Сачы'ць незак. Сачыць; пільна назіраць. Маці курыцу стала сачыць i ўсероўно ні ўсачыла, недзе прапала i знясласа. Клачкі. Сачэ'ўка ж. Сачыўка, сачавіца. Даўней кожны гаспадар сачэўку сеяў, ціпер ніхто ні сея, моды такой німа. Занявічы. Свабо'дны прым. Свабодны, прасторны, няцесны. Боты сабе зрабіў натто свабодныя, ногі шлыгаюцца, ганучаў больш накручваю. Літвінкі. Сваво'ліць незак. Сваволіць, дурэць. Дзеці любяць сваволіць, пакінь тулькі адных, та ўсё дагары нагамі ў хаці паставяць. Саволеўка. Сваво'льнік м. Свавольнік, дураслівец, балаўнік. Ён у міне свавольнік, так i глядзі, каб дзе ні ўлез, чаго ні натварыў. Завадзічы. Сва'нька ж. Свацця. У міне натта ж лядашча сванька была, вечны ей покуй, жыць ні давала. Лойкі. Сва'рба ж. Сварка. Як пажаніліса сынэ, так i стала ў хаці сварба, жанке аніяк ні мірацца. Пагараны. Сватэ' мн. Сваты. Учора да Цацэлі сватэ прыязджалі, ні вядомо, ці пойдзя, нетто носам круціць. Клачкі. Сва'ха ж. Свацця. Як Янак жаніўсо, та я свахай была, добра вяселе зрабілі. Батароўка. Свая' ж. Сваячка, родная. Я хоць i далёка, але прыходжуса табе свая па бацьку. Дарашэвічы. Сваяво'ліць незак. Сваволіць, дурэць. Гуляйце сабе, толькі ні сваявольце, а я хутко вярнусо. Скідаль. Свая'к м. Сваяк, радня. Як кум — ні сваяк, так сыр — ні закуска /прыказка/. Лаша. Свая'чына ж. Далёкі сваяк, радня. Яна нека сваячына яму, мусі, ў другой стрэчы сястра прыходзіцца. Адэльск. Све'жаніна ж. Свежае мяса. Свежаніны вам прынясла, паршука закалолі. Пагараны. Свентая'нскі агеньчык м. Святляк, светлячок. Свентаянскі агеньчык у траве ночу свеціцца, бывае i ў старых карчах таксама свеціцца. Пышкі. Све'ран м. Свіран, клець. Да той вайны i ў нас быў сверан, стаяў ад Бяртэлявых, згарэў. Свіслач. Як ад'яжджалі ў бежанство, та ўсе кублы з адзежай паставілі ў сверан. Літвінкі. Свет м. 1. Свет; зямля. Свет вялікі, а дзецца німа куды /прыказка/. Сухая Даліна. Як свет стаў, та поп ні свістаў, а ціпер i поп свішча /прыказка/. Верцялішкі. 2. Святло. Hi за'ступай свету, адыдзі ад лямпы, а то нічого ні відаць. Хліставічы. 3. Світанне. Ашчэ на свет ні занімаласо, а ён ужэ знайшоў сабе работу, нетто бразгае. Літвінкі. Светлячо'к м. Светлячок. Я сам бачыў, як у траве гарэлі светлячке, нават у рукі браў, але яны ні гарачыя. Сцяцкі. Сві'га ж. Мінога ручаёвая. На весну на пераездзі ў натай рэчцы гэтых свігаў мноство круціласо, мы, дзеці, баяліса брысці нават. Кунцаўшчына. Свігі ў рэчцы круцяцца — пара гарох сеяць /нар. прыкмета /. Лаша. Свігану'ць зак. У значэнні: стаць лепей на некаторы час /пра жыццё/; праясніцца. Чалавеку трошкі свігануло, лягчэй стало жыць, i зноў наваліласа бяда, жонка захварэла. Абухава. Свігну'ць зак. Паказацца. У палудзень на якую мінуту слонца звігнуло i зноў схаваласо, вісіць, як у мяшку, цемната. Жытомля. Свідзе'цель м. Сведка. Свідзецяляў добрых паставіў, та i суд вышаў за ім. Мігова. Свінабо'й м. Свінабой; той, хто скупляў у насельніцтва свіней. Перат самай вайной мы прадалі свінабою аж два паршуке, мо па пудоў двенаццаць кожнаго было. Пракопавічы. Свіні'нец м. Свінарнік. Мы свіней много ні трымалі, та i свінінец у нас быў ні велькі. Свіслач. Свіні'нчык м. Свінарнік /памянш./. Тато да хлява свінінчык прыставіў, больш будзя свіням месца, а то за цесно было. Сонічы. Сві'нка ж. Заўшніца; запаленне калявушнай залозы; свінка. Я на свінку ні хварэла, наша Надзя моцно хварэла, думалі, што памрэ. Свіслач. Свінчо' н. Падсвінак; парася ва ўзросце
Дадатковыя словы
адяжджалі, жыццёі, заступай, сачэўка, сваяволіць, свежаніна, свігануць, свігнуць, свідзецель, іпамянш, іпра, іпрыказкаі
4 👁