Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
шулю, гэта ж заўтро свято, пакровы. Дарашэвічы. Склеп м. Склеп, яма з крытым цагляным верхам. У гэтым року бульба добро урадзіла, поўны склеп насыпалі, будзя i сабе, i свіням на зіму. Асташа. Склюд м. 1. Склюд, цеслярская сякера. Недзе ў міне i ціпер той склюд валяецца, што с таткам шпалы цясалі. Парэчча. 2. У значэнні: худы. Свіня зусім выхудла, склюд некі, якое тут сало на ей будзе. Дзекалавічы. Склюд гэты, ні хлопяц, яго i да войска ні возьмуць. Дарашэвічы. Скляпе'не н. Мураваная дугападобная столь. Паглядзі: як скляпене ў пячэ бела, та ўжэ можно хлеп садзіць. Капцёука. Тут скляпене такое, што i бомба ні брала, усю вайну людзі прахаваліса. Чарнуха. Скляпі'цца зак. Пакрыцца тонкім лядком. Глядзі, вада на лужах ўжэ скляпіласа, мусі ўначэ мароз будзе? Віцькі. Скна'ра м., ж. Скупы, прагны чалавек. Гэта скнара, вадэ чалавеку ні дасць напіцца, ні тулькі, каб даў што жабраку. Агароднікі. Ско'бля ж. Скобля, сталярны інструмент. Вось гэтай скобляй пакойны тато даўбяніцу выстругваў зверху i ў сярэдзіні, каб роўнай была. Казіміроўка. Ско'ма ж. Аскома. Непрыемнае адчуванне ў роце. Гэтыя яблыкі зялёныя, нісмашныя, імі тулькі скому наб'еш. Зарубічы. Ско'мкаць зак. Змяць, скамячыць. Ён та думаў нешто даць, вынуў дзісятку, патрымаў, a потым, бачу, скомкаў, скомкаў i назад у кішэнь палажыў. Струбка. Ско'рам м. Тлушч, сала. Скорам вышаў, i паршука німа як калоць, хоць бы пахаладало трохі. Азёры. Ско'рчыцца зак. Скурчыцца, згарнуцца. На холадзі каровы скорчыліса, стаяць, нават руні ні хочуць есці. Белева. Ско'сак м. Kaca з вузкім скошаным лязом. Да гэтаго скоска i новая каса ні дараўняецца, ён, як брытва, траву аж ліжа, косіць. Саломенка. Ско'ўзко прысл. Слізка, коўзка. На дварэ скоўско, нікованым канём у дарогу ні выязджай, нідзе ні даедзяш. Малая Жорнаўка. Скраба'ць незак. Скрабці. Як у войску быў, та i я навучыўсо бульбу скрабаць, а так ні ўмеў. Зарубічы. Скрабчы'ся незак. Часацца, чухацца. Конь мой нечаму стаў скрабчыса, каб якой хваробы ні набраўсо. Цвіклічы. Скронь ж. Скронь. Гэта ж малады чалавек, а за рок, паглядзі, як скроні пасівелі, хіба якую беду перажыў. Грыўкі. Скру'жваць незак. Ачышчаць зерне ад паловы пры дапамозе рэшата. Насыпляш пшаніцы ў рэшато i давай скружваць, зверху збіраць ашаке, пасляд усялякі. Лікоўка. Скру'так м. Звязаны пучок, звязак. За вечар, бывало, скруткаў шэсць лёну начэшаш, а часамі i больш, як добрыя шчоткі. Агароднікі. Скруці'цца зак. Упасці мёртвым. Паліцман як стрэліў с карабіна, так мой сабака i скруціўсо пад ногі. Баброўня. Скруці'ць зак. Скруціць. Скруціць добру пугу — таксамо трэбо мець знароўку, я ўсе нашаго пастуха прасіў, каб скруціў. Кузьмічы. Скруціць голаў — Перан.: загінуць /груб./. Лез усюды, дзе трэбо, дзе ні трэбо, пакуль голаў ні скруціў. Баліненты. Скрыге'ль м. Скрыль; адрэзаны плоскі кавалак. Хто такімі скрыглямі каўбасу рэжа, тоненькімі трэбо, та больш будзе. Свіслач. Скрыгіта'ць незак. Скрыгатаць, скрыпець. Свіня мусі захварэла, скрыгітаць стала зубамі, ні ўстае есці. Рацічы. Скрыжава'не н. Скрыжаванне; месца, у якім перасякаюцца дзве дарогі. Мой дзед нам казаў, што на скрыжавані дарог блуд вадзіў, а як распаліць касцёр, та ведзьма на агонь прыдзе. Сухая Даліна. Скрып м. Хвошч. Скрып у мокрых месцах расце, у нас каля сажалак рос, але яго жывіна ні хоча есці. Кунцаўшчына. Тут добрай травы німа, адзін скрып расце. Сухая Даліна. Скрыпа'ч м. Цвыркун; тое, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

набеш, скляпіцца, скомкаць, скорчыцца, скосак, скоўзко, скрабчыся, скрутак, скруціцца, скрыгель, скрыжаване, скрыпач, ігруб
5 👁
 ◀  / 329  ▶