рэлігійны. Адэльск. Рэ'міза ж. Памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент. У рэмізі спачатку калхозна кантора была, ціпер так стаіць. Пракопавічы. Рэ'пка ж. Прыстасаванне ў калаўроце, на якім трымаюцца ручкі ca шпулькай. Репка як добро асаджана, та i шпулька лёхко цягне. Казіміроўка. Рэ'ўза м., ж. Той, хто часта плача / неадабр./. Дзіця — нека рэўза, як дзень, так ноч нікому спакою ні дае. Забагонікі. Рэфарэ'нт м. Асоба, якая кіравала гаспадарчымі справамі ў маёнтку. Я яго ашчэ пры паляках помню, як рэфарэнтам быў. Азёры. Рэ'хва ж. 1. Жалезны абруч, які мацуе драўляную калодку кола. Калёса чысто парассыхаліса, рэхвы спадаюць. Малахавічы. 2. Абручык для замацавання касы на касільні. Косячы, як зачапіў за корч, так рэхва i паляцела, мусяў да каваля ісці. Лаша. Рэ'хнуцца зак. Звар'яцець, з глузду з'ехаць. Ты што, мусі, рэхнуўсо, нека глупство пораш. Свіслач. Рэ'чман м. Старшы сярод плытагонаў, які кіраваў сплавам. У нас часто начаваў рэчман, як плытэ гналі. Во дзе чалавек бывалы. Дарошавічы. Рэ'шта ж. Рэшта, астатак. Я малака здаю па пяць літраў у дзень, а рэшта сабе астаецца. Палаткова. Можа, маеце якія другія грошы, а то рэшты ні маю чым даць. Каменка. Сабака'р м. Сабачнік, аматар сабак. Сабакар бес сабакі жыць ні можа, усялякіх у яго сабак перабыло. Белякоўшчына. Сабарно' м. Вялікі сабака /узмацн./ Глядзі, некі сабарно бегае па гуліцы, каб дзіцей часам ні пакусаў. Бросты. Саба'х м. Малітва ў татараў. Ашчэ слонца ні ўзышло, а скідальскія татары ўжэ свой сабах гавораць, такую малітву. Скідаль. Саба'чы прым. Сабачы, які мае адносіны да сабакі. Гэта ні сабачы след, а воўчы, глядзі, як па вяроваццы, бег. Зарубічы. Сабача галава — пра шкоднага злапамятнага чалавека. Сабача галава твая, ты што гэта робіш, як табе ні брытко? Тужаўляны. Сабача галава — вельмі цвёрды камень сіняга колеру. Як пападзе сабача галава, та нават i плітоўнікам, такім малатком, ні разаб'еш, ён слоя ні мая. Зарубічы. Сабача мыло — травяністая расліна з сакавітым сцяблом, якая выкарыстоўвалася як дэзінфіцыруючы сродак, замяняла мыла. Помню, каля рэчкі нарвем сабачаго мыла i мыем сабе твар i рукі, кап чыстыя былі. Кунцаўшчына. Сабачая мята — від мяты, які расце па берагах рэк i азёр. Сабачая мята такая ж, як i ў гародзі расце, тулькі ні так пахня. Ласосна. Саване' мн. Прыстасаванне для перавозкі сахі. Саваке рабілі з моцнаго дзерава, найбольш з бярозы, каб можно было саху палажыць i самому сесьці, ехаць. Азёры. Паложыш саху на саваке, сядзеш i едзяш дахаты, валэ падганяеш. Азёры. Саве'ты мн. Савецкая ўлада. Пры тых саветах ён прадсядацелям быў, першы калхоз у раёні арганізаваў. Караліно. Сага'н м. Чыгун, вялікі гаршчок. Добры сабе саган купіла, больш, як паўпуда бульбы ўлазіць. Галаўнічы. Садаві'цца незак. Заходзіць /пра сонца/. Ужэ слонца садавіцца, а ўсероўно гарачэ, ні дыхнуць. Жукевічы. Садзі'ба ж. Сядзіба. Наша садзіба ў канцы сяла была, ніхто нам ні мяшаў. Кунцаўшчына. Садо'ма ж. У выразе: садом i гамора, страшнае відовішча, пекла. Што там тварыласо — расказаць цяжка: садома i гамора, малыя i старыя бегл i, ля
Дадатковыя словы
зваряцець, зехаць, разабеш, рэміза, рэпка, рэхнуцца, саветы, сонцаі, іпра, іузмацн
3 👁