Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Сержп м. Серп. Сержп тупы, кепско каваль назубіў, аніяк ні рэжа, руку наверадзіла. Адамавічы. Се'сці зак. Сесці. Людзей набіласо, што сесці ні было дзе. Адамавічы. Як зайшоў я да суседа, сказалі мне сесці, паставілі бульбачку з мундзірамі есці /з нар. песні /. Рудавіцы. Сесці банкам — у значэнні: сесці i не ўстаць. Кап ты сеў банкам, кап ты! /праклён/. Грыўкі. Се'тка ж. Сетка. Глядзі, мяч у сетку ўляцеў, i зноў гол нашым забілі, што яны сабе думаюць? Гродна. Се'ўка ж. Сявенка, сявалка, сяўня, посуд для ручной сябы. Сеўку высяяў ячменю i ўсероўно ні хапіло, трэбо будзя дасяваць. Завадзічы. Се'ялка ж. Сеялка. Сеялкі тулькі ў маёнтках былі, у гаспадароў ні было, уручную сеялі. Кукалі. Се'янка ж. Аднагадовая цыбуля, вырашчаная з насення для пасадкі. У першы рок сеянка вырастав з гарошыну, на другі рок — як добра зямля — с кулак. Батароўка. Сё'місты прым. Колер у кропінку; рабы'. Сёмістая курыца найбольш яец знясла, добра курыца. Свіслач. Сё'муха ж. Рэлігійнае свята у сем нядзель пасля вялікадня /на пяцідзесяты дзень/. На Сёмуху фэст у Семярэнках быў, натто бойкі, людзей много было, сваіх бачыла. Сухая Даліна. Сё'рбало н. Той, хто сёрбае пры ядзе. Эх ты, маленькі сёрбало, здаецца, насёрбаўсо даволі зацеркі i ашчэ хочаш. Балічы. Сё'рбаць незак. Есці прагна i шумна, прыцмокваючы; хлябтаць. Як пачнеш сёрбаць, та на гуліцы чуваць, як ты сёрбаяш, i ні брытко табе? Лаша. Сібі'рны прым. Вельмі халодны. Сібірны вецяр падуў, пранізвае да касцей, увесь ат холаду лекаціш. Карозічы. С ів/ха ж. Самагон слабога мацунку. Кідай гнаць, адна сівуха пашла, ні гарэлка, хто яе піць будзя. Табала. Сі'га ж. Рачная рыба. Сіга падобна на шчупака, тулькі круглейша, ні такая тонкая. Загорцы. Сігану'ць зак. Скочыць, скокнуць, пераскочыць. Я тут да яго, а ён як сігане прас плот; пашоў, як дым, тулькі яго i бачылі. Кашэўнікі. Сікам-бры'кам прысл. Не проста, не па прамой лініі. Але ж i зрабіў баразну, вывеў сікам-брыкам i ашчэ любуяцца. Лікоўка. Сі'каўка ж. Самаробная помпа. Як малыя былі, та з белаго бэзу наробім сабе сікавак i сікаем, абліваемсо вадой. Кунцаўшчына. Сі'кша ж. 1. Дзяўчынка, якая часта мочыцца. Сікша-моча, прадай клоча! — Нашто клоча? — Пугу віці. — Нашто пуга? — Сікшу біці /празыўка /. Дзекалавічы. 2. Перан.: дзяўчынка, якая часта плача. Сікша гэта, ей нігды ні світае, абы-што — так i зноў плача. Гарны. Сі'кша ж. У значэнні: не зусім дарослая дзяўчына /зневаж./. Якая там з яе дзеўка, сікша ашчэ, малако на губах ні высахло. Гарны. Сіло'к м. Сіло, паляўнічая прылада для лоўлі птушак i дробных звяроў. Учора за адрынай сілок паставіў, мо якое кураня ўлезя. Прыгодзічы. Сілье' н. Toe, што i сілок. Міне тато навучыў, як рабіць сілье, ціпер кожну зіму стаўлю на курапят, нават зайца адзін раз ззымаў. Сухая Даліна. Сінаго'га ж. Сінагога. У Індоры адна тулькі сінагога пасля вайны засталаса, усё немцы спалілі, паразбівалі. Пракопавічы. Сінё'ўка ж. Спадніца сіняга колеру з caмаробнай тканіны. Сінёўку складзеш нову i ідзеш сабе в дзяўчатамі да цэрквы. Бакуны. Сіняве'й м. Сіняк звычайны, меданосная расліна сямейства бурачнікавых. Гэты рок натто ж добры быў узятак, найлепей бралі пчолы c сінявею, аш кішэў ад іх. Ласосна. Сіня'км. 1. Драўніна, якая мае сіні колер, пазбаўленая жывіцы. Гэта сіняк, ён нават на дрова ні гадзіцца, ні тулькі на што. Путрышкі. 2. Халодная, вільготная глеба. На сіняку, хоць сей, хоць ні сей, нічого ні вырасце. Малая Альшанка. 3. Сіняе месца на целе ад удару Як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзеньі, сеўка, сёмуха, сёмісты, сігануць, сікаўка, сінявей, сінякм, сінёўка, івіха, ізневаж, іпразыўка, іпраклёні
6 👁
 ◀  / 329  ▶