Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Самасе'й м. Расліна, якая сама насеялася i вырасла. Пры паляках ні можно было садзіць табаку, нават за самасей штрапавалі, як дзе якое кальво знойдуць у гародзі. Абухава. Самасе'йка ж. Бульба, якая зіму праляжала ў зямлі, a вясной ўзыйшла, стала расці. У гародзі много самасейкі, бо зіма была мяхкая, ні памерзла, во якая расце. Рагачы. Самахва'л м. Той, хто сам сябе хваліць. Самахвал, ён тулькі пра сібе i гаворыць, сам сібе любіць. Віцькі. Самахо'д м. Аўтобус, аўтамабіль. Да той вайны самаходы да Гродна ні хадзілі, коньмі ўсе ездзілі, а я часто i пяшком хадзіў. Грабяні. Самахо'ць прысл. У значэнні: па сваей волі; па сваей ініцыятыве. Самахоць сібе ca свету звёў, нікого ні слухаў, сам сабе пятлю шукаў. Радзівілкі. Сампо'рык м. Редкі малапажыўны суп. Наварыла некаго сампорыку i кажа: еш, а тут адна вада. Рудавіцы. Са'нкі мн. Выязныя санкі; вазкі. У санках ездзілі да цэрвы, як трэбо было, та i ў госці ў санках ездзілі. Вулькаўцы. Сап м. Сап, хвароба коней. У каня, мусі, сап, заразіўсо ад другіх, галава спухла. Галаўнічы. Сапаце'ць незак. Часта сапсці, дыхаць. Перастань сапацець, ні трэбо было так хутко бегаць, цібе ніхто ні застаўляў. Сапоцкін. Сапсці' незак. Сапці. Як пачаў цяшко сапсці, та думала, што ўжэ кончыцца, ні вытрымае. Васілевічы. Саракано'жка ж. Макрыца. Як падняў камень, так сараканожкі i забегалі, захадзілі. Баяры. Саранча' ж. Перан.: вялікая колькасць, мноства. Ці ж гэту ўсю саранчу накорміш, тут толькі адных унукаў маіх пяцёра. Вішнявец. Сарвэ'та ж. Абрус, настольнік. Засцялі нову сарвэту на стол, людзі зараз у хату прыдуць. Кульбакі. Саргучэ' мн. Саргуч м. Адросткі ў выглядзе прадаўгаватых валікаў у свінні пад падбародкам. Адзін рок у нас былі свіня с саргучамі, добрай пароды, файныя на сало. Зарубічы. Сарда'к м. Кароткая жаночая вопратка без рукавоў. Во, у нас Гандзя i ціпер ходзіць у сардаку, ён такі, як гамзэлька. Кругл ікі. Сардачо'к м. Кароткая жаночая вопратка без рукавоў. Шляхцянкі ў кракаўскіх сардачках хадзілі, тады былі ўсялякаго колеру: вішнёвыя, бурдовыя, нібескія. Ланявічы. Наша мама надзявала capдачок, каб цяплей было. Прыгодзічы. Саро'чка ж. Сарочка, кашуля. C кужалю мы самы сабе сарачке шылі, аб крамных i паміну ні было, ніхто ні думаў купляць. Быльчыцы. Сарпі'нка ж. Тканіна, з якой шылі дзяўчынкам сукенкі. Сарпінкі ні дарагія былі, можно было купіць дзецям на сукеначкі.Талочкі. Сарто'вы прым. Добра га гатунку / пра насенне/. Дастаў сартовай бульбы, будзя чым дзялку засадзіць. Лабна-Агароднікі. Сасу'н м. Сысун /пра жывёлу/. Ён у нас ашчэ сасун, кабылу cce, ні адлучалі. Губінка. Саўгану'ць зак. Моцна ўдарыць; тыцнуць, сунуць /узмацн./. Паліцман хацеў мне саўгануць пад дыхавіну, але ні паспеў, сам паляцеў ca сходаў. Некрашы. Саўга'ч м. Удар кулаком, кухталь, грымак. Але i надаваў яму саўгачоў, будзя ведаць, як да старэйшых лезці. Табала. Саўлу'к м. Няўклюда, неахайны, брудны чалавек. Шапку насуня на вушы i паўзе, як саўлук які. Свіслач. Сахары'на ж. Сахарын /заменнік цукру/. Цукру ні было, каву пілі c сахарынай, кіняш на куба к адну-дзве бубачкі, i ўжэ салотко. Луцкаўляны. Са'чак м. Жакет. У міне i ціпер есць caчак, да магазіну ў ім хаджу. Гушчыцы. Сачо'к м. 1. Сак /рыбалавецкая снасць/. Я сам сабе сачок вязаў, за зіму так i звяжаш. Кунцаўшчына. 2. Буч, верша, нерат. Світаючы як пойдзяш на рэчку, так сачок рыбы i дастанеш. Бакуны. Са'чык м. Жакет. Пашыла сабе файны сачык, а то ні мела ў чым да людзей высці. Лаша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывёлуі, насеннеі, самасейка, сараканожка, сарвэта, сардачок, сарпінка, сартовы, сачак, снасцьі, цукруі, ізаменнік, іпра, ірыбалавецкая, іузмацн
5 👁
 ◀  / 329  ▶