Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Свянці'ць незак. Свяціць, асвячаць. Koшыкі з велікодным зносілі пад адну хату, адкрывалі, a бацюшка падыходзіў да кожнай i свянціў. Кунцаўшчына. Свянцо'ны дзеепрым. Асвечаны; над якім выкананы царкоўны абрад надання святасці. Свянцоны кумпяк у каропцы ляжаў доўго, маці адрэжа нам па кавалачку, дасць i зноў каропку вечкам зачыніць. Коматава. Свянцону воду мы бралі просто з рэчкі, кожны ў бутэльку, гэта ўжэ пасля таго, як бацюшка пасвенціць воду. Лаша. Свярбе'ць незак. Свярбець, чухацца. Нешто рука стала свярбець, даўно ні мыўсо, усе часу німа. Скамарошкі. Свярбя'чка ж. Кароста, заразная хвароба скуры ў чалавека i жывёл. Myci, свярбячка нека прыстала, усё цело чэшацца, здаецца, разарваў бы. Сухая Даліна. Свярдзё'лак м. Свердзель, прылада для свідравання дзірак. Як папаў на сук ў дзераве, так свярдзёлак i паляцеў, відаць, сталь ні тая. Малая Капліца. Свяро'нак м. Свіран, клець /памянш./. Наш свяронак пакрыты быў бляхай, ніякі пажар ні страшны, ні баяліса, што збожа згарыць. Салаўі. Свярчо'к м. Цвыркун. Як завёўсо пат печу свярчок, та рады ні было, нікому спаць ні даваў, пакуль ні выкурылі. Каленікі. Свяршчо'к м. Цвыркун. У старой хаці аднекуль узяўсо свяршчок, што ні рабілі, ніяк ні маглі вывесці, потым сам недзе прапаў. Караневічы. Свя'тка м. Сведка. Тато мой ні разу святкам ні быў, сам ні хацеў, кажа:« Я нічого ні бачыў, нічого ні ведаю "Кавалічы. Святлі'чка ж. Святліца. Прыйшоў айцец, прышла матка ды сталі пытаці, чым жа, дзетка, правініла, што сваю святлічку кроўю затапіла /з нар. песні/. Свіслач. Святы' прым. Святы, які мае адносіны да святога. Святая Барбара ночы ўварвала /прымаўка/. Лаша. Святы вечар — вечары ад каляд да Новага года. У святыя вечары межно было тулькі новае шыць, старого ні можно было, лічыўсо грэх. Лугавая. Святы Еры — ралігійнае свята 23 красавіка ст. ст., Юр'я /устар/. Як прыходзіў Святы Еры, та кожны гаспадар раніцай абходзіў свае поле, закопваў свянцоныя косці i казаў: «Святы Еры, святы Божа, захавай ніўку ад града, захавай жывінку.» Лаша. Се займ. Сябе. Саквастатар карову за валавод цягне да се, а Гандзя — да се, ні пускае, каб забраў. Кунцаўшчына. Се'венка ж. Сявенка, сявалка, сяўня, посуд для ручной сяўбы. У севенцы былі такія вушкі, праз іх працягняш пояс, пачэпіш на шыю севенку, ідзеш сабе i сеяш. Плавы. Се'гчы зак. Сесці. Сегла сабе i нічого ні робіць, дзе гэта хто бачыў. Гадуны. Стаміўсо, дзе тут кап сегчы каля вас. Лікоўка. Се'дало н. 1. Шост або месца, дзе сядзяць куры. Ужэ позно, куры i тыя на седалі. Белыя Балоты. 2. Дэталь у калаўроце, на якой прымацаваныя ручкі ca шпулькай. Як седало добро пастаўлено, та i прасць добро, шнур ні будзе спадаць. Бакуны. Сенава'не н. Сенакос, касьба. Якраз на сенаване i пагода добра стаіць, бачыш, як сено сохне. Літвінкі. Сенава'ць незак. Касіць, сушыць i ўбіраць сена. У гэтым року рано пачал! сенаваць, а сено ні высушылі, у нікаторых пагніло. Парэчча. Сенажа'ць ж. Сенажаць, месца касьбы. У нас адна сенажаць была ў Рэчках, а другая — у Пеняках; што ў Рэчках — лепша.Табольская Будка. Се'нніца ж. Памяшканне для захавання сена. Мы сено ў сенніцу клалі, а другія ў абарог, як хто хацеў. Цыдовічы. Серадо'льшы прым. Сярэдні сын па ўзросту. Мой серадольшы ўжэ войско атслужыў, робіць трактарыстам. Гібулічы. Сербану'ць зак. Мімаходам чаго-небудзь папіць, паесць. 3 раніцы як сербануў некаго крупніку, та за гэтай работай забыўсо i пра яду. Малая Жорнаўка. Сербануць пугай — моцна сцебануць, выцяць. Хацеў я яму сербануць пугай па пятах, але пашкадаваў хлопца. Жылічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

песніі, свянціць, святлічка, севенка, сенніца, юря, іпамянш, іпрымаўкаі, іустарі
6 👁
 ◀  / 329  ▶