Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
рубаў, та палено i гваздануло па лобі, во, які сіняк наскочыў, халодным жалезам прыкладаю. Сцяцкі. Сі'пка ж. Сіпата. Нека сіпка напала, гаварыць ні магу, тулькі шаптаць. Ферма. Сіплі'вы прым. Сіпаты, сіплы. Ён ні прастыў, у яго сіплівы гол ас ат прыроды, як я тулькі стала яго знаць. Каўпакі. Гэта баба сіпліва i зноў прышла да яго, нетто яму кажа. Гродна. Сі'ры мн. Дэталь на шпульцы калаўрота ў выглядзе металічных кручкоў, па якіх праходзіць нітка. Hi садзі, дзетка, рукі ў сіры, бо абдзярэш, балець будзя. Лойкі. Сі'тко н. Пчалярская сетка. Добры пчаляр сітка ні надзявае, яго i так пчолы ні кусаюць. Ласосна. Сі'тнік м. Сітняк /балотная расліна /. Як коні пасвілі, та сабе нарвет ў лузі сітніку i бізунэ пляцеш у тры столкі або ў чатэры. Лікоўка. Сі'то н. Сіта. Нашто бабі рашато, нашто дзеду сіто/з народных прыпевак/. Лаша. Я спярша кісель працэджваю на сіто, a тады ўжэ вару. Палаткова. Сі'цячко н. Мноства дробных зорачак у сузор'і Цяльца пад назвай Плеяды. Во, як Сіцячко высоко падышло, зараз поўнач, пятухе заспяваюць. Бакуны. Ска'ба ж. Рабро, рабрына. Кабыла твая зусім схудла, адны скабы стырчаць. Гожа. Конь як даў задам, так яму дзве скабы i выбіў, таму i здаровя ні мае. Пракопавічы. Скава'ць незак. Нацкоўваць, падбухторваць. Кінь скаваць свіней сабакамі, i так вушы ўсе паапкусвалі. Агароднікі. Скавыта'ць незак. Голасна плакаць. Кінь ты скавытаць, убівацца, усероўно з магілы ні падымяш. Багушоўка.Ты чо гэта скавычаш, думает, пакінуў? Нікуды ні дзенецца, вернецца. Лаша. Скака'ць незак. 1. Скакаць. Сонейка, енейка, выйдзі ў вакенца, твае дзеткі плачуць, па камушыках скачуць /з дзіцяч. фальклору/. Забагонікі. 2. Танцаваць. Як пойдуць хлопцы некалі скакаць галёпа, та аж зямля стогне. Коматава. Скаку'н м. Веруючы яўрэй, які не брыў барады, вусоў, насіў доўгія валасы. Скакунэ i ў Індоры былі, я сам бачыў. Караневічы. Скаламу'чаны дзеепрым. Ускаламучаны, мутны /пра воду/. Пасля дажджу, глядзі, вада зусім скаламучана ў рэчцы, німа як піць. Сухая Даліна. Скале'чыцца зак. Параніцца. Вайна яго скалечыла, a ціпер толькі мэнчыцца, ні жыве. Астравок. Ска'ліць незак. Скаліць, шчэрыць / пра зубы/. Ты чаго гэта пачаў скаліць зубы, мусі, клепкі ў галаве адной ні дастае. Зарыца. Hi падрачвай сабакі, бачыш, як скаліць зубы, укусіць можа. Крыўляны. Ска'лка ж. Кропля тлушчу на паверхні рэдкай стравы. Відаць, мяса много кінула ў капусту, што столькі скалак, ні прадуць. Баброўня. Скалягава'цца зак. Здружыцца, пасябраваць, стаць сябрамі. Скалягавацца — гэта, як мы з Зінай, адна да адной ходзім, бо скалягаваліса. Свіслач. Скана'ць зак. Сканаць, памерці. У Юраўлянах адна ведзьма натто цяшко памірала, хацела, кап катора дачка дакрануласа, але ні адна i бліско ні падыходзіла, тады залезла пат печ i там сканала. Гродна. Скапава'ць зак. Зразумець, уцяміць, сцяміць, скеміць. Я адразу ні мох скапаваць, у чым тут справа, але добрыя людзі патсказалі, як пэнсію вырабіць. Баброўнікі. Скапе'ц м. Капец, куча агародніны, накрытая саломай i прысыпаная зямлёй. У Лашы кожны Габец мае свой скапец, у які сыпле бульбу. Лаша. Скапы'ціцца зак. Скапыціцца, спатыкнуцца. Конь на чатырох нагах i то скапыціцца, a чалавек — на дзьвух /прымаўка/. Бакуны. Скарадзі'ць незак. Баранаваць, скарадзіць. Трэбо загон скарадзіць, каб зямля ні ўсохла. Літвінкі. Скаралю'шча ж. Шкарлупіна яйца. Kyранята ўжэ даўно вышлі, тулькі скаралюшчы ў гняздзе засталіса. Грыўкі. Скарамі'нка ж. Сала свіное. Мой ты галубок, мой харошанькі, дай беднай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

водуі, зубыі, прыпевакі, скаба, скалечыцца, скалка, скаралюшча, скарамінка, сузорі, сітко, сітоіз, фальклоруі, ібалотная, іпра, іпрымаўкаі
3 👁
 ◀  / 329  ▶