мантавалі, усё гарэло. Занявічы. Са'жалка ж. Штучны вадаём, копаніца. У нашай сажалцы тулькі жабы адны крумкаюць, ніякай рыбы ні было. Пілюкі. Са'жань м. 1. Старая мера даўжыні роўная 2,134 м. У гэтым кавалку было ўсяго дзве дзісяціны i 156 сажняў, а ты казаў: тры дзісяціны. Табала. 2. Старая мера дроў. У маю' бытнасць школам давалі на адну печку тулькі па аднаму сажню дроў, ні больш. Клачкі. Са'жаўка ж. Штучны вадаём, копанка. У нас рэчкі ні было, жывіну паілі з сажалкі, што нідалёко Каранявіч. Караневічы. Сакары' мн. Таполі /ясакары/. Во, помню, у гэтым месцы, дзе сакарэ, цыгана ўсе стаялі, кастрэ палілі. Навасёлкі. Саката'ць незак. Сакатаць /пра курэй/. Люлі, люлі, люлі, наляцелі куры. Сталі сакатаці — німа чаго даці / калыханка/. Кунцаўшчына. Куры сакочуць — нясціса хочуць /прымаўка/. Галавачы. Сакату'ха ж. 1. Курыца /ласк./. Ах ты, мая сакатуха, дзісяй i зноў з яйцом. Гінавічы. 2. Перан.: пра жанчыну, якая вельмі многа гаворыць i смяецца. I зноў гэта сакатуха прышла c кудзеляй, сакатаць будзя цэлы вечар. Грынёўка. Сакваста'тар м. Службовая асоба ў даваеннай Польшчы, якая збірала з сялян падаткі. Таго саквастатара, як агню, баяліса, бо за падаткі апошню карову забіраў, адзежу c куфраў выцягваў. Галынка. Саке'ра ж. Сякера, тапор. Хоць сакеру на нос вешай /прымаўка/. Лаша. Сакеру як нагастрыў, та ні чуеш у руках, так цеша. Будоўля. Саке'рка ж. Сякерка /памянш./. Знайшоў сакерку за лаўкай /прымаўка/. Пагараны. Са'кун м. Той, хто вымаўляе цвёрда канчатак «-ся» у беларускай дыялектнай мове. Сакун ты с-пад Гродна, бо кажаш: наеўсо, напіўсо, набраўсо, нарабіўсо. Гродна. Салаве'йка м. Салавейка /ласк./. У вішнёвым саду начавала, с салавейкамі шчабятала ды с кукоўкамі кукавала /з нар. песні/. Рудавіцы. Саладзі'ны мн. Ячменныя адходы ў працэсе вырабу піва. Я сама саладзінамі свіней карміла, у піўзаводзі брала. Гродна. Саладзінаў сві'ня як пад'ядуць, та ляжаць, як пабітыя, ні варухнуцца. Ласосна. Саладзі'ць незак. Саладзіць, рабіць салодкім. Цукру ні было, та каву трэбо было саладзіць сахарынай, i гэдак пілі. Салаўі. Саладу'х м. Ежа, прыгатаваная в жытняй мукі, ягад каліны i вады. Саладух зрабі, даўно ні елі, захацеласо. Бакуны. Саладу'ха ж. Ежа, прыгатаваная на вадзе з жытняй мукі. Пры маей памяці саладухі ўжэ ні варылі, вышла з моды. Дзекалавічы. Ой, якая смашная саладуха была, яе пілі замест вады, здаецца, i ціпер напіласа б. Лойкі. Салё'нка ж. Адвараная ў салёнай вадзе бульба. На вечар маці наварыць салёнкі, i мы c кіслым малаком ямо, a іншы раз i с квасам елі. Верцялішкі. Сало'нны прым. Салёны. Мясо натта ш салонна, ні магу есці, адна соль. Вусенікі. Салтысо'н м. Свіны страўнік, напханы кусочкамі пячонкі, легкіх i сала. Я вельмі любіў салтысон есці, ён смашнейшы нават за найлепшу каўбасу. Няцечы. Са'лька ж. Мансарда; жылое памяшканне, якое знаходзіцца пад дахам. Яна ў нас жыла на сальцы, аж пакуль ні далі кватэру ў школі. Падкрыжакі. Салэ'па м. Няўклюдны, з раскрытым ротам чалавек /зневаж./. Аднаго чалавека ўсе салэпай празывалі, бо ён на салэпу падобны быў, вечно з рота сліна цякла. Свіслач. Ашчэ i салэпы гэтаго тут бракавало, i ён да кампані прыстаў. Агароднікі. Салядэ'ра ж. Сырадэля /кармавая трава/. Кажуць, i с салядэры пчолы мёд бяруць, а я i ні верыў доўго. Табольская Будка. Са'ма займ. Самая. Мая са'ма меньша дачка вучыцца ў інсцітуці, навучыцелькай хоча быць. Дарашэвічы
Дадатковыя словы
калыханкаі, курэйі, падядуць, песніі, сажалка, сажань, сажаўка, сакера, сакерка, саладзіны, салонны, салька, салядэра, салёнка, свіня, траваі, ізневаж, ікармавая, іласк, іпамянш, іпра, іпрымаўкаі, іясакарыі
4 👁