весці рэй, быць завадатарам, верхаводзіць. У кампані ён заўсёды вядзе рэй, yce яго слухаюць. Квасоўка. Рэ'ксман м. Старшы сярод плытагонаў, які кіруе сплавам лесу. Як рэксман спрактыкаваны, та ўвесь Нёман пройдзе, i ні адзін плыт ні разаб'е. Прывалка. Рэлігі'йны прым. Рэлігійны, набожны. Рэлігійны, a чалавека забіў, во які
Дадатковыя словы
прымаўкаі, разабе, рздко, рыжыкм, рызыдаваць, рынка, рыпець, рэзка, рэзыдаваць, іпрымаўкаі
4 👁