ад 4 да 10 месяцаў. Нека свінчо купіў у Лунай, цэла бяда з ім, нічого ні есць, тулькі зубамі скрыгіча. Рудавіцы. Свіны' прым. Свіны, свінячы. Свіны пастух па хатах еў, адзін дзень у аднаго, другі — у другого. Вялiкая Капліца. Свіны тато — кныр, самец свінні / жарт./. Згарнуўса як свіны тато /прымаўка/. Кунцаўшчына. Сві'ран м. Свіран, клець, кладоўка. У іх свірні алчэ лонска жыто ляжыць, ні так, як у другіх, што хлеба ні маюць. Сколабава. Свірэ'пка ж. Свірэпа. Глядзі, усё поле ўкрыла свірэпка, аж у гачах трымціць, столькі яе. Балічы. Сві'снуць зап. 1. Свіснуць. Свішчы, ні свішчы, a салаўём ні будзяш /прыказка/. Гумнішча. 2. Перан.: украсці, узяць без дазволу. Myci ў некаго свіснуў, бо ў яго такой буркі ні было. Вялікае Дзямідкава. Свіста'ць незак. 1. Свістаць. Не свішчы ў хаці, бо чорта збудзіш. Свіслач. 2. Перан.: настойліва прасіць; вымольваць. Свістаў, свістаў, пакуль дастаў, папасвішчаш, пакуль ззышчаш /прыказка/. Рацічы. Свісту'лька ж. Свістулька, свісток. Зрабі хлопчыку сбістульку, хай пазабаўляецца, пасвішча сабе. Аўльс. Свісту'н м. Перан.: свістун; легкадумны, пусты чалавек; гультай /неадабр./. Свістун -ні гаспадар, у яго вецяр у галаве, гаспадарку да ручкі давёў. Барбарычы. Свісцё'лачка ж. Свістулька, маленькі свісток. Ой, гуляя, гуляя, на свісцёлачку іграя /з нар. песні/. Баркі. Сві'та ж. 1. Світка, доўгая верхняя вопратка, бурка. Світа тым добра, што ў найбольшы дождж ні прамокня, толькі цяшкай зробіцца. Пракопавічы. 2. Асобы, якія суправаджаюць іншую высокапастаўленую асобу. За ім цэлая світа ідзе прыслужнікаў, усё яму падаюць. Гродна. Сві'танак м. Світанне. Ашче да світанку ўстала дзісь, i во, так цэлы дзень i таўкуса. Жылічы. Світа'ць незак. Світаць, развідняцца, развіднівацца. Ужэ будзе світаць, глядзі, зорка-утраніца ўзышла, блішчыць. Кунцаўшчына. Сві'тка ж. Світка, кароткая верхняя вопратка з самаробнай тканіны, белага колеру. Выткала сукна мужчынам на світкі, тулькі каб добраго краўца знайсці. Грандзічы. Свой м. 1. Вялікі кусок кужалю, скручаны ў рулон. У свой піцьдзісят аршын кужалю скручваюць, ні менш бывая. Сухая Даліна. 2. Свой займ. Сваяк, родны. Свой — ні свой, загаліўшыся ні стой /прымаўка/. Хамякі. Ён нам далёк! свой, але да нас часто заходзіць. Капланаўцы. Сво'йчык м. Тое, што i свой /памянш./. У міне было аш тры свойчыкі кужалю, а ў адным свойчыку — дзесяць губіц, па шэсцьдзісят аршын у кожным. Свіслач. Сво'лак м. 1. Два папярэчныя бярвенні ў адрыне над токам, якія звязваюць ачэпы. Як канчаем малаціць, та цапэ заўсёды вешаем на свалаке, кожны на свае месца. Рагачы. 2. Дэталь у кроснах у выглядзе доўгага выгнутага кійка для рэгулявання навоя з асновай. Сволак перакладзеш, каб мацней нацягнуласа аснова, i зноў сабе тчэш. Рацічы. 3. Прыстасаванне ў курнай хаце ў выглядзе жэрдкі, на я кое вешал i адзенне. Адзежы ні было дзе лажыць, та вешалі на сволак, каб ні ляжала на зямле. Бакуны. Свэ'тар м. Світар. Гэты свэтар мне Надзя звязала; во каторы ўжэ рок у ім хаджу i ашчэ ні парваўсо. Свіслач. Свядэ'цтво н. Пасведчанне. Мая кабыла пашла да войска па першай катэгорыі, мне адразу выпісалі на яе свядэцтво, кап палучыць прэмю. Зарубічы. Свякру'ха ж. Свякруха, свякроў. Свякруха ліхая, ні дае жыць, за кожную дробязь прычапляецца, сварыцца. Кулёўцы. Свя'нцаць незак. Свяціць, асвячаць / царк. абрад/. Як скажуць, што ксёндз прыехаў, так нясеш свянцаць каропку с кумпяком, сырам i яйцамі на прыгумене. Калбасіна
Дадатковыя словы
абраді, песніі, свісцёлачка, світанак, інеадабр, іпамянш, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
4 👁