i свяршчок. Скрыпач цяпло любіць; як залезя пад печ, та пілуе i пілуе на сваю скрыпку, выігрывае, грае. Ласосна. Скрыпу'н м. Пустазелле. Маці як пойдзя ў гарод, так i прывалачэ прыпол скрыпуну, кіня свіням, та тыя аж давяцца, ядзяць. Свіслач. Скрэнт м. Дэталь ў выглядзе бруска ў пярэдняй частцы воза. Гэты скрэнт я сам зрабіў з бярозы, каб ручкі добро трымаліса, такого i стэльмах ні зрабіў бы. Рагачы. Скуго'ліць незак. Скуголіць, выць, завываць, скавытаць. Шчаня адно ні хоча быць, як толькі пойдзям, та скуголіць i скуголіць, аж нідобро слухаць. Пагараны. Скудлава'ць зак. Замучыць, стаміць, тармосячы; затармасіць. Жучок як напаў на кацяня, так i скудлаваў; каб ні адабраў, та загрыз бы беднае. Зарыца. Скул а ж. Фурункул. На шыі як села скула, та галавы ні магу павярнуць, так баліць. Загорцы. Скула, ліха на яе, села на такім месцы, што ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. Дарашэвічы. Скуль прысл. Адкуль. Скуль ідзеця, чалавеча, мусі здалёк, бачу? Вішнявец. Скуля'чка ж. Тое, што i скула /памянш./. Нека скулячка выскачыла на шчацэ, i сам ні ведаю ад чаго. Літвінкі. Скумя'чыць зак. Скамячыць. Чысто хусцінку скумячыла, німа як на голаў завязаць. Гібулічы. Плаце было, та ўзяў скумячыў, скумячыў i ціпер, як німыта ўсероўно, трэбо ізноў гладзіць. Вялікая Альшанка. Скундзё'біцца зак. Сагнуцца, панікнуць, сціснуцца. Чаго ўжэ так скундзёбіўсо, бярыса за работу — цяплей будзя. Лікоўка. Скупяндзя' м., ж. Пра скупога чалавека; скупярдзяй, скупянда /лаянк./. Скупяндзя гэты, ён усё забраў бы, усё згроб бы пат сібе. Скамарошкі. Ску'так м. Паразуменне, згода, аднадушнасць. Трэбо, каб яны да якогонібудзь скутку прышлі, дакуль будуць судзіцца. Квасоўка. Слаба'к м. Слабасільны, нядужы /неадабр./. Слабак, з воза мяшка ні здымя, у людзей просіць, каб знялі. Літвінкі. Слабізна' ж. Слабасільны, нядужы. Слабізна конь зусім, дабіты, хто яго купляць будзя? Каленікі. Сла'бко прысл. Свабодна, нямоцна /завязаць/. Слапко ў мяшку завяска завязана, глядзі, каб бульба ні высыпаласа едучы дарогай. Дзекалавічы. Слабо'да ж. Свабода. Мы самы сабе слабоду заваявалі, ніхто нам яе ні дараваў. Вялікая Жорнаўка. Слабы' прым. Слабасільны, нядужы, цяжка хворы. Дзед наш зусім слабы, ні ведаю, ці дажыве да вясны. Багушоўка. Слаі'сты прым. Слаісты, напластаваны. Слаісты камень вельмі добро колецца, я к дасі плітоўнікам, та, як нажом, адрэжаш. Зарубічы. Тут слаіста зямля, пат сподам гліна. Караневічы. Сламя'нка ж. Кораб; пасудзіна, сплеценая з саломы i лазы. У нас i ціпер стаіць сламянка, што некалі жыто сыпалі, пудоў дваццаць, a мо i больш улазіло. Сапоцкін. Слані'на ж. Свіное сала, саланіна. Лані ў Паўла паршук натта ж быў удачны, сланіна на пядзю, такая тоўстая была. Свіслач. Сланэ'чнік м. Сланечнік. Гэта ж нехто ў гародзі цалу галоўку сланэчніку скруціў, i ніхто ні бачыў. Кунцаўшчына. Сле'дзеўка ж. Сорт бульбы белага колеру, прадаўгаватай формы. Да той вайны ў нас следзеўку ўсе садзілі, смашна была бульба. Яскевічы. Следзь м. Селядзец. Хто тыя следзі калі купляў, дарагія былі, тулькі на вігілю бралі, як пост быў. Парэчча. Сле'дзя ж. Toe, што i следзеўка. Следзя велька расла, але много дуплявай было. Верцялішкі. Слепакі'мн., м. Авадні. Слепаке як нападуць на каровы, та ўжэ іх ні ўтрымаяш, хвастэ пазадзіраюць i ў кустэ або ў рэчку. Верцялішкі. Слепандзя' м., ж. Пра таго, хто кепска бачыць /зневаж./. Слепандзя ты, ніткі ў голку ні можаш зацягнуць. Баранавічы. Слепата' ж. Слепата, слабасць зроку
Дадатковыя словы
ск^л, скудлаваць, скумячыць, скундзёбіцца, скутак, слабко, слабода, слепакімн, ізавязацьі, ізневаж, ілаянк, інеадабр, іпамянш
5 👁