Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цыганцы скарамінкі, та я табе на руку пагадаю, усю праўду скажу. Ласосна. Скараспе'йка ж. Скораспелка, ранні гатунак бульбы. Скараспейка ў гэтым року добро ўрадзіла, будзя на зіму i на насене застанецца. Копанікі. Скара'ць зак. Пакараць. Скарала міне маці, скарала, за п'яніцу замуж аддала /з нар. песні/. Пагараны. Скара'ч м. Абрус, настольнік.У нас пасля вялікадня кожны гаспадар браў косці с свянцонаго, закручваў у скарач i нёс на свае поле закопваць. Круглікі. Скарбо'вы прым. У значэнні: панскі, казённы /устар./. На скарбовым полі i мы некалі жыто сеялі на трэці сноп, два снапэ аддавалі пану, а трэці — сабе. Кавалічы. Гэта скарбовы чалавек, 6о робіць на пана. Свіслач. Скарбо'нка ж. Скарбонка. Як велька свято, та жабраке збіраліса пад цэркву па пяць-шэсць, пасярэдзіні ставілі скарбонку i людзі кідалі ў яе грошы, хто сколькі мог. Лаша. Грошы ў касцелі кідалі ў скарбонку, закрыстыян іх пасля даставаў, лічыў. Квасоўка. Скармі'ць зак. Выгадаваць, узгадаваць, вырасціць. Hi тая ліса, што радзіла, а тая, што скарміла / прыказка/. Кульбакі. Скаро'мны прым. Засквараны салам, тлусты. У пост скаромнага нават малый дзеці ні елі, казалі: грэх есці. Лаша. Скарцава'ць зак. Адолець, асіліць, кінуць; скруціць, зламаўшы. Як схапіў яго, так i скарцаваў, той ні ўспеў аказацца. Карозічы. Мяшок быў вельмі цяшкі, адзін аніяк ні мог яго скарцаваць на вос. Кунцаўшчына. Гэта ш такая харошая ліпка расла, a ён, халернік, яе скарцаваў за нішто. Азёры. Скарыста'ць зак. Выкарыстаць, скарыстаць. Графіня Ваганоўская ні магла скарыстаць з наслетства па Раманоўскіх, так у нішчаце i памярла. Зарубічы. Скаці'на мн. Скаціна, жывёла. Поўны хлеў скаціны, a карміць ні маю чым. Пагараны. Сквазня'к м. Скразняк. Зачыні ў хаці дзверы, а то сквазняк некі, галаву скруціць можа. Кукалі. Скварада' ж. Патэльня, скварада. Як дзе называлі, a ў нас — скварада, ні патэльня, ніхто патэльняй ні называў. Ліхачы. Сква'рыць незак. Скварыць /пра сала/. Німа чаго скварыць, сланіна вышла, a паршук ашчэ ні гатовы, німа як калоць. Гібулічы. Скварэ'чня ж. Шпакоўня. Hi ведаю, чамусьці шпаке пакінулі скварэчню, можа дзірава дзе стала. Гібулічы. Скі'ба ж. 1. Скіба, луста. Адрэзаў скібу хлеба i есць усухамятку, ты што, ні можаш прыждаць вячэры? Грыўкі. 2. Пласт узаранай глебы. Як у чарназёмі гарэш, та зямля скібамі с-пад плуга так i адвальваецца, чорная такая. Казловічы. Скі'віцы мн. Сківіцы. Была ў нас адна дзеўка; як пазяхнула, так сківіцы i cacкочылі. Павязлі да дохтара, а той паглядзеў дый як стукня па сківіцах, так i сталі на свае месца. Клачкі. Скі'нуць зак. 1. Зваліць. Мы з бацькам удвох ледво гэту штуку дзерава з воза скінулі, чысто замэнчыліса. Бычкі. 2. У значэнні: заўчасна радзіць пра /жывёлу/. I зноў у нас нішчасце: кабыла жарабя скінула, мусі хто моцно дзе ўдэрыў. Арэхавічы. Скі'пер м. Той, хто кіруе баржай. Я сам да той вайны баржы ганяў, скіперам быў. Ласосна. Склад м. 1. Склад, памяшканне для чаго-небудзь. Там у Ласосні некі ваенны склад быў, немцы ахранялі. Чэхаўшчына. 2. Стройнасць думкі; лагічная сувязь. Hi да складу, ні да ладу — пацалуй кабылу ззаду /груб., выслоўе /. Кунцаўшчына. Каб хоць які склад утым быў, што ён пляце. Чашчаўляны. 3. Першыя дзве баразны пасярэдзіне загона. Як бонкі нападуць, та роўно склад ні складзеш, коней ні ўтрымаяш, круцяцца, кідаюцца. Лаша. Склада'ць незак. Класці, укладваць. Нетто пачало хмурыцца, давайце жывей сено складаць у капке, каб ні памокло. Занявічы. Скла'сці з ак. Адзець, надзець /пра вопратку/. Трэбо скласці чысту ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вопраткуі, песніі, прыказкаі, пяніцу, салаі, скараць, скарміць, скаромны, скварэчня, скінуць, ігруб, іжывёлуі, іпра, іустар
11 👁
 ◀  / 329  ▶