Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
блізарукасць. Пат старасць нека слепата на чалавека нападзе, хоць ты памры, нічого ні бачыш. Баля Сольная. Слё'сар м. Слесар. Мой прадзед у пана Галяра слёсарам быў, таму нас i ціпер называюць Слёсаравымі. Сухая Даліна. Сліж м. Уюн, рыба сям'і ўюновых. Я к малыя былі, та гэтых сліжоў ў рэчцы рукамі лавілі, столькі іх было. Кунцаўшчына. Слізгаві'ца ж. Слізкасць, коўзкасць, галалёдзіца. На дварэ такая слізгавіца, хоць с хаты ні выходзь, куды там ў дарогу ехаць. Валавічоўцы. Слізго'та ж. Toe, што i слізгавіца. Такая слізгота, на нагах ні ўстаяць, так i падает. Барбарычы. Слі'зікі мн., м. Кавалачкі пшанічнага цеста, адвараныя ў вадзе i залітыя салодкім макам. На куцю найляпей я любіў есці слізікі, яны такія халодныя i салоткія былі. Каўпакі. Наварыць на куцю маці слізікаў, i мы так з верцяхі i ямо. Забагонікі. Слі'зко прысл. Слізка, коўзка. На гуліцы дзісь сліско, людзі падаюць, нека галалёдзіца. Вусенікі. Сліма'к м. Слімак, смоўж, слізняк. Слімак, слімак, выстаў рогі, дам тры грошы на пірогі /дзіцяч. словагаворка/. Кунцаўшчына. Сло'ік м. Шкляная банка. Хвароба на яго, слоік з грушамі ззарваўсо, мусі замало цукру дала. Сухары. Слон м. Услон, вялікая лаўка. Слон дзе паставіш, там i сядзяш, хочаш каля стала, а хочаш i каля печы. Дарашэвічы. Сло'нко н. Сонейка /ласк./ Слонко заходзіць, а духата нека, ні вытрымаць, парыць. Жылічы. Сло'нца н. Сонца. У адным баку слонца ўсходзіць, а ў другім заходзіць, а жанаты да дзяўчыны што-вечара ходзіць /з нар. песні/. Свіслач. Ляпей бачыць на грамніцы ваўка ў аборы, чым слонца ў каморы /прымаўка /. Чарнуха. Слонца іграе — пераліваецца рознымі колерамі /з нар. павер'яў/. На Юр'я, як коні пасвілі, та ўсе ўзіраліса, як слонца ўсходзіць, казалі: "Глядзеце, як слонца іграе». Кунцаўшчына. На Юр'я слонца скача, пераліваецца, іграя. Лаша. Слонца падае — сонца заходзіць. Глядзі, слонца падае, пара каровы дахаты гнаць. Забагонікі. Слонца скача — пераліваецца рознымі колерамі /нар. — паэт. выраз./. Усе казалі, што на Пятра слонца скача, та я залез на хату, дзве гадзіны сядзеў i нічого ні ўбачыў. Копанікі. Сло'нчык м. Услончык, зэдлік. Добры слончык зрабіў, а то ні было на чом сядзець, як бульбу скрабеш. Кавалічы. Сло'та ж. Слота, мокрае надвор'е. Куды ты ў такую слоту ўздумаў ісці, ляпей у хаці пасядзі. Рацічы. Службо'вая ж. субст. прым. Чарка, ёмістасцю у 100 г /устар./. Пойдзем, хоць па якой службовай вып'ямо, цяплей будзе. Ласосна. Слуха'ўкі мн., м. Навушнікі. Некалі радзіва такого ні было, як ціпер, тулькі на слухаўкі слухалі. Вішнявец. Слу'хацца незак. Слухацца, быць паслухмяным. Каб ён міне слухаўса, та чалавекам стаў бы, а так прапаў ні за што. Канчатка. Слюня'к м. Нерашучы, слабавольны чалавек; слімак, размазня, разявака / пагард./. Каб я з гэтым слюняком спаткаўса п, та ад яго мокра месца засталоса п. Сіўкава. Слядзе'ўка ж. Сорт бульбы белага колеру, прадаўгаватай формы. Слядзеўка файна бульба была, добро варыласа, рассыпчыста такая. Рацічы. Сля'каць ж. Слота; мокрае надвор'е. Надаела гэта слякаць, каб жывей які мароз прышоў, весялей было б. Лэйгабалі. Сляпа'к м. Той, хто добра не бачыць / зневаж./ Што ты паказваеш гэтаму слепаку, ён усероўно нічого ні ўбачыць. Лаша. Сляпа'км. Сляпень бычыны, крывасмок. Сляпак на коней нападае, на короў, нават i на людзей нападае. Табольская Будка. Сляпе'ц м. Сляпень; тое, што i слепень, сляпень. Сляпец на каровы нападае, страшэнна тне іх. Прыгодзічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпямо, надворе, паверяўі, песніі, словагаворкаі, службовая, сляпакм, слізко, сямі, юря, ідзіцяч, іласк, інар, іпрымаўка, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶