Сляпі'цаю прысл. Неадчэпна, напорыста, настырліва. Машкара сляпіцаю ў гочы лезя, жыць ні дае. Свіслач. Сляпні' мн., м. Сляпні. Сляпні як напалі на коні, та ні даў рады ўгараць, кінуў i жывей дахаты. Баброўнікі. Сляпня'к м. Сляпень. Сляпняк. Ён ні велькі, але як ўпячэ, та як агнём апаліць. Забагонікі. Сма'га ж. Смага. Смага нека напала, вады выпіў i ашчэ хочацца, здаецца, i нічого салёнаго ні еў. Кашэўнікі. Сма'жаны дзеепрым. Смажаны. Я смажана мясо ні люблю, яно, кажуць, шкодзіць. Лаша. Рано смажанай бульбы i якое яйцэ з'ясі i аж да самаго палудня есці ні хочацца. Старая Дубавая. Сма'жыць незак. Смажыць, пячы. Гэту каўбасу можно смажыць i так можно, сырую, есці. Каўпакі. Смакава'ць незак. Каштаваць, прабаваць. Яму нічого ні смакуе, што ні дай — усе нідобро, ні будзя есці. Рудавіцы. Смакату'лі мн. Прысмакі, ласункі. Во, нешто ў вас пахне, некія смакатулі варылі.Табольская Будка. Сма'кі мн. Прысмакі. Пясцюк, стравы ні хоча есці, на адных смаках прывык жыць, сама ні ведаю, што яму даваць. Вусенікі. Смакту'н м. Халодная неўрадлівая Глеба. На смактун ці ты кідай гной, ці ні кідай, нічого ні вырасце, усё ўсмокча. Сабаляны. См акт/нь м. Toe, што i смактун. Пад лесам там адзін смактунь быў, нават гавёс i той ні рос. Зарубічы. Смалі'цай прысл. У значэнні: неадчэпна, напорыста, настойліва, упарта. Камарэ, хвароба на іх, смаліцай усюды лезуць, пякуць, рады ад іх няма. Карозічы. Смалі'ць зак. 1. Пячы, паліць. Слонца так смаліло, што ні дыхнуць, кап хоць якая хмарка надышла. Польныя Багатыры. 2. Шпарка ісці. Я тут закінуў касу на плечы i смалю за рэчку касіці, a зноў, бачу, паліцман ідзе c карабінам. Баброўня. Смальня'к м. Смольны кавалак драўніны. Набраў смальнякоў, добро будзя на распал у печцы. Жылічы. Смаляні'на ж. Гар, пах гарэлага. Недзя паршука мусі смаляць, смалянінай нясе. Ферма. Смаля'рня ж. Смалакурня. Я ўжэ больш трыццаці рок у Рыбніцкай смалярні гоншчыкам раблю. Рыбніца. Смаргу'ля ж. Пра таго, хто часта смаркаецца /неадабр./. Смаргуля ты мая, хадзі, я табе носік вытру, а то засмэрганы. Кунцаўшчына. Смарка'ч м. Перан.: недаростак, непаўналетні /груб./. Там велькія хлопцы, а ты ашчэ смаркач, дзе табе на гуляне ісці. Дубоўка. Смаркачэ' мн. Смаркачы; соплі. Фэ, брытко, такі велькі хлопяц, а смаркачэ пад носам. Балічы. Смарчо'к м. Смаржок, грыб. На весну ў лесе смарчкоў много, але іх ніхто ні збірае, ні ведаюць, што іх можно есці. Каробчыцы. Смаршчо'к м. Toe, што i смарчок. Мама наша смаршчкоў ні брала, казала, што воўчыя. Свіслач. Сме'тнік м. Сметнік, звалка. Выкінь гэтыя свае прычындалы на сметнік, каб я тут іх ні бачыў. Сабаляны. Смі'льдзі мн. Попел ca спаленай саломы. Спаліш, бывало, сноп саломы, та тых смільдзяў поўна печ, німа куды падзець. Дэкалавічы. Смуга' ж. Смуга, дымка. Нека смуга пацягнуласа над рэчкай, нічого ні відаць. Балічы. Смуро'д м. Смурод /пра пах/. Myci падаль дзе закопана-смурод аднекуль ідзе. Баркі. Смуро'ды мн. Перан.: малыя дзеці / жарт./. Вон адгэтуль, смуроды, ні вам слухаць, што старэйшыя гавораць. Кавалічы. Смы'знік м. Хмызняк; кусты. Тут быў такі густы смызнік, што ніхто ні мог праз яго прабрацца, хібо тулькі ваўке адны. Зарубічы. Смык м. 1. Дэталь у прымітыўным такарным станку у выглядзе гнуткай дужкі. Смык найлепшы з ляшчыны, ён такі пруткі, добро нацягвае шнур. Круглікі
Дадатковыя словы
актінь, зясі, пахі, смакаваць, смалярня, смаліць, смаршчок, смільдзі, ігруб, інеадабр, іпра
5 👁